https://bel.sputnik.by/20230704/novyya-stantsy-mnskaga-metro--gum-abmerkaval-na-naradze--mera-1077211180.html
Новыя станцыі Мінскага метро і ГУМ абмеркавалі на нарадзе ў мэра
Новыя станцыі Мінскага метро і ГУМ абмеркавалі на нарадзе ў мэра
Sputnik Беларусь
На першым паверсе сталічнага ГУМа можа з’явіцца кавярня, акрамя гэтага плануецца зрабіць атмасфернае асвятленне ва ўнівермагу, каб падкрэсліць "стыль эпохі". 04.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-04T17:57+0300
2023-07-04T17:57+0300
2023-07-04T18:03+0300
гум
мінгарвыканкам
грамадства
будаўніцтва метро
метро
будаўніцтва
мінск
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101831/01/1018310143_0:170:3001:1858_1920x0_80_0_0_2aa3b4d01c20d480fc152d4c55b94b9c.jpg
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Ход будаўніцтва новых станцый Мінскага метро быў абмеркаваны на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.Размова ідзе аб узвядзенні станцый на трэцяй лініі мінскага метрапалітэна – там будуюць тры новыя станцыі "Слуцкі гасцінец", "Немаршанскі сад" і "Аэрадромную". Таксама пачата будаўніцтва электрадэпо "Слуцкае". На нарадзе ў мэра Мінска агучылі інфармацыю і аб тым, што метрабудаўцы пачалі цягнуць ветку ў бок плошчы "Бангалор".Аб тым, як прасоўваецца будаўніцтва новых станцый, расказаў кіраўнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Павел Царун."Будаўнічая гатоўнасць станцыі "Аэрадромная" складае 87 працэнтаў", - цытуе яго агенцтва "Мінск-Навіны".Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, канструкцыі станцыі "Аэрадромная" ўзведзены, працягваюцца аддзелачныя работы, ідзе мантаж абсталявання.Станцыя "Немаршанскі сад" гатова на 74%, там ужо ідуць аддзелачныя работы. Станцыя "Слуцкі гасцінец", якую пачалі будаваць апошняй, ужо гатова больш як на палову.У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адзначыў, што выдаткаваныя на ўзвядзенне метрапалітэна сродкі неабходна асвоіць у поўным аб’ёме.Кафэ ў ГУМеНа нарадзе ў Мінгарвыканкаме таксама была абмеркавана тэма развіцця ГУМа.Дырэктар ГУМа Вольга Раманава адзначыла, што доля тавараў айчыннай вытворчасці ў першым найбуйнейшым універмагу беларускай сталіцы вырасла і складае 68%.Паводле яе слоў, ГУМ плануецца абнавіць. Раманава паведаміла, што ў гэтым годзе пачынаецца мадэрнізацыя на першым паверсе ўнівермага."(…) пройдзе абнаўленне сістэмы асвятлення, а таксама мантаж дэкаратыўных панэлей на сценах гандлёвай залы", - сказала ён.Раманава растлумачыла, што гэта падкрэсліць стылістыку інтэр’ера эпохі і разам з тым дасць магчымасць знізіць уплыў натуральнага святла на ўспрыманне тавару. Акрамя таго, на першым паверсе ГУМа з’явілася новае кафэ.ГУМ адчыніў дзверы для пакупнікоў 5 лістапада 1951 года. Ён размяшчаецца на галоўным праспекце беларускай сталіцы, будынак выкананы ў стылі "сталінскі ампір" і з’яўляецца славутасцю Мінска.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101831/01/1018310143_148:0:2851:2027_1920x0_80_0_0_efb7cd5714e97fd5bc2bc6f720f3ac1a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гум, мінгарвыканкам, грамадства, будаўніцтва метро, метро, будаўніцтва, мінск, навіны
гум, мінгарвыканкам, грамадства, будаўніцтва метро, метро, будаўніцтва, мінск, навіны
Новыя станцыі Мінскага метро і ГУМ абмеркавалі на нарадзе ў мэра
17:57 04.07.2023 (абноўлена: 18:03 04.07.2023) На першым паверсе сталічнага ГУМа можа з’явіцца кавярня, акрамя гэтага плануецца зрабіць атмасфернае асвятленне ва ўнівермагу, каб падкрэсліць "стыль эпохі".
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Ход будаўніцтва новых станцый Мінскага метро быў абмеркаваны на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Размова ідзе аб узвядзенні станцый на трэцяй лініі мінскага метрапалітэна – там будуюць тры новыя станцыі "Слуцкі гасцінец", "Немаршанскі сад" і "Аэрадромную". Таксама пачата будаўніцтва электрадэпо "Слуцкае". На нарадзе ў мэра Мінска агучылі інфармацыю і аб тым, што метрабудаўцы пачалі цягнуць ветку ў бок плошчы "Бангалор".
Аб тым, як прасоўваецца будаўніцтва новых станцый, расказаў кіраўнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Павел Царун.
"Будаўнічая гатоўнасць станцыі "Аэрадромная" складае 87 працэнтаў", - цытуе яго агенцтва "Мінск-Навіны".
Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, канструкцыі станцыі "Аэрадромная" ўзведзены, працягваюцца аддзелачныя работы, ідзе мантаж абсталявання.
Станцыя "Немаршанскі сад" гатова на 74%, там ужо ідуць аддзелачныя работы. Станцыя "Слуцкі гасцінец", якую пачалі будаваць апошняй, ужо гатова больш як на палову.
У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адзначыў, што выдаткаваныя на ўзвядзенне метрапалітэна сродкі неабходна асвоіць у поўным аб’ёме.
На нарадзе ў Мінгарвыканкаме таксама была абмеркавана тэма развіцця ГУМа.
Дырэктар ГУМа Вольга Раманава адзначыла, што доля тавараў айчыннай вытворчасці ў першым найбуйнейшым універмагу беларускай сталіцы вырасла і складае 68%.
Паводле яе слоў, ГУМ плануецца абнавіць. Раманава паведаміла, што ў гэтым годзе пачынаецца мадэрнізацыя на першым паверсе ўнівермага.
"(…) пройдзе абнаўленне сістэмы асвятлення, а таксама мантаж дэкаратыўных панэлей на сценах гандлёвай залы", - сказала ён.
Раманава растлумачыла, што гэта падкрэсліць стылістыку інтэр’ера эпохі і разам з тым дасць магчымасць знізіць уплыў натуральнага святла на ўспрыманне тавару. Акрамя таго, на першым паверсе ГУМа з’явілася новае кафэ.
ГУМ адчыніў дзверы для пакупнікоў 5 лістапада 1951 года. Ён размяшчаецца на галоўным праспекце беларускай сталіцы, будынак выкананы ў стылі "сталінскі ампір" і з’яўляецца славутасцю Мінска.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пакой гісторыі ГУМа: бюст Леніна і даваенныя чырвонцы