https://bel.sputnik.by/20230704/shved-u-belarus-mozha-byts-pravedzena-padatkovaya-amnstyya-ale-sts-nyuans-1077209070.html
Швед: у Беларусі можа быць праведзена падатковая амністыя, але ёсць нюанс
Швед: у Беларусі можа быць праведзена падатковая амністыя, але ёсць нюанс
Sputnik Беларусь
У Беларусі нядаўна ўпершыню была прынята стратэгія барацьбы з карупцыяй, а ў беларускі бізнес укараняецца нацыянальны стандарт па процідзеянні хабару. 04.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-04T17:08+0300
2023-07-04T17:08+0300
2023-07-04T17:08+0300
андрэй швед
снд
карупцыя
екацярынбург
бяспека
навіны
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073745288_74:216:1207:853_1920x0_80_0_0_ef5a2d41d04587bbc9a9b3c3c2fcc470.jpg
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед анансаваў магчымае правядзенне падатковай амністыі ў краіне, ужо ідзе распрацоўка канцэпцыі.Гэтую заяву кіраўнік нагляднага ведамства Беларусі зрабіў на VIII пасяджэнні Міждзяржсавета па супрацьдзеянні карупцыі СНД, якое прайшло ў Екацярынбурзе.Паводле яго слоў, правядзенне падатковай амністыі будзе садзейнічаць прадухіленню карупцыйных злачынстваў, звязаных з легалізацыяй незаконных даходаў.Расказваючы аб "навацыях", якія ўкараняюцца ў Беларусі ў сферы барацьбы з карупцыяй апошнім часам, Швед адзначыў, што па ініцыятыве генпракуратуры ў мэтах фінансавага кантролю за актывамі службовых асоб урадам краіны створана міжведамасная рабочая група, якая вывучае пытанне магчымасці ўвядзення электроннага дэкларавання даходаў і маёмасці.Швед расказаў і аб тым, як у беларускі бізнес укараняецца нацыянальны стандарт па процідзеянні хабару. Паводле яго слоў, размова ідзе аб павышэнні сацыяльнай адказнасці беларускага бізнесу і развіцці добрапрыстойных дзелавых практык.Швед таксама нагадаў, што ў Беларусі нядаўна ўпершыню была прынята Стратэгія барацьбы з карупцыяй.Генеральны пракурор таксама паведаміў, што генпракуратура ўжо распрацавала новыя дапаўненні і змяненні ў закон "Аб барацьбе з карупцыяй", яны закрануць, у прыватнасці, узаемадзеянне праваахоўных органаў з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, а таксама падставы спагнання карупцыйных даходаў.Як паведамілі ў генпракуратуры Беларусі, сёння ў пасяджэнні Міждзяржсавета прынялі ўдзел генпракурор Арменіі Ганна Вардапецян, кіраўнік Агенцтва Казахстана па процідзеянні карупцыі Асхат Жумагалі, генпракурор Кыргызскай Рэспублікі Курманкул Зулушаў, Генпракурор Расіі Ігар Красноў і дырэктар Агенцтва па дзяржаўным фінкантролі і барацьбе з карупцыяй Таджыкістана Сулаймон Султонзада, а таксама прадстаўнікі Выканкама СНД.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
екацярынбург
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073745288_203:202:1071:853_1920x0_80_0_0_d693bd4e7e45206160fc4455b56e3ff0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
андрэй швед, снд, карупцыя, екацярынбург, бяспека, навіны , беларусь, расія
андрэй швед, снд, карупцыя, екацярынбург, бяспека, навіны , беларусь, расія
Швед: у Беларусі можа быць праведзена падатковая амністыя, але ёсць нюанс
У Беларусі нядаўна ўпершыню была прынята стратэгія барацьбы з карупцыяй, а ў беларускі бізнес укараняецца нацыянальны стандарт па процідзеянні хабару.
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед анансаваў магчымае правядзенне падатковай амністыі ў краіне, ужо ідзе распрацоўка канцэпцыі.
Гэтую заяву кіраўнік нагляднага ведамства Беларусі зрабіў на VIII пасяджэнні Міждзяржсавета па супрацьдзеянні карупцыі СНД, якое прайшло ў Екацярынбурзе.
"(…) цяпер распрацоўваецца канцэпцыя падатковай амністыі, якая прадугледжвае вызваленне ад адказнасці асоб пры добраахвотным дэклараванні ўтоеных даходаў і актываў", - паведаміў Швед, выступаючы з дакладам перад калегамі з краін СНД.
Паводле яго слоў, правядзенне падатковай амністыі будзе садзейнічаць прадухіленню карупцыйных злачынстваў, звязаных з легалізацыяй незаконных даходаў.
Расказваючы аб "навацыях", якія ўкараняюцца ў Беларусі ў сферы барацьбы з карупцыяй апошнім часам, Швед адзначыў, што па ініцыятыве генпракуратуры ў мэтах фінансавага кантролю за актывамі службовых асоб урадам краіны створана міжведамасная рабочая група, якая вывучае пытанне магчымасці ўвядзення электроннага дэкларавання даходаў і маёмасці.
Швед расказаў і аб тым, як у беларускі бізнес укараняецца нацыянальны стандарт па процідзеянні хабару. Паводле яго слоў, размова ідзе аб павышэнні сацыяльнай адказнасці беларускага бізнесу і развіцці добрапрыстойных дзелавых практык.
Швед таксама нагадаў, што ў Беларусі нядаўна ўпершыню была прынята Стратэгія барацьбы з карупцыяй.
Генеральны пракурор таксама паведаміў, што генпракуратура ўжо распрацавала новыя дапаўненні і змяненні ў закон "Аб барацьбе з карупцыяй", яны закрануць, у прыватнасці, узаемадзеянне праваахоўных органаў з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, а таксама падставы спагнання карупцыйных даходаў.
Як паведамілі ў генпракуратуры Беларусі, сёння ў пасяджэнні Міждзяржсавета прынялі ўдзел генпракурор Арменіі Ганна Вардапецян, кіраўнік Агенцтва Казахстана па процідзеянні карупцыі Асхат Жумагалі, генпракурор Кыргызскай Рэспублікі Курманкул Зулушаў, Генпракурор Расіі Ігар Красноў і дырэктар Агенцтва па дзяржаўным фінкантролі і барацьбе з карупцыяй Таджыкістана Сулаймон Султонзада, а таксама прадстаўнікі Выканкама СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"