Памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр транспарту Беларусі Аляксей Аўраменка
Міністр транспарту Беларусі Аляксей Аўраменка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.07.2023
Падпісацца
Аўраменка ўзначальваў міністэрства транспарту і камунікацый з 15 студзеня 2019 года.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка раптоўна памёр у аўторак на 47-м годзе жыцця, паведамілі ў ведамстве.
Нарадзіўся Аўраменка ў беларускай сталіцы ў 1977-м. Політэхнічную акадэмію (цяпер – БНТУ) скончыў у 1999 годзе, а ў 2010-м з адзнакай – Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
Аўраменка – прафесійны дарожнік, ён працаваў майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення №43 РУП "Будаўніча-мантажны трэст №8".
З 2000-га стаў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтадарогах пры міністэрстве транспарту і камунікацый, пасля – галоўным спецыялістам аналагічнага ўпраўлення ў дэпартаменце "Белаўтадор" міністэрства.
Аўраменка з 2006-га па 2013-ы займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка ўпраўлення транспарту, сувязі і інфарматызацыі апарату Савета міністраў. У 2013-м быў прызначаны намеснікам кіраўніка Мінтранса, у 2016-м – першым намеснікам міністра.
Праз тры гады Аўраменка ўзначаліў міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі. Адпаведны ўказ №23 быў падпісаны 15 студзеня 2019 года.
У міністэрстве транспарту і камунікацый выказалі глыбокія спачуванні родным і блізкім Аляксея Аўраменкі ў сувязі са стратай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мора кветак і бясконцая чарга: як развітваліся з Уладзімірам Макеем
Памёр вядомы беларускі драматург Аляксей Дудараў
Памёр Сільвіё Берлусконі
Стужка навiн
0