https://bel.sputnik.by/20230711/muze--regny-u-mnsku-na-dnyakh-kryma-padpsany-dva-pagadnenn-1077417951.html
Музеі і рэгіёны: у Мінску на Днях Крыма падпісаны два пагадненні
Музеі і рэгіёны: у Мінску на Днях Крыма падпісаны два пагадненні
Sputnik Беларусь
У рамках культурна-асветніцкай часткі праграмы Дзён Крыма ў Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы архіўных матэрыялаў. 11.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-11T17:38+0300
2023-07-11T17:38+0300
2023-07-11T17:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
крым
беларусь
расія
пагадненне
культура
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0b/1077417018_0:181:1280:901_1920x0_80_0_0_0f75b4013f382b03f69bfc3a2f2bbc44.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Сакскі раён Рэспублікі Крым і Пастаўскі раён Беларусі падпісалі ў Мінску пагадненне аб устанаўленні дружалюбных адносін.Ад Крыма подпіс пад дакументам паставіў кіраўнік раёна Аляксандр Гуменны, ад Беларусі – старшыня пастаўскага РВК Сяргей Чэпік.Пасля падпісання Гуменны падкрэсліў, што Сакскі раён вельмі гасцінны, там заўсёды будуць рады бачыць турыстаў і калег з Беларусі.У сваю чаргу Чэпік паведаміў, што пагадненне з’яўляецца асновай для плённага і доўгачасовага партнёрства з дадзеным рэгіёнам Крыма.Пагадненне паміж музеяміТаксама ў Мінску ў Доме Масквы ў рамках Дзён Крыма ў Беларусі было падпісана яшчэ адно пагадненне – аб сумеснай дзейнасці паміж Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеем і музеем-сядзібай "Пружанскі палацык".Дакумент падпісалі дырэктар музея з Ялты Юлія Руднік і яе калега з Пружан Ангеліна Маруфенка.Як адзначыла Руднік, музей захоўвае не толькі імя беларускага паэта Максіма Багдановіча, які нейкі час жыў у гэтым горадзе і там пахаваны. "Яшчэ адным іменем стала імя графіні Клейнміхель, якая пражывала ў Ялце да рэвалюцыі, стварыла тут таварыства міласэрнасці, накіроўвала сродкі для барацьбы з туберкулёзам. Для нас вельмі важна супрацоўніцтва з музеем-сядзібай, якая належала гэтай графіне", - сказала яна.У аўторак на пляцоўцы Дома Масквы ў рамках Дзён Крыма ў Беларусі прайшла прэзентацыя турыстычнага, эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу рэспублікі, дзелавыя перагаворы ў фармаце b2b, экспертная дыскусія "Союзное государство: значение межрегионального и межмуниципального сотрудничества" і праект "Республика Крым – Южные морские ворота Союзного государства".У рамках культурна-асветніцкай часткі праграмы адбылося адкрыццё выставы архіўных матэрыялаў, прысвечаных 240-годдзю маніфеста Кацярыны II "О принятии полуострова Крымского, острова Тамана и всея Кубанской стороны под Державу Российскую", і канцэрт ансамбля "Подворье" Крымскай дзяржаўнай філармоніі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
крым
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0b/1077417018_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_fa88211d5d192299c67e66602a3653df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, крым, беларусь, расія, пагадненне, культура, навіны
саюзная дзяржава, крым, беларусь, расія, пагадненне, культура, навіны
Музеі і рэгіёны: у Мінску на Днях Крыма падпісаны два пагадненні
У рамках культурна-асветніцкай часткі праграмы Дзён Крыма ў Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы архіўных матэрыялаў.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Сакскі раён Рэспублікі Крым і Пастаўскі раён Беларусі падпісалі ў Мінску пагадненне аб устанаўленні дружалюбных адносін.
Ад Крыма подпіс пад дакументам паставіў кіраўнік раёна Аляксандр Гуменны, ад Беларусі – старшыня пастаўскага РВК Сяргей Чэпік.
Пасля падпісання Гуменны падкрэсліў, што Сакскі раён вельмі гасцінны, там заўсёды будуць рады бачыць турыстаў і калег з Беларусі.
У сваю чаргу Чэпік паведаміў, што пагадненне з’яўляецца асновай для плённага і доўгачасовага партнёрства з дадзеным рэгіёнам Крыма.
"Крым – гэта найпрыгажэйшыя месцы, дзе можна развіваць турыстычны бізнес, але і ў нас ёсць што прапанаваць партнёрам. Таму мы запрашаем крымчан у Пастаўскі раён. Асабліва тых, хто займаецца паляваннем і рыбалкай – рады бачыць", - сказаў ён.
Таксама ў Мінску ў Доме Масквы ў рамках Дзён Крыма ў Беларусі было падпісана яшчэ адно пагадненне – аб сумеснай дзейнасці паміж Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеем і музеем-сядзібай "Пружанскі палацык".
Дакумент падпісалі дырэктар музея з Ялты Юлія Руднік і яе калега з Пружан Ангеліна Маруфенка.
Як адзначыла Руднік, музей захоўвае не толькі імя беларускага паэта Максіма Багдановіча, які нейкі час жыў у гэтым горадзе і там пахаваны. "Яшчэ адным іменем стала імя графіні Клейнміхель, якая пражывала ў Ялце да рэвалюцыі, стварыла тут таварыства міласэрнасці, накіроўвала сродкі для барацьбы з туберкулёзам. Для нас вельмі важна супрацоўніцтва з музеем-сядзібай, якая належала гэтай графіне", - сказала яна.
У аўторак на пляцоўцы Дома Масквы ў рамках Дзён Крыма ў Беларусі прайшла прэзентацыя турыстычнага, эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу рэспублікі, дзелавыя перагаворы ў фармаце b2b, экспертная дыскусія "Союзное государство: значение межрегионального и межмуниципального сотрудничества" і праект "Республика Крым – Южные морские ворота Союзного государства".
У рамках культурна-асветніцкай часткі праграмы адбылося адкрыццё выставы архіўных матэрыялаў, прысвечаных 240-годдзю маніфеста Кацярыны II "О принятии полуострова Крымского, острова Тамана и всея Кубанской стороны под Державу Российскую", і канцэрт ансамбля "Подворье" Крымскай дзяржаўнай філармоніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"