Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь і Крым плануюць больш актыўна развіваць гуманітарнае супрацоўніцтва

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанк "Ласточкино гнездо" у Крыме
 Ласточкино гнездо у Крыме - Sputnik Беларусь, 1920, 12.07.2023
Падпісацца
Бакі маюць намер праводзіць узаемныя стажыроўкі студэнтаў, а таксама развіваць патрыятычны турызм.
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Дні Рэспублікі Крым у Беларусі завяршыліся ў сераду ў Мінску, аб выніках форуму, у рамках якога прайшла прэзентацыя турыстычнага, эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу паўвострава, расказаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik часова выконваючы абавязкі пастаяннага прадстаўніка Крыма пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Міхаіл Саломенцаў.
Паводле яго слоў, паміж Рэспублікай Крым і Беларуссю ёсць вялікія перспектывы ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва. Гэта не першы візіт прадстаўнічай дэлегацыі рэгіёна Расіі ў рэспубліку. І кожны раз, адзначыў Саломенцаў, сустрэчы прыўносяць новыя напрамкі і ідэі для ўмацавання сувязей у розных сферах.
"Задача найперш – паказаць Крым беларускім нашым братам, што там адбываецца, якія ў нас магчымасці ёсць у розных сферах. Важна стварыць умовы, каб бізнесмены ў рэжыме прамых зносін дамаўляліся аб нейкіх праектах, а нашы палітолагі, палітыкі абмеркавалі, як мы рухаемся далей у рэжыме Саюзнай дзяржавы, што нам трэба падкарэкціраваць, дзе нам больш актыўна працаваць", - адзначыў ён.
Паводле яго слоў, абмяркоўвалася даволі вялікае кола пытанняў, у тым ліку перспектывы сумесных праектаў. Ключавыя з іх – гэта выкарыстанне партоў Крыма для перавалкі беларускага экспарту ў трэція краіны, стварэнне сумеснага рыбалоўнага флоту, пастаўка прадукцыі сельскай гаспадаркі. У тым ліку такіх эксклюзіўных пазіцый, як ружа і лаванда, экстракты якіх выкарыстоўваюцца ў парфумерыі і медыцыны. Разам з тым, паводле слоў Саломенцава, бакам сёння неабходна актывізаваць гуманітарныя праекты.

Патрыятычныя праекты павінны быць масавыя

"Мы гаворым аб тым, што трэба развіваць узаемапранікненне нашай маладзёжнай палітыкі. Гэта могуць быць узаемныя стажыроўкі студэнтаў, адпачынак падлеткаў у ваенна-патрыятычных лагерах або спецыялізаваных цэнтрах для дзяцей. У Беларусі ў гэтым плане назапашаны даволі вялікі вопыт, які нам цікавы", - сказаў Саломенцаў.
Ён выказаў меркаванне, што праца з моладдзю не павінна абмяжоўвацца нейкімі квотамі, "яна павінна быць сапраўды масавай, каб Крым і Беларусь наведвалі не адна-дзве групы дзяцей, а сотні, тысячы чалавек".
Сёння планы прапрацоўваюцца. Вызначальным стане 2024 год, калі і Крым, і Беларусь будуць адзначаць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Што ж датычыцца вынікаў Дзён Рэспублікі Крым у Беларусі, то, паводле слоў Саламенцава, падпісаны пагадненні аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Сакскім раёнам Рэспублікі Крым і Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці. Яшчэ адзін дакумент аб сумеснай дзейнасці падпісалі "Ялтинский историко-литературный музей" і "Музей-сядзіба "Пружанскі палацык" Брэсцкай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь і Рэспубліка Крым плануюць новыя праекты – відэа
Музеі і рэгіёны: у Мінску на Днях Крыма падпісаны два пагадненні
Крым зацікаўлены пастаўляць у Беларусь свае знакамітыя віны
Стужка навiн
0