Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларускія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу жыхарам ДНР

© SputnikБеларускія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу жыхарам ДНР
Беларускія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу жыхарам ДНР - Sputnik Беларусь, 1920, 12.07.2023
Падпісацца
Гуманітарную акцыю арганізаваў Дабрачынны фонд імя Аляксея Талая пры ўдзеле Беларускага Чырвонага крыжа.
ДАНЕЦК, 12 ліп – Sputnik. Наборы для парадзіх ад грамадскіх арганізацый і жыхароў Беларусі прывезлі ў Данецкі рэспубліканскі цэнтр аховы мацярынства і дзяцінства валанцёры Дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, перадае карэспандэнт Sputnik.
Памперсы, вільготныя сурвэткі і іншыя неабходныя прадметы гігіены аддадуць маладым мамам, якія выпісваюцца з радзільнага дома.
© SputnikБеларускія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу жыхарам ДНР
Белорусские волонтеры передали гуманитарную помощь жителям ДНР - Sputnik Беларусь, 1920, 12.07.2023
Беларускія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу жыхарам ДНР
Немалая частка падарункаў для мам і малышоў збіралася па ўсёй Беларусі. У гэтым дапамаглі грамадскія арганізацыі, розныя кампаніі і проста неабыякавыя беларусы. Некаторыя камплекты гуманітарнай дапамогі збіралі школьнікі.
У гэтай гуманітарнай місіі ўдзельнічаў і Беларускі Чырвоны крыж.

Стажыроўкі

У данецкім радзільным доме, які ўзначальвае вядомая ў ДНР урач Ганна Жалезная, таксама прайшлі папярэднія перагаворы аб абмене вопытам. Прадугледжваецца, што ўрачы з ДНР будуць ездзіць на стажыроўкі ў Беларусь.
Не выключана, што і беларускім медыкам будзе цікавы данбаскі вопыт аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з агнястрэльнымі раненнямі, мінна-выбухнымі і іншымі траўмамі.

Адзіны радзільны дом

Валанцёры Фонду Талая і прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа наведалі і адзіны радзільны дом у Марыупалі. Медыкам там таксама перадалі гігіенічныя прыналежнасці для мам і малых. Як адзначылі супрацоўнікі радзільнага дома, гэта вельмі каштоўныя падарункі – бо горад хоць і лічыцца тылавым, але адносна недалёка ад яго ідуць баявыя дзеянні.
Штомесяц у адзіным радзільным доме Марыўпаля нараджаецца больш за сто дзяцей, і гэта колькасць расце. Фонд Талая плануе і далей дапамагаць гэтай радзільні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Выбухі снарадаў – гэта норма: што гавораць і пра што мараць дзеці Данбаса
З’ехаць нельга застацца: гісторыі жыцця і болю людзей Данбаса
Дзеці, якія не ведаюць мірнага жыцця: гісторыя школы-інтэрната ў Данбасе
Стужка навiн
0