Відэа

Драйвова і з салютам: у Віцебску паднялі флаг "Славянскага базару" – відэа

Падпісацца
Першай важнай падзеяй, якая дае старт "Славянскаму базару" можна лічыць не гала-канцэрт адкрыцця, а ўзняцце флага фестывалю. Кожную цырымонію арганізатары імкнуцца зрабіць асаблівай. У гэтым годзе здзівіць гледачоў удалося – чым, глядзіце на відэа.
Першым нечаканым момантам стаў час правядзення цырымоніі ўзняцця сцяга фестывалю – мерапрыемства прызначылі на 12 гадзін ночы. І ўжо на падыходзе да Летняга амфітэатра стала зразумела, чаму выбралі такі позні час.
З чашы амфітэатра, з усіх бакоў усеянай гледачамі, даносіліся гукі тэхна. Пасярод пляцоўкі, на ўзвышэнні стаяў дыджэй за пультам, а побач хадзіў вядучы і падбадзёрваў гледачоў. Музыку суправаджала светлавое шоу.
"Калі можна будзе пайсці танцаваць?" - пыталі гледачы ў міліцыянераў, якія ахоўвалі перыметр.
Праваахоўнікі адказвалі, што праходзіць нікому нельга.
Прыкладна хвілін праз 30 пасля пачатку своеасаблівага канцэрта вядучы разам з гледачамі пачаў зваротны адлік і флаг падняўся, пасля чаго неба асвятліў святочны салют.
"Вельмі крута, шкада, што ў нас у Віцебску такая музыка не грае ў начных клубах, можа, больш бы кліентаў было", - падзяліўся меркаваннем аб убачаным жыхар Віцебска Сямён.
Пасля таго, як флаг узнялі, дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі паведаміў журналістам, што на "Славянскі базар" прыедзе больш за 5 тысяч гледачоў з 32 краін.
"Наш фестываль – гэта праект, дзе кожны чалавек можа знайсці нешта на свой густ", - адзначыў Лапіцкі.
Ён падкрэсліў, што "Славянскі базар" – гэта фестываль розных мастацтваў, а фірменны васілёк – своеасаблівы знак якасці на працягу ўжо 32 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Без фоташопаў і нейрасетак: Sputnik прэзентаваў фотавыставу ў Віцебску
Першы дзень "Славянскага базару" пачаўся ў Віцебску
Замежнікаў на "Славянскі базар" пусцяць без віз
Стужка навiн
0