https://bel.sputnik.by/20230717/kantserty-feerverk--gulyann-syu-noch---yak-praysho-slavyansk-bazar-2023-1077583990.html
Канцэрты, феерверкі і гулянні ўсю ноч - як прайшоў "Славянскі базар-2023"
Канцэрты, феерверкі і гулянні ўсю ноч - як прайшоў "Славянскі базар-2023"
Sputnik Беларусь
Фестываль мастацтваў падыходзіць да свайго завяршэння. Глядзіце самыя яркія моманты "Славянскага базару" на відэа Sputnik. 17.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-17T15:39+0300
2023-07-17T15:39+0300
2023-07-17T15:39+0300
славянскі базар у віцебску
беларусь
віцебск
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/11/1077582766_0:191:2040:1339_1920x0_80_0_0_9b4dffeb61c36aa9546cdfd2d2e078cc.jpg
Нягледзячы на тое, што яго афіцыйнае закрыццё адбылося ўчора, у панядзелак у Віцебску запланавана яшчэ шмат фестывальных мерапрыемстваў і канцэртаў, якія будуць ісці да позняй ночы.Гран-пры XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў прысудзілі выканаўцы з Арменіі - Машы Мнджаян. Спявачка стала першым прадстаўніком гэтай краіны, які перамог на "Славянскім базары". Яна атрымала не толькі дыплом, але і спецыяльны прыз "ЛІРА", а таксама грашовую ўзнагароду ў памеры 20 тысяч долараў.Першая прэмія дасталася беларусу Саміру Елчыеву, другую падзялілі расіянка Лізавета Слышкіна і італьянка Agape. Трэцяе месца таксама занялі двое выканаўцаў: прадстаўніца з Узбекістана Маліка Хакімава і спявак з Казахстана Куралай Мейрамбек.У дзіцячым конкурс Гран-пры заваяваў юны спявак з Казахстана Шэрхан Арыстан. Першай прэміі ўдастоілася беларуска Соф'я Рустамава, другое месца падзялілі Анаіт Галсцян з Арменіі і Яна Тэн з Расіі, а трэцяе месца занялі Насыйкат Баймырзаева з Кыргызстана і Раўшан Ташхаджаеў з Узбекістана.Фестывальны ВіцебскНаведвальнасць "Славянскага базару" стабільна высокая: на працягу фестывальнага тыдня Віцебск наведваюць дзясяткі тысяч турыстаў з розных краін свету.У бягучым годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе ўладальнікам білетаў на галоўныя фестывальныя канцэрты і ўдзельнікам "Славянскага базару" знаходзіцца ў Беларусі без віз з 4 па 23 ліпеня. А Беларуская чыгунка арганізавала дадатковыя прамыя цягнікі паміж Віцебскам і Масквой на час правядзення фестывалю, а таксама дадатковы маршрут паміж абласным цэнтрам і Масквой."Прыязджаю на "Славянскі базар" не першы раз і бачу, як усё мяняецца: новыя падзеі, новыя пляцоўкі, нейкія незвычайныя мерапрыемствы… Скачала сабе ўсе праграмы, але, шчыра кажучы, не ведаю, як усюды паспець", – прызналася жыхарка Мінска Зінаіда.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/11/1077582766_0:0:2040:1530_1920x0_80_0_0_87052a1c20d18161281b1c59328f6cd8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
славянскі базар у віцебску, беларусь, віцебск, культура, видео
славянскі базар у віцебску, беларусь, віцебск, культура, видео
Канцэрты, феерверкі і гулянні ўсю ноч - як прайшоў "Славянскі базар-2023"
Фестываль мастацтваў падыходзіць да свайго завяршэння. Глядзіце самыя яркія моманты "Славянскага базару" на відэа Sputnik.
Нягледзячы на тое, што яго афіцыйнае закрыццё адбылося ўчора, у панядзелак у Віцебску запланавана яшчэ шмат фестывальных мерапрыемстваў і канцэртаў, якія будуць ісці да позняй ночы.
Гран-пры XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў прысудзілі выканаўцы з Арменіі - Машы Мнджаян. Спявачка стала першым прадстаўніком гэтай краіны, які перамог на "Славянскім базары". Яна атрымала не толькі дыплом, але і спецыяльны прыз "ЛІРА", а таксама грашовую ўзнагароду ў памеры 20 тысяч долараў.
Першая прэмія дасталася беларусу Саміру Елчыеву, другую падзялілі расіянка Лізавета Слышкіна і італьянка Agape. Трэцяе месца таксама занялі двое выканаўцаў: прадстаўніца з Узбекістана Маліка Хакімава і спявак з Казахстана Куралай Мейрамбек.
У дзіцячым конкурс Гран-пры заваяваў юны спявак з Казахстана Шэрхан Арыстан. Першай прэміі ўдастоілася беларуска Соф'я Рустамава, другое месца падзялілі Анаіт Галсцян з Арменіі і Яна Тэн з Расіі, а трэцяе месца занялі Насыйкат Баймырзаева з Кыргызстана і Раўшан Ташхаджаеў з Узбекістана.
Наведвальнасць "Славянскага базару" стабільна высокая: на працягу фестывальнага тыдня Віцебск наведваюць дзясяткі тысяч турыстаў з розных краін свету.
У бягучым годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе ўладальнікам білетаў на галоўныя фестывальныя канцэрты і ўдзельнікам "Славянскага базару" знаходзіцца ў Беларусі без віз з 4 па 23 ліпеня. А Беларуская чыгунка арганізавала дадатковыя прамыя цягнікі паміж Віцебскам і Масквой на час правядзення фестывалю, а таксама дадатковы маршрут паміж абласным цэнтрам і Масквой.
"Прыязджаю на "Славянскі базар" не першы раз і бачу, як усё мяняецца: новыя падзеі, новыя пляцоўкі, нейкія незвычайныя мерапрыемствы… Скачала сабе ўсе праграмы, але, шчыра кажучы, не ведаю, як усюды паспець", – прызналася жыхарка Мінска Зінаіда.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"