Падстава для ўвагі: Пяскоў аб перакідцы польскіх вайскоўцаў да беларускай мяжы

© Ministerstwo Obrony NarodowejПольский военнослужащий, архивное фото
Польский военнослужащий, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 20.07.2023
Падпісацца
Як тлумачыў раней міністр нацабароны краіны Марыюш Блашчак, перакідка вайскоўцаў звязана са з'яўленнем у Беларусі групы "Вагнер".
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Перакідванне Польшчай вайскоўцаў да мяжы з Беларуссю з'яўляецца падставай для павышанай увагі Крамля, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў.
Ён зазначыў, што вядзецца работа па бяспецы Саюзнай дзяржавы.
"Гэта рэальнасць, сапраўды, агрэсіўнасць Польшчы, такое варожае стаўленне і да Беларусі, і да Расійскай Федэрацыі. Вядома, гэта нагода для павышанай увагі", – сказаў Пяскоў.
У мінулы аўторак стала вядома, што дзве брыгады вайскоўцаў у Польшчы быліперакінуты да беларускай мяжы. Як заявіў міністр нацабароны краіны Марыюш Блашчак заявіў, што гэта зроблена ў сувязі са з'яўленнем у Беларусі групы "Вагнер".
Ён удакладніў, што размова ідзе аб 12-й і 17-й брыгадах. Ваеннаслужачыя раскватараваны на новай базе ў Кольне і ў Белай Падлясцы.

Тысяча вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі

Раней аб тым, што ля мяжы з Беларуссю будуць размешчаны дзве брыгады польскіх ВС.паведаміла прэс-служба Генеральнага камандавання Польшчы. Там удакладнілі, што на ўсход будуць перакінуты адна тысяча вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі.
У польскім войску растлумачылі, што мэтай гэтай "вучэбнай прысутнасці часткі войскаў пяхоты" з'яўляецца дэманстрацыя здольнасці Узброеных сіл Польшчы "неадкладна рэагаваць на спробы дэстабілізаваць сітуацыю на мяжы".

Палігон у супрацьстаянні з Беларуссю і РФ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці рэспублікізаявіў, што ЗША спрабуюць зрабіць з Польшчы яшчэ адзін проксі-палігон у супрацьстаянні з Беларуссю і Расіяй.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў польскі ўрад падумаць уласнай галавой, і ў першую чаргу аб сваім народзе, таму што для заходніх краін палякі застаюцца славянамі.
"А гэта - расходны матэрыял. Вучыце гісторыю, суседзі", - звярнуўся беларускі лідэр да палітыкаў.
Ён таксама заявіў, што сваімі дзеяннямі заходнія палітыкі кладуць галаву Еўропы.на ядзерную гільяціну.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Прэм’ер Польшчы: канфлікт ва Украіне – шанс начарціць новую карту Еўропы
Польскія паліцэйскія ўварваліся ў будынак школы пры пасольстве Расіі
Паслу РФ не далі ўскласці кветкі на мемарыяльных могілках у Варшаве – відэа
Стужка навiн
0