Вярхоўны суд разгледзіць іск Мінюста аб ліквідацыі АГП

© Sputnik / Виктор ТолочкоВярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 07.08.2023
Падпісацца
У Беларусі ўступіў у сілу абноўлены закон аб палітычных партыях, якім быў запушчаны механізм перарэгістрацыі гэтых структур.
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), паведамляецца на сайце суда.
Гэта не першы іск Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычных партый. У канцы ліпеня – пачатку жніўня ўжо разгледжана некалькі іскаў і ліквідаваны партыя "Зялёных", "Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада". У жніўні Внрховным судом плануецца разгляд яшчэ некалькіх іскаў Мінюста аб ліквідацыі палітпартый.
Як вынікае з раскладу на сайце Вярхоўнага суда, 15 жніўня ў парадку грамадзянскага судаводства будзе разгледжаны іск Мінюста аб ліквідацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП).
АГП адна са старэйшых беларускіх апазіцыйных партый, яна была створана і зарэгістравана ў 1995 годзе, яе лідар Мікалай Казлоў увосень 2022 года атрымаў 2,5 гады калоніі за арганізацыю і ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Нагадаем, што на пачатку 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае змяненне ўмоў стварэння і дзейнасці палітычных партый. Тым самым у краіне была запушчана перарэгістрацыя палітычных партый. Мінюст на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення яго ў сілу павінен перарэгістраваць палітычныя партыі.
Як вынікае з раскладу судовых пасяджэнняў, ВС бліжэйшым часам разгледзіць яшчэ некалькі іскаў Мінюста аб ліквідацыі партый. Так, 8 жніўня – іск аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, 14 жніўня – аб Партыі БНФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Трэцяя партыя прайшла перарэгістрацыю ў Беларусі
Мінюст зарэгістраваў партыю "Белая Русь"
Лукашэнка патрабуе ачысціць палітычнае поле ад "выпадковых спадарожнікаў"
Стужка навiн
0