Назначаны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиМіністр сельскай гаспадаркі Сяргей Бартош
Міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Бартош - Sputnik Беларусь, 1920, 08.08.2023
Падпісацца
Да гэтага назначэння новы міністр быў памочнікам прэзідэнта па Гомельскай вобласці.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Сяргей Бартош, адпаведнае рашэнне прыняў у аўторак Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, пасада кіраўніка гэтага ведамства стала вакантнай пасля таго, як Ігара Брыло было вырашана прызначыць памочнікам прэзідэнта па Віцебскай вобласці – гэта прызначэнне было зацверджана 28 ліпеня.
Сяргей Іванавіч Бартош нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Рэпехі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага інстытута, пазней скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Кар’еру пачаў на пасадзе агранома, больш за дзесяць гадоў кіраваў ААТ "Ліноўскае" Пружанскага раёна.
У 2016 годзе назначаны намеснікам старшыні, затым першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама Брэсцкай вобласці.
У 2019-2020 гады ўзначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, а з кастрычніка 2020-га – Бярозаўскі райвыканкам Брэсцкай вобласці. У кастрычніку 2022 года быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па Гомельскай вобласці, гэтую пасаду і займаў да сённяшняга прызначэння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Новы мэр прызначаны ў Гродне – гэта былы міністр ЖКГ
Два новыя міністры: Лукашэнка правёў кадравы дзень
Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Дзяржпагранкамітэта – што пра яго вядома
Стужка навiн
0