https://bel.sputnik.by/20230808/raketu-sa-stantsyyay-luna-25-dastavl-na-kasmadrom-uskhodn--vdea-1078305960.html
Ракету са станцыяй "Луна-25" даставілі на касмадром Усходні – відэа
Ракету са станцыяй "Луна-25" даставілі на касмадром Усходні – відэа
Sputnik Беларусь
На касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці завяршаецца падрыхтоўка да запуску першай за амаль 50-гадовую гісторыю расійскай месячнай станцыі. Глядзіце на відэа... 08.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-08T12:13+0300
2023-08-08T12:13+0300
2023-08-08T12:13+0300
відэа
відэа
"луна-25"
касмадром "восточный"
космас
расія
навука і тэхналогіі
"роскосмос"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/08/1078304628_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_af75eae974a3ad731f0a408a9cb93e42.jpg
Ракета "Саюз-2.1б" з аўтаматычнай станцыяй "Луна-25" устаноўлена на стартавым стале на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, паведамілі ў аўторак у карпарацыі "Роскосмос".Тэлеканал "Звезда" паказаў у эфіры відэа дастаўкі ракеты на касмадром і ўстаноўкі на стартавую пазіцыю. Пасля таго, як ракета "Союз-2.1б" з месячнай станцыяй была ўстаноўлена вертыкальна на стартавым стале, спецыялісты "Роскосмоса" працягнулі яе падрыхтоўку да пуску. Старт намечаны на 2:11 мск 11 жніўня."Луна-25" стане першай станцыяй, якая сядзе на Паўднёвым полюсе Месяца. Усе яе папярэдніцы рабілі гэта ў экватарыяльнай зоне.Галоўнай задачай месяцовай станцыі спецыялісты называюць пошук вады на спадарожніку Зямлі. Па даных навукоўцаў, на Паўднёвым полюсе Месяца знаходзіцца найбольшая колькасць вечнай мерзлаты, а значыць, і вады. Аднак у якой колькасці і як глыбока можа знаходзіцца вада, навуцы пакуль што невядома.Акрамя таго, "Луна-25" павінна адпрацаваць тэхналогію мяккай пасадкі ў каляпалярнай вобласці са складаным рэльефам мясцовасці, прааналізаваць пробы грунта і правесці даследаванні паверхні ў раёне Паўднёвага полюса Месяца, а таксама месячнай экзасферы.Папярэдняя расійская станцыя "Луна-24" была адпраўлена ў 1976 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/08/1078304628_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_457bd43679df281efdab380fbaa65ee4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, "луна-25", касмадром "восточный", космас, расія, навука і тэхналогіі, "роскосмос", видео
відэа, "луна-25", касмадром "восточный", космас, расія, навука і тэхналогіі, "роскосмос", видео
Ракету са станцыяй "Луна-25" даставілі на касмадром Усходні – відэа
На касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці завяршаецца падрыхтоўка да запуску першай за амаль 50-гадовую гісторыю расійскай месячнай станцыі. Глядзіце на відэа, як ракету "Саюз-2.1б" з аўтаматычнай станцыяй "Луна-25" даставілі на стартавую пляцоўку касмадрома.
Ракета "Саюз-2.1б" з аўтаматычнай станцыяй "Луна-25" устаноўлена на стартавым стале на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, паведамілі ў аўторак у карпарацыі "Роскосмос".
Тэлеканал "Звезда" паказаў у эфіры відэа дастаўкі ракеты на касмадром і ўстаноўкі на стартавую пазіцыю. Пасля таго, як ракета "Союз-2.1б" з месячнай станцыяй была ўстаноўлена вертыкальна на стартавым стале, спецыялісты "Роскосмоса" працягнулі яе падрыхтоўку да пуску. Старт намечаны на 2:11 мск 11 жніўня.
"Луна-25" стане першай станцыяй, якая сядзе на Паўднёвым полюсе Месяца. Усе яе папярэдніцы рабілі гэта ў экватарыяльнай зоне.
Галоўнай задачай месяцовай станцыі спецыялісты называюць пошук вады на спадарожніку Зямлі. Па даных навукоўцаў, на Паўднёвым полюсе Месяца знаходзіцца найбольшая колькасць вечнай мерзлаты, а значыць, і вады. Аднак у якой колькасці і як глыбока можа знаходзіцца вада, навуцы пакуль што невядома.
Акрамя таго, "Луна-25" павінна адпрацаваць тэхналогію мяккай пасадкі ў каляпалярнай вобласці са складаным рэльефам мясцовасці, прааналізаваць пробы грунта і правесці даследаванні паверхні ў раёне Паўднёвага полюса Месяца, а таксама месячнай экзасферы.
Папярэдняя расійская станцыя "Луна-24" была адпраўлена ў 1976 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"