https://bel.sputnik.by/20230810/valfovch-belarus-adekvatna-reague-na-dzeyann-nata-1078398503.html
Вальфовіч: Беларусь адэкватна рэагуе на дзеянні НАТА
Вальфовіч: Беларусь адэкватна рэагуе на дзеянні НАТА
Sputnik Беларусь
Беларускія ваенныя, як удакладніў Вальфовіч, вывучаюць вопыт СВА і праводзяць трэніроўкі сумесна з інструктарамі ПВК "Вагнер". 10.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-10T14:15+0300
2023-08-10T14:15+0300
2023-08-10T14:15+0300
аляксандр вальфовіч
бяспека
польшча
ната
пвк "вагнер"
спецаперацыя
літва
латвія
савет бяспекі беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1d/1074958749_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_2b8244b0a43abfb852bd929d040740bf.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Беларусь прымае адэкватныя меры рэагавання на дзеянні войск НАТА каля меж рэспублікі, аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі краіны Аляксандр Вальфовіч падчас рабочага візіту ў Гродна.Вальфовіч адзначыў, што за апошнія 10 месяцаў на тэрыторыі Літвы і Латвіі праведзена больш за 10 вучэнняў войск НАТА, Польшча фарміруе механізаваную дывізію, якая будзе дыслакавацца каля мяжы з Беларуссю. Да мяжы перакідаюцца і іншыя падраздзяленні.Ён адзначыў, што дзеянні НАТА распальваюць ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне. У такіх умовах, дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі, беларускія вайскоўцы дэталёва вывучаюць вопыт СВА і праводзіць трэніроўкі з інструктарамі ПВК "Вагнер".Дзяржсакратар Савета бяспекі дадаў, што ўсе прагнозы адносна дзеянняў блока НАТА і яго асобных членаў у поўнай меры пацвярджаюцца."Зразумела, мы не сядзім склаўшы рукі, а прымаем адэкватныя меры рэагавання", - сказаў Вальфовіч.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
польшча
літва
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1d/1074958749_84:0:1221:853_1920x0_80_0_0_045d7b5910cc67681b49d04bbe024d84.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, бяспека, польшча, ната, пвк "вагнер", спецаперацыя, літва, латвія, савет бяспекі беларусі
аляксандр вальфовіч, бяспека, польшча, ната, пвк "вагнер", спецаперацыя, літва, латвія, савет бяспекі беларусі
Вальфовіч: Беларусь адэкватна рэагуе на дзеянні НАТА
Беларускія ваенныя, як удакладніў Вальфовіч, вывучаюць вопыт СВА і праводзяць трэніроўкі сумесна з інструктарамі ПВК "Вагнер".
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Беларусь прымае адэкватныя меры рэагавання на дзеянні войск НАТА каля меж рэспублікі, аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі краіны Аляксандр Вальфовіч падчас рабочага візіту ў Гродна.
Вальфовіч адзначыў, што за апошнія 10 месяцаў на тэрыторыі Літвы і Латвіі праведзена больш за 10 вучэнняў войск НАТА, Польшча фарміруе механізаваную дывізію, якая будзе дыслакавацца каля мяжы з Беларуссю. Да мяжы перакідаюцца і іншыя падраздзяленні.
"Безгрунтоўна спекулюючы на прысутнасці ў Беларусі ПВК "Вагнер", Польшча перакінула два ўзмоцненыя механізаваныя батальёны ў прыгранічныя раёны. Літва таксама плануе павялічыць свой воінскі кантынгент. Нядаўна Вільнюс заявіў аб прадаўжэнні тэрміну прысутнасці амерыканскіх падраздзяленняў на сваёй тэрыторыі да 2025 года", - цытуе словы Вальфовіча прэс-служба губернатара Гродзенскай вобласці.
Ён адзначыў, што дзеянні НАТА распальваюць ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне. У такіх умовах, дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі, беларускія вайскоўцы дэталёва вывучаюць вопыт СВА і праводзіць трэніроўкі з інструктарамі ПВК "Вагнер".
"Адпрацоўваем тактыку вядзення сучаснага бою сумесна з інструктарамі ПВК "Вагнер". І гэтага не хаваем. Усё робіцца выключна ў абарончых мэтах. Гэта ж датычыцца і размяшчэння ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі", - падкрэсліў Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі дадаў, што ўсе прагнозы адносна дзеянняў блока НАТА і яго асобных членаў у поўнай меры пацвярджаюцца.
"Зразумела, мы не сядзім склаўшы рукі, а прымаем адэкватныя меры рэагавання", - сказаў Вальфовіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"