https://bel.sputnik.by/20230812/zolatavalyutnyya-rezervy-belarus-vyrasl-na-23-1078302802.html
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 2,3%
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 2,3%
Sputnik Беларусь
Упершыню за доўгі час Нацбанк Беларусі апублікаваў дэталізаваныя даныя аб міжнародных рэзервовых актывах краіны. 12.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-12T10:52+0300
2023-08-12T10:52+0300
2023-08-12T10:52+0300
эканоміка
звр
у беларусі
беларусь
навіны
нацбанк рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104221/49/1042214984_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_bd088aea8f2e66bfed4c6f2f227831cb.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі склалі 7 973,5 млн долараў у эквіваленце, паведамляе Нацбанк.Для параўнання: на 1 ліпеня 2023 года ЗВР былі роўныя 7 791,5 мільёна долараў.Пры гэтым пасля доўгага перапынку Нацбанк пачаў публікаваць дэталізаваныя даныя па рэзервах. У прыватнасці, зараз вядома доля манетарнага золата. Са снежня мінулага года яна перавышае 3 млрд долараў.На 1 жніўня сума манетарнага золата склала каля 3,4 млрд долараў, павялічыўшыся да паказчыка на пачатак ліпеня больш чым на 100 млн долараў. Гэта адбылося на фоне скачкападобнага росту сусветных цэн на золата, які назіраўся прыкладна з 10 ліпеня.У апошнія дні ліпеня цэны пачалі зніжацца. Акрамя таго, адной з прычын росту ЗВР у цэлым можа быць скупка валюты рэгулятарам на біржы.Начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Мурын расказаў аб гэтым на нядаўнім пасяджэнні праўлення."Невялікая чыстая прапанова, якая сфарміравалася, дазволіла Нацыянальнаму банку купіць замежную валюту для падтрымання золатавалютных рэзерваў", - растлумачыў Мурын.Па планах Нацбанка і ўрада, на канец гэтага года сума золатавалютных рэзерваў не павінна быць меншай за шэсць мільярдаў долараў, і пакуль што гэта выконваецца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104221/49/1042214984_348:0:3077:2047_1920x0_80_0_0_afcd7cac04ff157f60132335f57e09ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, звр, у беларусі, беларусь, навіны , нацбанк рб
эканоміка, звр, у беларусі, беларусь, навіны , нацбанк рб
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 2,3%
Упершыню за доўгі час Нацбанк Беларусі апублікаваў дэталізаваныя даныя аб міжнародных рэзервовых актывах краіны.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі склалі 7 973,5 млн долараў у эквіваленце, паведамляе Нацбанк.
Для параўнання: на 1 ліпеня 2023 года ЗВР былі роўныя 7 791,5 мільёна долараў.
Пры гэтым пасля доўгага перапынку Нацбанк пачаў публікаваць дэталізаваныя даныя па рэзервах. У прыватнасці, зараз вядома доля манетарнага золата. Са снежня мінулага года яна перавышае 3 млрд долараў.
На 1 жніўня сума манетарнага золата склала каля 3,4 млрд долараў, павялічыўшыся да паказчыка на пачатак ліпеня больш чым на 100 млн долараў. Гэта адбылося на фоне скачкападобнага росту сусветных цэн на золата, які назіраўся прыкладна з 10 ліпеня.
У апошнія дні ліпеня цэны пачалі зніжацца. Акрамя таго, адной з прычын росту ЗВР у цэлым можа быць скупка валюты рэгулятарам на біржы.
Начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Мурын расказаў аб гэтым на нядаўнім пасяджэнні праўлення.
"Невялікая чыстая прапанова, якая сфарміравалася, дазволіла Нацыянальнаму банку купіць замежную валюту для падтрымання золатавалютных рэзерваў", - растлумачыў Мурын.
Па планах Нацбанка і ўрада, на канец гэтага года сума золатавалютных рэзерваў не павінна быць меншай за шэсць мільярдаў долараў, і пакуль што гэта выконваецца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"