https://bel.sputnik.by/20230813/popyt-na-kredyty--belaruskkh-rublyakh-rastse--natsbank-1078319946.html
Попыт на крэдыты ў беларускіх рублях расце – Нацбанк
Попыт на крэдыты ў беларускіх рублях расце – Нацбанк
Sputnik Беларусь
У другім квартале ў Беларусі памякчэлі ўмовы крэдытавання ў нацыянальнай валюце, а попыт на крэдыты ў замежнай валюце пакуль што будзе падаць. 13.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-13T12:54+0300
2023-08-13T12:54+0300
2023-08-13T12:54+0300
эканоміка
банк
крэдыт
у беларусі
беларусь
еабр
грамадства
навіны
нацбанк рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/71/1044947158_0:152:3101:1896_1920x0_80_0_0_a598a9ed5d37cc050e3ab7e4f6cbf32d.jpg
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Сітуацыя з ліквіднасцю банкаў і канкурэнцыяй у банкаўскай сістэме палепшылася ў другім квартале, гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацбанка Беларусі.З-за паляпшэння сітуацыі памякчэлі ўмовы крэдытавання, вырас попыт на крэдыты ў рублях. У трэцім квартале чакаецца зніжэнне попыту на крэдыты ў замежнай валюце ў буйнога бізнесу, але ў чацвёртым магчыма павышэнне цікавасці да такіх запазычанняў у гэтым сектары.Ёсць і іншая тэндэнцыя. Многія кампаніі хочуць, каб абавязацельствы ў замежнай валюце канвертаваліся ў суму ў рублях. Прасцей кажучы, яны хацелі б вяртаць рублямі валютныя даўгі. У тым ліку такі трэнд ёсць у буйнога бізнесу па доўгатэрміновых крэдытных дагаворах. Акрамя таго, бізнес просіць прадаўжаць тэрміны дагавораў як аб рублёвых, так і аб валютных крэдытах.Сярод фізічных асоб попыт на такую паслугу ўпаў.Пратэрмінаваная запазычанасць па ўсіх крэдытах у цэлым па краіне, калі лічыць у рублях, падала ў маі, але вырасла ў чэрвені, і на канец першага паўгоддзя склала 223,8 млн рублёў. У тым ліку ў дзяржаўных камерцыйных прадпрыемстваў сума была 18,9 млн, у прыватнага сектара – каля 170 млн, у фізічных асоб – 34,2 млн. У першым паўгоддзі юрыдычныя асобы атрымалі ад банкаў рублёвых крэдытаў больш чым на 49 млрд рублёў. За аналагічны перыяд мінулага года было куды менш – 26,6 млрд.У валюце РФ у студзені-чэрвені 2022 года кампаніі атрымалі крэдыты больш чым на 247 млрд расійскіх рублёў, а ў гэтым годзе займаць у валюце суседа сталі менш – 196,9 млрд.Прагноз ЕАБРУ штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) адзначаецца, што аб’ём крэдытаў, якія выдаюць беларускія банкі, расце. У чэрвені ён павялічыўся на 1,4%, тады як у маі было толькі плюс 0,7%."Рост крэдытавання звязаны з павышэннем яго даступнасці з-за зніжэння працэнтных ставак пры мяккай грашова-крэдытнай палітыцы. Высокія тэмпы крэдытавання пры росце даходаў насельніцтва павышаюць інфляцыйныя рызыкі", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/71/1044947158_186:0:2915:2047_1920x0_80_0_0_80345c55be419f07bb1f50381ec94d49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, банк, крэдыт, у беларусі, беларусь, еабр, грамадства, навіны , нацбанк рб
эканоміка, банк, крэдыт, у беларусі, беларусь, еабр, грамадства, навіны , нацбанк рб
Попыт на крэдыты ў беларускіх рублях расце – Нацбанк
У другім квартале ў Беларусі памякчэлі ўмовы крэдытавання ў нацыянальнай валюце, а попыт на крэдыты ў замежнай валюце пакуль што будзе падаць.
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Сітуацыя з ліквіднасцю банкаў і канкурэнцыяй у банкаўскай сістэме палепшылася ў другім квартале, гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацбанка Беларусі.
З-за паляпшэння сітуацыі памякчэлі ўмовы крэдытавання, вырас попыт на крэдыты ў рублях. У трэцім квартале чакаецца зніжэнне попыту на крэдыты ў замежнай валюце ў буйнога бізнесу, але ў чацвёртым магчыма павышэнне цікавасці да такіх запазычанняў у гэтым сектары.
Ёсць і іншая тэндэнцыя. Многія кампаніі хочуць, каб абавязацельствы ў замежнай валюце канвертаваліся ў суму ў рублях. Прасцей кажучы, яны хацелі б вяртаць рублямі валютныя даўгі. У тым ліку такі трэнд ёсць у буйнога бізнесу па доўгатэрміновых крэдытных дагаворах. Акрамя таго, бізнес просіць прадаўжаць тэрміны дагавораў як аб рублёвых, так і аб валютных крэдытах.
Сярод фізічных асоб попыт на такую паслугу ўпаў.
Пратэрмінаваная запазычанасць па ўсіх крэдытах у цэлым па краіне, калі лічыць у рублях, падала ў маі, але вырасла ў чэрвені, і на канец першага паўгоддзя склала 223,8 млн рублёў. У тым ліку ў дзяржаўных камерцыйных прадпрыемстваў сума была 18,9 млн, у прыватнага сектара – каля 170 млн, у фізічных асоб – 34,2 млн. У першым паўгоддзі юрыдычныя асобы атрымалі ад банкаў рублёвых крэдытаў больш чым на 49 млрд рублёў. За аналагічны перыяд мінулага года было куды менш – 26,6 млрд.
У валюце РФ у студзені-чэрвені 2022 года кампаніі атрымалі крэдыты больш чым на 247 млрд расійскіх рублёў, а ў гэтым годзе займаць у валюце суседа сталі менш – 196,9 млрд.
У штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) адзначаецца, што аб’ём крэдытаў, якія выдаюць беларускія банкі, расце. У чэрвені ён павялічыўся на 1,4%, тады як у маі было толькі плюс 0,7%.
"Рост крэдытавання звязаны з павышэннем яго даступнасці з-за зніжэння працэнтных ставак пры мяккай грашова-крэдытнай палітыцы. Высокія тэмпы крэдытавання пры росце даходаў насельніцтва павышаюць інфляцыйныя рызыкі", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"