https://bel.sputnik.by/20230709/yakm-budze-kurs-belaruskaga-rublya-da-dolara--kantsy-goda-1077285886.html
Якім будзе курс беларускага рубля да долара ў канцы года
Якім будзе курс беларускага рубля да долара ў канцы года
Sputnik Беларусь
Эксперт лічыць, што Нацбанк будзе ўлічваць інтарэсы экспарцёраў, якім выгадна, каб курс беларускага рубля зніжаўся да долара, як у Расіі. 09.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-09T14:57+0300
2023-07-09T14:57+0300
2023-07-09T14:57+0300
эканоміка
валюта
рубель
расія
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104510/90/1045109097_0:115:3231:1932_1920x0_80_0_0_ab789d42db87eea40799e450190fe1fd.jpg
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі ў цяперашняй сітуацыі на валютным рынку будзе шукаць кампраміс паміж інтарэсамі экспарцёраў і імкненнем утрымаць інфляцыю, такое меркаванне Sputnik выказаў прафесар кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў.Ён растлумачыў, што мае на ўвазе экспарцёраў, якія займаюцца пастаўкамі ў Расію. Яны зацікаўлены, каб курс беларускага рубля не мяняўся істотна ў адносінах да расійскага. Гэта значыць, калі ў РФ рубель упаў да долара на пэўную велічыню, такая змена павінна быць і ў Беларусі.З іншага боку, гэтае абясцэньванне беларускай валюты можа паўплываць на інфляцыю, бо ў краіне ёсць пэўная залежнасць ад імпарту.Ён нагадаў, што ў трохвалютным кошыку ў Беларусі на расійскі рубель прыпадае 60%, на долар – 30%, на юань – 10%.Сярод прычын зніжэння курсу расійскага рубля, на думку Кавалёва, – вывад замежнага капіталу. Таксама пагоршыўся гандлёвы баланс РФ: экспарт памяншаецца, а імпарт расце дастаткова хутка."Таму для бюджэту выгадна, каб рубель (расійскі - Sputnik) аслабляўся, тады расійскі бюджэт будзе напаўняцца з большай хуткасцю", - адзначыў эксперт.На яго думку, да канца года курс расійскага рубля да долара будзе каля 100, а беларускага – прыкладна 3,5 за долар.У сваю чаргу сертыфікаваны фінансавы аналітык, член CFA Institute Аляксандр Шкут таксама адзначыў, што захоўваецца карэляцыя курсаў беларускага і расійскага рублёў.Паслабленне да долара, паводле яго слоў, таксама звязана з вывадам актываў замежных кампаній і пагаршэннем плацежнага балансу РФ. У тым ліку сыравіна прадаецца за мяжу па больш нізкіх цэнах, а шэраг кампаній ужо асвоіў паралельны імпарт, а ён патрабуе большага аб’ёму валюты.Эксперт звярнуў увагу і на тое, што ў Расіі Цэнтрабанк не мае мандата на падтрыманне пэўнага курса, таму ўмешваецца праз інтэрвенцыі толькі ў крытычных выпадках."У Банка Расіі мандат на таргетаванне інфляцыі", - растлумачыў Sputnik Шкут.Ён нагадаў, што 21 ліпеня чакаецца пасяджэнне Банка Расіі, і на ім могуць павысіць ключавую стаўку, а таксама ўзмацніць жорсткасць манетарных ўмоў. Нацбанк Беларусі следам за гэтым у сярэднетэрміновай перспектыве, хутчэй за ўсё, не будзе працягваць зніжэнне стаўкі рэфінансавання і наўрад ці змякчыць манетарную палітыку."Што тычыцца прагнозаў па курсе: верагодна, мы цяпер у лакальных максімумах. Гэта значыць далейшага моцнага паслаблення курсу чакаць не варта", - лічыць аналітык.На яго думку, курс расійскага рубля да долара ў найбліжэйшыя месяцы складзе 92,85, а беларускі застанецца прыкладна ў рамках бягучай каціроўкі.Падзенне рубляУ апошні час курс расійскага рубля да еўра і долара значна знізіўся. У чацвер 6 ліпеня на Масбіржы курс валюты РФ да еўра перавысіў 102 рублі. Раней такі скачок быў у канцы лютага і ў сакавіку мінулага года.Калі ўлічваць не біржавы, а афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, у той перыяд ён дасягаў прыкладна 132,9 расійскага рубля за еўра. Затым было падзенне еўра да ўзроўню 57-60 рублёў, а ў снежні еўрапейская валюта падрасла да 70 рублёў і затым трымалася каля адзнакі 75 рублёў.Долар па курсе Банка Расіі зараз роўны 90,3 рубля і таксама прыкметна падрос. Для параўнання: 12 мая 2023 года курс быў 75,9 рубля, але рэкорд сакавіка 2022-га пакуль што не пабіты. Тады амерыканская валюта дайшла да адзнакі 120,4 рубля.Першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Расіі Дзмітрый Тулін заявіў, што гэтая тэндэнцыя не нясе пагроз для банкаўскага сектара."Нас больш турбуе сам факт таго, што хутка яе (валютную пазіцыю банкаў - Sputnik) збалансаваць не ўдаецца", - адзначыў прадстаўнік рэгулятара.На гэтым фоне ў Беларусі долар пабіў чарговы рэкорд. У чацвер 6 ліпеня ён узняўся на 1,08% да адзнакі ў 3,0764 беларускага рубля. Адначасова з гэтым расійскі рубель стаў таннейшы на 2,53%. Курс на біржы – каля 3,3 беларускага рубля за сотню расійскіх. У цэлым з пачатку года беларуская валюта аслабла да долара прыкладна на 13%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104510/90/1045109097_251:0:2980:2047_1920x0_80_0_0_e93d844c0a911d7f87c458f8b92fcb9f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, валюта, рубель, расія, беларусь, навіны
эканоміка, валюта, рубель, расія, беларусь, навіны
Якім будзе курс беларускага рубля да долара ў канцы года
Эксперт лічыць, што Нацбанк будзе ўлічваць інтарэсы экспарцёраў, якім выгадна, каб курс беларускага рубля зніжаўся да долара, як у Расіі.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі ў цяперашняй сітуацыі на валютным рынку будзе шукаць кампраміс паміж інтарэсамі экспарцёраў і імкненнем утрымаць інфляцыю, такое меркаванне Sputnik выказаў прафесар кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў.
Ён растлумачыў, што мае на ўвазе экспарцёраў, якія займаюцца пастаўкамі ў Расію. Яны зацікаўлены, каб курс беларускага рубля не мяняўся істотна ў адносінах да расійскага. Гэта значыць, калі ў РФ рубель упаў да долара на пэўную велічыню, такая змена павінна быць і ў Беларусі.
З іншага боку, гэтае абясцэньванне беларускай валюты можа паўплываць на інфляцыю, бо ў краіне ёсць пэўная залежнасць ад імпарту.
"Рашэнне (Нацбанка - Sputnik), такім чынам, будзе кампрамісным, і мы будзем зніжацца крыху з меншай хуткасцю, чым расійскі рубель", - сказаў Кавалёў.
Ён нагадаў, што ў трохвалютным кошыку ў Беларусі на расійскі рубель прыпадае 60%, на долар – 30%, на юань – 10%.
Сярод прычын зніжэння курсу расійскага рубля, на думку Кавалёва, – вывад замежнага капіталу. Таксама пагоршыўся гандлёвы баланс РФ: экспарт памяншаецца, а імпарт расце дастаткова хутка.
"Таму для бюджэту выгадна, каб рубель (расійскі - Sputnik) аслабляўся, тады расійскі бюджэт будзе напаўняцца з большай хуткасцю", - адзначыў эксперт.
На яго думку, да канца года курс расійскага рубля да долара будзе каля 100, а беларускага – прыкладна 3,5 за долар.
У сваю чаргу сертыфікаваны фінансавы аналітык, член CFA Institute Аляксандр Шкут таксама адзначыў, што захоўваецца карэляцыя курсаў беларускага і расійскага рублёў.
Паслабленне да долара, паводле яго слоў, таксама звязана з вывадам актываў замежных кампаній і пагаршэннем плацежнага балансу РФ. У тым ліку сыравіна прадаецца за мяжу па больш нізкіх цэнах, а шэраг кампаній ужо асвоіў паралельны імпарт, а ён патрабуе большага аб’ёму валюты.
Эксперт звярнуў увагу і на тое, што ў Расіі Цэнтрабанк не мае мандата на падтрыманне пэўнага курса, таму ўмешваецца праз інтэрвенцыі толькі ў крытычных выпадках.
"У Банка Расіі мандат на таргетаванне інфляцыі", - растлумачыў Sputnik Шкут.
Ён нагадаў, што 21 ліпеня чакаецца пасяджэнне Банка Расіі, і на ім могуць павысіць ключавую стаўку, а таксама ўзмацніць жорсткасць манетарных ўмоў. Нацбанк Беларусі следам за гэтым у сярэднетэрміновай перспектыве, хутчэй за ўсё, не будзе працягваць зніжэнне стаўкі рэфінансавання і наўрад ці змякчыць манетарную палітыку.
"Што тычыцца прагнозаў па курсе: верагодна, мы цяпер у лакальных максімумах. Гэта значыць далейшага моцнага паслаблення курсу чакаць не варта", - лічыць аналітык.
На яго думку, курс расійскага рубля да долара ў найбліжэйшыя месяцы складзе 92,85, а беларускі застанецца прыкладна ў рамках бягучай каціроўкі.
У апошні час курс расійскага рубля да еўра і долара значна знізіўся. У чацвер 6 ліпеня на Масбіржы курс валюты РФ да еўра перавысіў 102 рублі. Раней такі скачок быў у канцы лютага і ў сакавіку мінулага года.
Калі ўлічваць не біржавы, а афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, у той перыяд ён дасягаў прыкладна 132,9 расійскага рубля за еўра. Затым было падзенне еўра да ўзроўню 57-60 рублёў, а ў снежні еўрапейская валюта падрасла да 70 рублёў і затым трымалася каля адзнакі 75 рублёў.
Долар па курсе Банка Расіі зараз роўны 90,3 рубля і таксама прыкметна падрос. Для параўнання: 12 мая 2023 года курс быў 75,9 рубля, але рэкорд сакавіка 2022-га пакуль што не пабіты. Тады амерыканская валюта дайшла да адзнакі 120,4 рубля.
Першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Расіі Дзмітрый Тулін заявіў, што гэтая тэндэнцыя не нясе пагроз для банкаўскага сектара.
"Нас больш турбуе сам факт таго, што хутка яе (валютную пазіцыю банкаў - Sputnik) збалансаваць не ўдаецца", - адзначыў прадстаўнік рэгулятара.
На гэтым фоне ў Беларусі долар пабіў чарговы рэкорд. У чацвер 6 ліпеня ён узняўся на 1,08% да адзнакі ў 3,0764 беларускага рубля. Адначасова з гэтым расійскі рубель стаў таннейшы на 2,53%. Курс на біржы – каля 3,3 беларускага рубля за сотню расійскіх. У цэлым з пачатку года беларуская валюта аслабла да долара прыкладна на 13%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Усё больш банкаў Беларусі пераводзяць
валютныя разлікі Mastercard на юані