https://bel.sputnik.by/20230822/marg-uzya-pad-asablvy-kantrol-tseny-na-shkolnyya-tavary-1078733781.html
МАРГ узяў пад асаблівы кантроль цэны на школьныя тавары
МАРГ узяў пад асаблівы кантроль цэны на школьныя тавары
Sputnik Беларусь
Кантрольныя мерапрыемствы паказалі не толькі шырокі асартымент тавараў па розных цэнах, але і парушэнні заканадаўства аб гандлі. 22.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-22T11:43+0300
2023-08-22T11:43+0300
2023-08-22T11:48+0300
марг
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг)
цэны і кошты
школьнікі
грамадства
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101716/80/1017168095_0:118:2981:1794_1920x0_80_0_0_66e348b6d7aa941a860d54cf69f74f19.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыняло рашэнне напярэдадні 1 верасня праверыць гандлёвыя аб’екты, якія прадаюць школьныя тавары, а таксама спецыялізаваныя кірмашы і базары, паведаміла прэс-служба ведамства.Усяго з 11 па 20 жніўня было абследавана 68 гандлёвых аб’ектаў.Кантрольныя мерапрыемствы паказалі не толькі шырокі асартымент тавараў па розных цэнах, але і парушэнні заканадаўства аб гандлі.Так, МАРГ былі вынесены рэкамендацыі ўстараніць парушэнні пяці суб’ектам гандлю і яшчэ траім выдадзены прадпісанні аб забароне рэалізацыі тавараў.Таксама МАРГ дадаткова вывучае дакументы па фарміраванні цэн у тых гандлёвых аб’ектах, дзе былі выяўлены "перадумовы да парушэння цэнавага заканадаўства". Калі парушэнне ўсё ж выявіцца, да іх будуць ужыты меры адміністрацыйнай адказнасці.Памер надбавак і штрафы за парушэнніУ ведамстве нагадалі, што па пастанове №713, якой у Беларусі рэгулююцца цэны, максімальныя гандлёвыя надбаўкі на школьныя тавары могуць быць наступныя:За парушэнне гэтых надбавак юрыдычнай асобе пагражае штраф у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, якія ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам.Індывідуальнаму прадпрымальніку за такое парушэнне давядзецца заплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь, а з улікам таго, што базавая велічыня цяпер складае 37 беларускіх рублёў, штраф складзе 740 рублёў.Колькі каштуе сабраць дзіця ў школуРаней у МАРГ паведамілі, што арыенціровачны кошт камплектаў адзення дзелавога стылю і абутку складае ад 98 рублёў. Кошт аптымальнага набору школьніка – да 300 рублёў.А ў Мінгарвыканкаме палічылі, што сабраць дзіця пачатковых класаў да школы каштуе ад 370 да 1150 рублёў. Для школьнікаў старэйшых камплект абыйдзецца ад 460 да 2400 рублёў.Пры гэтым у шэрагу крам Беларусі тавары да школы можна купіць у растэрміноўку або ў крэдыт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101716/80/1017168095_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_f5ac8befc85d0c61f038dcdad2e0d769.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марг, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), цэны і кошты, школьнікі, грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , гандаль, школа
марг, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), цэны і кошты, школьнікі, грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , гандаль, школа
МАРГ узяў пад асаблівы кантроль цэны на школьныя тавары
11:43 22.08.2023 (абноўлена: 11:48 22.08.2023) Кантрольныя мерапрыемствы паказалі не толькі шырокі асартымент тавараў па розных цэнах, але і парушэнні заканадаўства аб гандлі.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыняло рашэнне напярэдадні 1 верасня праверыць гандлёвыя аб’екты, якія прадаюць школьныя тавары, а таксама спецыялізаваныя кірмашы і базары, паведаміла прэс-служба ведамства.
Усяго з 11 па 20 жніўня было абследавана 68 гандлёвых аб’ектаў.
Кантрольныя мерапрыемствы паказалі не толькі шырокі асартымент тавараў па розных цэнах, але і парушэнні заканадаўства аб гандлі.
Так, МАРГ былі вынесены рэкамендацыі ўстараніць парушэнні пяці суб’ектам гандлю і яшчэ траім выдадзены прадпісанні аб забароне рэалізацыі тавараў.
Таксама МАРГ дадаткова вывучае дакументы па фарміраванні цэн у тых гандлёвых аб’ектах, дзе былі выяўлены "перадумовы да парушэння цэнавага заканадаўства". Калі парушэнне ўсё ж выявіцца, да іх будуць ужыты меры адміністрацыйнай адказнасці.
"Такія мерапрыемствы будуць працягнуты. Асобныя кантрольныя мерапрыемствы будуць праведзены на школьных кірмашах, якія працуюць у рэгіёнах у выхадныя дні", - паведамілі ў МАРГ.
Памер надбавак і штрафы за парушэнні
У ведамстве нагадалі, што па пастанове №713, якой у Беларусі рэгулююцца цэны, максімальныя гандлёвыя надбаўкі на школьныя тавары могуць быць наступныя:
на дзіцячае адзенне і абутак – 30%,
на школьныя рукзакі і ранцы – 40%,
на пісьмовыя і канцылярскія прылады – 30-40%.
За парушэнне гэтых надбавак юрыдычнай асобе пагражае штраф у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, якія ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Індывідуальнаму прадпрымальніку за такое парушэнне давядзецца заплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь, а з улікам таго, што базавая велічыня цяпер складае 37 беларускіх рублёў, штраф складзе 740 рублёў.
Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу
Раней у МАРГ паведамілі, што арыенціровачны кошт камплектаў адзення дзелавога стылю і абутку складае ад 98 рублёў. Кошт аптымальнага набору школьніка – да 300 рублёў.
А ў Мінгарвыканкаме палічылі, што сабраць дзіця пачатковых класаў да школы каштуе ад 370 да 1150 рублёў. Для школьнікаў старэйшых камплект абыйдзецца ад 460 да 2400 рублёў.
Пры гэтым у шэрагу крам Беларусі тавары да школы можна купіць у растэрміноўку або ў крэдыт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"