https://bel.sputnik.by/20230822/pamr-tota-kutun-1078754989.html
Памёр Тота Кутуньё – выканаўца хіта L'italiano
Памёр Тота Кутуньё – выканаўца хіта L'italiano
Sputnik Беларусь
Італьянскі спявак і кампазітар вядомы сваім супрацоўніцтвам з такімі выканаўцамі, як Адрыяна Чэлентана, Джо Дасэн, Даліда, Ricchi e Poveri. Праславіўся сваёй... 22.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-22T18:25+0300
2023-08-22T18:25+0300
2023-08-22T18:52+0300
тота кутуньё
у свеце
смерць публічных людзей
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0e/1054778739_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_76c824ecc211a2a70d40c043a91e4123.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Памёр італьянскі спявак Тота Кутуньё, паведаміла агенцтва Ansa.11 гадоў таму яму дыягнаставалі рак. Спявак перанёс складаную аперацыю і працяглы курс хіміятэрапіі. Ён памёр сёння каля 16:00 у бальніцы Сан-Рафаэле ў Мілане.Сальваторэ Кутуньё нарадзіўся 7 ліпеня 1943 года ў Таскане. Схільнасць да музыкі выяўляў з дзяцінства: на трубе іграў яго бацька – і ён таксама асвоіў гэты інструмент, пазней навучыўся на ўдарных і акардэоне. Іграў на ўдарных у мясцовых музычных групах, а ў 19 гадоў заснаваў сваю – "Toto e Tati", з якой ездзіў з гастролямі па Італіі. Прыкладна тады ж сам пачаў пісаць музыку.У пачатку 1975-га пачынае выступаць з гуртом Albatros, песні, створаныя ім для калектыву разам з Віта Паллавічыні не застаюцца незаўважанымі. Пастаянныя аўтары тэкстаў папулярнага ў тыя гады француза Джо Дасена звяртаюцца да яго з прапановай аб супрацоўніцтве. Усяго Кутуньё напісаў 12 мелодый для Джо Дасэна, сярод іх – Salut, Le jarden du Luxembourg, Il était une fois nous deux.Для Мірэй Мацье напісаў не менш легендарную Ciao bambino, sorry. Таксама супрацоўнічаў з Адрыяна Чэлентана, Далідай, Ricchi e Poveri.У 1980-м пачаў сольную кар'еру, а ў 1983-м прадставіў на фестывалі ў Сан-Рэмо песню L’italiano, якая стала яго візітнай карткай. У маі 1990 года Кутуньё заняў першае месца на фестывалі "Еўрабачанне" ў Заграбе з песняй Insieme.У 2010-м прыязджаў у Беларусь і даў сольны канцэрт на XIX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0e/1054778739_415:0:3000:1939_1920x0_80_0_0_a03fab49f0d216d08faf488a85e9bfe5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тота кутуньё, у свеце, смерць публічных людзей, грамадства, навіны
тота кутуньё, у свеце, смерць публічных людзей, грамадства, навіны
Памёр Тота Кутуньё – выканаўца хіта L'italiano
18:25 22.08.2023 (абноўлена: 18:52 22.08.2023) Італьянскі спявак і кампазітар вядомы сваім супрацоўніцтвам з такімі выканаўцамі, як Адрыяна Чэлентана, Джо Дасэн, Даліда, Ricchi e Poveri. Праславіўся сваёй песняй "L’italiano".
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Памёр італьянскі спявак Тота Кутуньё, паведаміла агенцтва Ansa.
11 гадоў таму яму дыягнаставалі рак. Спявак перанёс складаную аперацыю і працяглы курс хіміятэрапіі. Ён памёр сёння каля 16:00 у бальніцы Сан-Рафаэле ў Мілане.
Сальваторэ Кутуньё нарадзіўся 7 ліпеня 1943 года ў Таскане. Схільнасць да музыкі выяўляў з дзяцінства: на трубе іграў яго бацька – і ён таксама асвоіў гэты інструмент, пазней навучыўся на ўдарных і акардэоне. Іграў на ўдарных у мясцовых музычных групах, а ў 19 гадоў заснаваў сваю – "Toto e Tati", з якой ездзіў з гастролямі па Італіі. Прыкладна тады ж сам пачаў пісаць музыку.
У пачатку 1975-га пачынае выступаць з гуртом Albatros, песні, створаныя ім для калектыву разам з Віта Паллавічыні не застаюцца незаўважанымі. Пастаянныя аўтары тэкстаў папулярнага ў тыя гады француза Джо Дасена звяртаюцца да яго з прапановай аб супрацоўніцтве. Усяго Кутуньё напісаў 12 мелодый для Джо Дасэна, сярод іх – Salut, Le jarden du Luxembourg, Il était une fois nous deux.
Для Мірэй Мацье напісаў не менш легендарную Ciao bambino, sorry. Таксама супрацоўнічаў з Адрыяна Чэлентана, Далідай, Ricchi e Poveri.
У 1980-м пачаў сольную кар'еру, а ў 1983-м прадставіў на фестывалі ў Сан-Рэмо песню L’italiano, якая стала яго візітнай карткай. У маі 1990 года Кутуньё заняў першае месца на фестывалі "Еўрабачанне" ў Заграбе з песняй Insieme.
У 2010-м прыязджаў у Беларусь і даў сольны канцэрт на XIX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Памёр кампазітар
Аляксандр КолкерПамерла актрыса
Вера Васільева