https://bel.sputnik.by/20230823/mnsk-metrapalten-pakaza-dyzayn-yashche-adnoy-buduchay-stantsy-1078781464.html
Мінскі метрапалітэн паказаў дызайн яшчэ адной будучай станцыі
Мінскі метрапалітэн паказаў дызайн яшчэ адной будучай станцыі
Sputnik Беларусь
Станцыя будзе аформлена ў чырвонай каляровай гаме, а асноўнае асвятленне платформы размесціцца на бэльках паміж калонамі. 23.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-23T14:26+0300
2023-08-23T14:26+0300
2023-08-23T14:26+0300
метро
будаўніцтва метро
мінск
транспарт
грамадскі транспарт
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/17/1078776461_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_efa986ab02e30b185cbf2813c40c4e26.jpg
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Сталічны метрапалітэн працягвае паказваць дызайн новых станцый трэцяй лініі метро, на гэты раз у афіцыйным Telegram-канале падземкі Мінска апублікаваны рэндэры станцыі "Камароўская".Як распавялі ў прэс-службе метрапалітэна, будучая станцыя "Камароўская" будзе аформлена ў чырвонай каляровай гаме, для яе абліцоўвання таксама будзе прымяняцца вонкавы бетон.У тарцах платформы гэтай станцыі размесцяцца графічныя палотны, якія будуць выкананы пры дапамозе друку на шкле. Яны, на думку распрацоўшчыкаў дызайну, дазволяць унесці індывідуальныя рысы ў прастору інтэр’ера.У цэнтральнай частцы столі станцыі размесціцца дэкаратыўная кампазіцыя, якая свеціцца. Стылістычна і кампазіцыйна яна стане працягам графічнага палатна пано на сцяне.Цікавым будзе і асноўнае асвятленне платформы станцыі. Яно размесціцца на бэльках паміж калонамі.Плануецца выкарыстоўваць не толькі лінейныя святлодыёдныя свяцільні, але і дэкаратыўнае закарнізнае асвятленне, якое дасць магчымасць стварыць пэўныя светлавыя спецэфекты на паверхнях вонкавага бетону.Раней прэс-служба сталічнай падземкі выклала выявы дзвюх іншых станцый – "Прафсаюзная" і "Пярэспа".У афармленні "Прафсаюзнай" будзе выкарыстана жоўтая каляровая гама, а "Пярэспы" – сіне-бірузовая. У інтэр’еры гэтых станцый упершыню будзе выкарыстаны вонкавы бетон.Калі адкрыюцца новыя станцыі метроНагадаем, тры новыя станцыі зялёнай веткі мінскага Метрапалітэна плануюць увесці ў эксплуатацыю ў канцы 2024 года.Паводле звестак улад беларускай сталіцы, цяпер там даволі высокая ступень гатоўнасці: практычна выкананы маналітныя работы, пачалі аддзелачныя работы, мантаж абсталявання, працягваюцца работы па ўладкаванні верхняга будынка пуці.Напрыклад, будаўнічая гатоўнасць станцыі "Аэрадромная" зялёнай веткі складае 87%, станцыі "Немаршанскі сад" – 74%, а апошняя станцыя на ветцы "Слуцкі гасцінец" гатова на 52%.Што да другой часткі трэцяй лініі метрапалітэна, то падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва пачаліся ўжо гэтай вясной. Другая частка будзе складацца з чатырох станцый метро. Сёння ідуць праектныя і падрыхтоўчыя работы, неабходныя для запуску механізаванага метропраходчага комплексу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/17/1078776461_150:0:1050:675_1920x0_80_0_0_118eb5904f6865a0e3f64a516cd4f539.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
метро, будаўніцтва метро, мінск, транспарт, грамадскі транспарт, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
метро, будаўніцтва метро, мінск, транспарт, грамадскі транспарт, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Мінскі метрапалітэн паказаў дызайн яшчэ адной будучай станцыі
Станцыя будзе аформлена ў чырвонай каляровай гаме, а асноўнае асвятленне платформы размесціцца на бэльках паміж калонамі.
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Сталічны метрапалітэн працягвае паказваць дызайн новых станцый трэцяй лініі метро, на гэты раз у афіцыйным Telegram-канале падземкі Мінска апублікаваны рэндэры станцыі "Камароўская".
Як распавялі ў прэс-службе метрапалітэна, будучая станцыя "Камароўская" будзе аформлена ў чырвонай каляровай гаме, для яе абліцоўвання таксама будзе прымяняцца вонкавы бетон.
У тарцах платформы гэтай станцыі размесцяцца графічныя палотны, якія будуць выкананы пры дапамозе друку на шкле. Яны, на думку распрацоўшчыкаў дызайну, дазволяць унесці індывідуальныя рысы ў прастору інтэр’ера.
У цэнтральнай частцы столі станцыі размесціцца дэкаратыўная кампазіцыя, якая свеціцца. Стылістычна і кампазіцыйна яна стане працягам графічнага палатна пано на сцяне.
Цікавым будзе і асноўнае асвятленне платформы станцыі. Яно размесціцца на бэльках паміж калонамі.
"Гэты прыём адначасова падкрэсліць рытмічны шэраг стойкава-бэлечнай канструкцыі і створыць дастатковае асвятленне пасажырскіх зон", - лічаць у сталічнай падземцы.
Плануецца выкарыстоўваць не толькі лінейныя святлодыёдныя свяцільні, але і дэкаратыўнае закарнізнае асвятленне, якое дасць магчымасць стварыць пэўныя светлавыя спецэфекты на паверхнях вонкавага бетону.
Раней прэс-служба сталічнай падземкі выклала выявы дзвюх іншых станцый – "Прафсаюзная" і "Пярэспа".
У афармленні "Прафсаюзнай" будзе выкарыстана жоўтая каляровая гама, а "Пярэспы" – сіне-бірузовая. У інтэр’еры гэтых станцый упершыню будзе выкарыстаны вонкавы бетон.
Калі адкрыюцца новыя станцыі метро
Нагадаем, тры новыя станцыі зялёнай веткі мінскага Метрапалітэна плануюць увесці ў эксплуатацыю ў канцы 2024 года.
Паводле звестак улад беларускай сталіцы, цяпер там даволі высокая ступень гатоўнасці: практычна выкананы маналітныя работы, пачалі аддзелачныя работы, мантаж абсталявання, працягваюцца работы па ўладкаванні верхняга будынка пуці.
Напрыклад, будаўнічая гатоўнасць станцыі "Аэрадромная" зялёнай веткі складае 87%, станцыі "Немаршанскі сад" – 74%, а апошняя станцыя на ветцы "Слуцкі гасцінец" гатова на 52%.
Што да другой часткі трэцяй лініі метрапалітэна, то падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва пачаліся ўжо гэтай вясной. Другая частка будзе складацца з чатырох станцый метро. Сёння ідуць праектныя і падрыхтоўчыя работы, неабходныя для запуску механізаванага метропраходчага комплексу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"