https://bel.sputnik.by/20230827/pravly-akhovy-zhytstsya-lyudzey-na-vadze-abnavl--belarus-1078786845.html
Правілы аховы жыцця людзей на вадзе абнавілі ў Беларусі
Правілы аховы жыцця людзей на вадзе абнавілі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Арганізацыяй бяспечных для людзей месцаў адпачынку на водных аб’ектах зоймуцца не толькі мясцовыя органы ўлады, але і профільныя ведамствы, а таксама ўстановы... 27.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-27T10:52+0300
2023-08-27T10:52+0300
2023-08-27T10:52+0300
правіла
таварыства выратавання на водах (тввод)
адпачынак
вадаём
пастанова
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/14/1076791033_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_75e89fea57c54a44a7d67c6b1eda2fc3.jpg
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне абнавіць парадак арганізацыі аховы жыцця людзей на водах, новыя правілы зацверджаны пастановай Саўміна №543 ад 18 жніўня, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Так, згодна з правіламі, мясцовыя органы ўлады на сваіх тэрыторыях павінны будуць займацца не толькі арганізацыяй пляжаў і месцаў для купання, але і іх добраўпарадкаваннем. Таксама ў гэтых месцах павінны будуць устанаўлівацца неабходныя знакі бяспекі і інфармацыйныя стэнды.Мясцовыя ўлады таксама ўпаўнаважаны ўстанаўліваць забароны і абмежаванні на выкарыстанне водных аб’ектаў. Акрамя таго, яны вызначаць неабходнасць стварэння выратавальных станцый або пастоў і арганізоўваць дарожны рух на тэрыторыях, якія прылягаюць да пляжаў і месцаў купання.Органы ўнутраных спраў у межах сваёй кампетэнцыі таксама будуць удзельнічаць у мерапрыемствах па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку людзей каля вады.У працы задзейнічаюць і ўстановы адукацыі, якія разам з мясцовымі органамі ўлады, а таксама іншымі зацікаўленымі арганізацыямі зоймуцца не толькі тлумачальнай працай сярод дзяцей, але і арганізацыяй навучання плаванню і бяспечным паводзінам на водах.Дакументам таксама вызначаны адпаведныя мерапрыемствы для ТВВОД, МНС, Мінпрыроды, арганізацый аховы здароўя, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і іншых арганізацый.Акрамя таго, абноўленымі правіламі ўстаноўлены парадак стварэння выратавальных станцый і пастоў, а таксама ўстаноўкі знакаў бяспекі. Дакументам вызначана, якім чынам на водных аб’ектах або паблізу ад іх можна праводзіць розныя мерапрыемствы. Устаноўлены таксама патрабаванні да пляжаў і іх акваторыі, па забеспячэнні бяспекі пры арганізацыі купання дзяцей, па выкананні мер бяспекі на лядовым пакрыцці і да карыстання лядовымі пераправамі.Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/14/1076791033_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_f85a3f0f399e45d577ff5a6c1a5c5009.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
правіла, таварыства выратавання на водах (тввод), адпачынак, вадаём, пастанова, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
правіла, таварыства выратавання на водах (тввод), адпачынак, вадаём, пастанова, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
Правілы аховы жыцця людзей на вадзе абнавілі ў Беларусі
Арганізацыяй бяспечных для людзей месцаў адпачынку на водных аб’ектах зоймуцца не толькі мясцовыя органы ўлады, але і профільныя ведамствы, а таксама ўстановы адукацыі.
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне абнавіць парадак арганізацыі аховы жыцця людзей на водах, новыя правілы зацверджаны пастановай Саўміна №543 ад 18 жніўня, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, згодна з правіламі, мясцовыя органы ўлады на сваіх тэрыторыях павінны будуць займацца не толькі арганізацыяй пляжаў і месцаў для купання, але і іх добраўпарадкаваннем. Таксама ў гэтых месцах павінны будуць устанаўлівацца неабходныя знакі бяспекі і інфармацыйныя стэнды.
Мясцовыя ўлады таксама ўпаўнаважаны ўстанаўліваць забароны і абмежаванні на выкарыстанне водных аб’ектаў. Акрамя таго, яны вызначаць неабходнасць стварэння выратавальных станцый або пастоў і арганізоўваць дарожны рух на тэрыторыях, якія прылягаюць да пляжаў і месцаў купання.
Органы ўнутраных спраў у межах сваёй кампетэнцыі таксама будуць удзельнічаць у мерапрыемствах па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку людзей каля вады.
У працы задзейнічаюць і ўстановы адукацыі, якія разам з мясцовымі органамі ўлады, а таксама іншымі зацікаўленымі арганізацыямі зоймуцца не толькі тлумачальнай працай сярод дзяцей, але і арганізацыяй навучання плаванню і бяспечным паводзінам на водах.
Дакументам таксама вызначаны адпаведныя мерапрыемствы для ТВВОД, МНС, Мінпрыроды, арганізацый аховы здароўя, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і іншых арганізацый.
Акрамя таго, абноўленымі правіламі ўстаноўлены парадак стварэння выратавальных станцый і пастоў, а таксама ўстаноўкі знакаў бяспекі. Дакументам вызначана, якім чынам на водных аб’ектах або паблізу ад іх можна праводзіць розныя мерапрыемствы. Устаноўлены таксама патрабаванні да пляжаў і іх акваторыі, па забеспячэнні бяспекі пры арганізацыі купання дзяцей, па выкананні мер бяспекі на лядовым пакрыцці і да карыстання лядовымі пераправамі.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Спецыялісты ТВВОД
выратавалі больш за сто чалавек з пачатку купальнага сезона
Чаму нельга піць,
як ныраць у ваду і ратаваць тапельцаў, распавялі ў ТВВОД