Лаўроў па даручэнні Пуціна ўзначаліць дэлегацыю РФ на саміце G20 у Індыі

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2023
Падпісацца
Індыя з канца 2022 года старшынствуе ў "дваццатцы", найбліжэйшы саміт G20 пройдзе ў Нью-Дэлі ў верасні ў вочным фармаце.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па даручэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ўзначаліць расійскую дэлегацыю на саміце G20 у Індыі, паведаміла РІА Навіны афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Мерапрыемства намечана на 9-10 верасня ў Нью-Дэлі, саміт запланаваны ў вочным фармаце. Як раней паведамлялася, арганізатары саміту запрасілі да яго ўдзелу ўсіх лідараў G20".
"Кіраўнік МЗС РФ па даручэнні прэзідэнта ўзначаліць дэлегацыю на саміце G20 у Індыі", - сказала Захарава.
Акрамя лідараў "дваццаткі" на саміт запрошаны кіраўнікі яшчэ дзевяці краін, сярод якіх Бангладэш, Егіпет, Іспанія, Маўрыкій, Нігерыя, Нідэрланды, ААЭ, Аман і Сінгапур.
Напярэдадні прайшла тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і прэм’ер-міністра Індыі Нарэндра Модзі, падчас якой абмяркоўвалася ў тым ліку і тэма саміту. Модзі падзякаваў Пуціну за падтрымку Расіяй пачынанняў Індыі падчас яе старшынства ў "дваццатцы". Таксама лідары дзвюх дзяржаў абмеркавалі тэму пашырэння БРІКС.

Насычаны графік

На мінулым тыдні прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўдзел Пуціна ў саміце ў вочным фармаце не мяркуецца. Пяскоў удакладніў, што ў саміце БРІКС у ПАР прэзідэнт Расіі ўдзельнічаў дыстанцыйна.
"Ну і потым, зараз сапраўды насычаны графік. І, вядома, галоўны акцэнт – усё ж такі спецыяльная ваенная аперацыя. Таму непасрэдна паездкі цяпер у парадку дня няма", - сказаў Пяскоў.
Група 20, або G20 была створана ў адказ на азіяцкі фінансавы крызіс канца 90-х гадоў мінулага стагоддзя. У яе ўваходзяць Аўстралія, Аргенціна, Бразілія, Вялікабрытанія, Германія, Еўрапейскі саюз, Індыя, Інданезія, Італія, Канада, Кітай, Мексіка, Расія, Саудаўская Аравія, ЗША, Турцыя, Францыя, Паўднёвая Карэя, ПАР і Японія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін і Модзі адзначылі важнасць дамоўленасцей у рамках БРІКС
Мінск прапануе правесці адзіны саміт БРІКС-ЕАЭС-ШАС
Лаўроў: выніковую дэкларацыю G20 спрабавалі зрабіць палітызаванай
Стужка навiн
0