https://bel.sputnik.by/20230831/lukashenka-sabra-savet-byaspek-1079017245.html
Лукашэнка сабраў Савет бяспекі
Лукашэнка сабраў Савет бяспекі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіны НАТА абвінавачваюць Беларусь у нейкіх міфічных агрэсіўных намерах. 31.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-31T12:34+0300
2023-08-31T12:34+0300
2023-08-31T13:08+0300
аляксандр лукашэнка
савет бяспекі беларусі
палітыка
бяспека
у беларусі
беларусь
навіны
ната
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_0:242:3001:1930_1920x0_80_0_0_dd8de26e5b1ae4fa9ad57aebcdef1475.jpg
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў у чацвер Савет бяспекі, аб гэтым паведаміў блізкі да прэс-службы беларускага лідара Telegram-канал "Пул Першага".Кіраўнік дзяржавы на нарадзе Савета бяспекі адзначыў, што краіны НАТА настойліва прасоўваюць палітыку пашырэння і працягваюць нарошчваць ваенную прысутнасць вакол Беларусі і праводзяць правакацыйныя вучэнні каля меж краіны.Небяспечны крокПрэзідэнт адзначыў, што ў красавіку Польшча паведаміла аб рашэнні не выконваць Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ)."Гэта фактычна апошні юрыдычна абавязваючы міжнародны акт у сферы кантролю над узбраеннямі. Гэта ўжо небяспечны крок", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Ён нагадаў, што на тэрыторыях шэрага краін Захаду ідзе падрыхтоўка беларусаў для ажыццяўлення ваеннага перавароту ў рэспубліцы."Зноў жа хачу папярэдзіць, што ў гэтым плане мы ні з кім цырымоніцца не будзем. Хаця, трэба аддаць належнае, нашы збеглыя, якія знаходзяцца ў Польшчы, Літве і асабліва ва Украіне, разумеюць, для чаго іх там выкарыстоўваюць", - падкрэсліў прэзідэнт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_19:0:2686:2000_1920x0_80_0_0_eeaacb4c9d8d0f3101e44bb94db7d64e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, савет бяспекі беларусі, палітыка, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , ната
аляксандр лукашэнка, савет бяспекі беларусі, палітыка, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , ната
Лукашэнка сабраў Савет бяспекі
12:34 31.08.2023 (абноўлена: 13:08 31.08.2023) Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіны НАТА абвінавачваюць Беларусь у нейкіх міфічных агрэсіўных намерах.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў у чацвер Савет бяспекі, аб гэтым паведаміў блізкі да прэс-службы беларускага лідара Telegram-канал "
Пул Першага".
Кіраўнік дзяржавы на нарадзе Савета бяспекі адзначыў, што краіны НАТА настойліва прасоўваюць палітыку пашырэння і працягваюць нарошчваць ваенную прысутнасць вакол Беларусі і праводзяць правакацыйныя вучэнні каля меж краіны.
"Свае дзеянні яны апраўдваюць нейкімі пагрозамі, якія нібыта зыходзяць з тэрыторыі Беларусі. Кіраўніцтва Польшчы і краін Балтыі абвінавачвае Беларусь у нейкіх міфічных агрэсіўных намерах", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што ў красавіку Польшча паведаміла аб рашэнні не выконваць Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).
"Гэта фактычна апошні юрыдычна абавязваючы міжнародны акт у сферы кантролю над узбраеннямі. Гэта ўжо небяспечны крок", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што на тэрыторыях шэрага краін Захаду ідзе падрыхтоўка беларусаў для ажыццяўлення ваеннага перавароту ў рэспубліцы.
"Зноў жа хачу папярэдзіць, што ў гэтым плане мы ні з кім цырымоніцца не будзем. Хаця, трэба аддаць належнае, нашы збеглыя, якія знаходзяцца ў Польшчы, Літве і асабліва ва Украіне, разумеюць, для чаго іх там выкарыстоўваюць", - падкрэсліў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Хрэнін: прамое
сутыкненне з НАТА магчыма ў будучыні
Вальфовіч: Беларусь адэкватна
рэагуе на дзеянні НАТА