https://bel.sputnik.by/20230905/belarusflm-zdyme-kno-pra-padze-2020-goda--belarus-1079153912.html
"Беларусьфільм" здыме кіно пра падзеі 2020 года ў Беларусі
"Беларусьфільм" здыме кіно пра падзеі 2020 года ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Ідэя стварэння фільма зараз прапрацоўваецца, а затым будзе сабрана творчая група, якая зоймецца кінавытворчасцю. 05.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-05T10:13+0300
2023-09-05T10:13+0300
2023-09-05T10:41+0300
беларусь
у беларусі
беларусьфільм
кіно
выбары
прэзідэнт
культура
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103148/40/1031484031_0:59:5184:2975_1920x0_80_0_0_9aefadc369b08255bcb0f3a8ca7e9f08.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Кіно аб падзеях 2020 года ў рэспубліцы будзе знята, таму што аб гэтым просяць людзі, заявіў гендырэктар нацыянальнай кінастудыі Юрый Аляксей у эфіры СТБ.Па словах гендырэктара "Беларусьфільма", у 2020 годзе ён браў удзел у мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які адбыўся 16 жніўня на плошчы перад Домам урада."Мы прынялі ўдзел у гэтым гістарычным мітынгу. Таму для нас гэта, магчыма, я выкажуся, не проста ў інтэрнэце было паглядзець… Мы бачылі гэта ўжывую, мы чулі словы нашага прэзідэнта", - успомніў Аляксей, удакладніўшы, што ён, як і людзі ў тэлестудыі прапусціў праз сябе гэтыя падзеі.Цяпер ідзе праца над ідэяй кінапраекта, прысвечанага тым падзеям."У нас ёсць свае задумкі, зараз яно ў такой канве прапрацоўваецца", - расказаў гендырэктар кінастудыі.Ён заклікаў дачакацца гэтага фільма, "бо яго просіць народ. Мы ўсё гэта бачылі і нам трэба пакінуць…".Аляксей запэўніў, што гатоў стварыць творчую групу для работы над кінапраектам і запрасіў да работы спецыялістаў, якія ў гэтым зацікаўлены.Нагадаем, што гендырэктарам РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" Юрый Аляксей стаў у ліпені, яго кандыдатуру ўзгадніў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103148/40/1031484031_288:0:4896:3456_1920x0_80_0_0_7f92d929fa53928e0cb14cef1fb76e59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, у беларусі, беларусьфільм, кіно, выбары, прэзідэнт, культура, навіны
беларусь, у беларусі, беларусьфільм, кіно, выбары, прэзідэнт, культура, навіны
"Беларусьфільм" здыме кіно пра падзеі 2020 года ў Беларусі
10:13 05.09.2023 (абноўлена: 10:41 05.09.2023) Ідэя стварэння фільма зараз прапрацоўваецца, а затым будзе сабрана творчая група, якая зоймецца кінавытворчасцю.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Кіно аб падзеях 2020 года ў рэспубліцы будзе знята, таму што аб гэтым просяць людзі, заявіў гендырэктар нацыянальнай кінастудыі Юрый Аляксей у эфіры СТБ.
Па словах гендырэктара "Беларусьфільма", у 2020 годзе ён браў удзел у мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які адбыўся 16 жніўня на плошчы перад Домам урада.
"Мы прынялі ўдзел у гэтым гістарычным мітынгу. Таму для нас гэта, магчыма, я выкажуся, не проста ў інтэрнэце было паглядзець… Мы бачылі гэта ўжывую, мы чулі словы нашага прэзідэнта", - успомніў Аляксей, удакладніўшы, што ён, як і людзі ў тэлестудыі прапусціў праз сябе гэтыя падзеі.
Цяпер ідзе праца над ідэяй кінапраекта, прысвечанага тым падзеям.
"У нас ёсць свае задумкі, зараз яно ў такой канве прапрацоўваецца", - расказаў гендырэктар кінастудыі.
Ён заклікаў дачакацца гэтага фільма, "бо яго просіць народ. Мы ўсё гэта бачылі і нам трэба пакінуць…".
Аляксей запэўніў, што гатоў стварыць творчую групу для работы над кінапраектам і запрасіў да работы спецыялістаў, якія ў гэтым зацікаўлены.
"Мы адкрыты да супрацоўніцтва. Ведаеце, я ўпэўнены, што атрымаецца. Мы пачнем зусім хутка здымаць. Цяпер прапрацоўваем канву, затым сцэнарый. У наступным годзе ён будзе ўжо ў рабоце", - выказаў упэўненасць ён.
Нагадаем, што гендырэктарам РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" Юрый Аляксей стаў у ліпені, яго кандыдатуру ўзгадніў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларуская ваенная драма выходзіць у расійскі пракат
Фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў Кітаі ўбачаць раней, чым у Беларусі