Крымінальная справа карніка Катрука будзе накіравана ў суд у лістападзе – Швед

© Photo : RYAN REMIORZ/THE CANADIAN PRESSНацысцкі злачынец Уладзімір Катрук
Нацысцкі злачынец Уладзімір Катрук - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2023
Падпісацца
У заканадаўства Беларусі ўнесены змяненні, па якіх можна праводзіць судовыя працэсы над ужо памерлымі асобамі, якія абвінавачваліся ў злачынствах супраць чалавечнасці.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што крымінальная справа нацысцкага карніка Уладзіміра Катрука будзе накіравана ў суд у лістападзе гэтага года, перадае карэспандэнт Sputnik.
Катрук больш за 60 гадоў пражыў у Канадзе, памёр там ва ўзросце 93 гадоў і не быў прыцягнуты да адказнасці.

"У лістападзе мы плануем адправіць (у суд - Sputnik) першыя матэрыялы ў дачыненні да Катрука, які служыў у нацыяналістычным ўкраінскім карным батальёне", - паведаміў генпракурор Швед журналістам.

Паводле яго слоў, па крымінальнай справе ў дачыненні да Катрука праца практычна завершана, зараз ідзе ўдакладненне юрыдычных працэдур.
"Мы ўдакладняем юрыдычныя працэдуры, шукаем сваякоў, каб паведаміць ім аб пачатку судовага працэсу", - сказаў генпракурор.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе таксама будзе накіраваны матэрыялы яшчэ адносна двух карнікаў.
"У наступным годзе – не менш за 15-20 матэрыялаў (па карніках - Sputnik) накіраваць у нашы нацыянальныя суды для таго, каб у парадку, устаноўленым законам, даказаць і вызначыць віну", - сказаў генпракурор.

Справа аб генацыдзе

Як раней паведамлялася, матэрыялы справы ў дачыненні да Катрука выдзелены ў асобную вытворчасць са шматтомнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ.
Раней Швед заяўляў: "Для таго, каб людзі разумелі, хто такі Катрук, як канкрэтна ён зверстваваў, як ён канкрэтна забіваў людзей, і колькі ён забіў жанчын, старых, дзяцей, як ён нікога не шкадаваў. Вось для гэтага патрэбна рашэнне суда. Нашага нацыянальнага суда. І яно будзе".
Сёння Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка і Міністр абароны Віктар Хрэнін наведалі раней невядомыя месцы масавага забойства і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча Мінскага раёна, устаноўленыя падчас расследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінабароны вядзе працу па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі
Генпракуратура запатрабавала паскорыць работу па вяртанні культурных каштоўнасцей
Германія адказала на запыт Беларусі па справе аб генацыдзе
Стужка навiн
0