Патрыярх Кірыл з болем у сэрцы ўспрыняў навіны з Карабаха

© Sputnik / Светлана Шевченко / Перайсці ў медыябанкПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2023
Падпісацца
Патрыярх спадзяецца, што мірныя перагаворы пачнуцца ўжо ў бліжэйшы час, а іх вынікі дадуць магчымасць усім жыхарам Карабаха зноў адчуваць сябе ў бяспецы.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл з болем у сэрцы ўспрыняў навіны аб тым, як у дадзены момант разгортваецца канфлікт ў Нагорным Карабаху, і моліць Бога аб устанаўленні міру, вынікае з заявы, якая была апублікавана на сайце Аддзела знешніх царкоўных сувязей (АЗЦС) Маскоўскай патрыярхіі.
"На працягу дзесяцігоддзяў Руская праваслаўная царква прыкладае ўсе магчымыя намаганні для аднаўлення міру на гэтай благаславеннай зямлі, разам з духоўнымі лідарамі Азербайджана і Арменіі, садзейнічае дыялогу паміж рэлігійнымі суполкамі і народамі дзвюх суседніх дзяржаў. Нам шмат чаго ўдалося дабіцца і, перш за ўсё, недапушчэння перарастання канфлікту ў рэлігійны", - сказана ў паведамленні.
Там таксама адзначана, што патрыярх моліцца аб тым, каб мірныя перагаворы прайшлі як можна хутчэй і на зямлі Нагорнага Карабаха наступіў спакой, а ўсе жыхары, незалежна ад веравызнання, маглі жыць у бяспецы.
У аўторак кіраўнік абароннага ведамства Азербайджана паведаміў аб тым, што Баку распачаў "антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару", накіраваныя на аднаўленне канстытуцыйнага ладу ў Карабаху. У Ерэване назвалі тое, што адбываецца, агрэсіяй, адзначыўшы, што на тэрыторыі Карабаха армянскіх ваенных падраздзяленняў няма.

Масква занепакоена

Як заявіў напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, Крэмль устрывожаны рэзкай эскалацыяй напружанасці і пачаткам баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху.
Ён адзначыў, што зараз вядзецца работа для таго, "каб вярнуць працэс урэгулявання ў палітыка-дыпламатычнае ручво". Пры гэтым Пяскоў падкрэсліў, што адзінай базай для перагавораў з’яўляюцца дакументы, якія былі падпісаны Масквой, Ерэванам і Баку два і тры гады таму, і трэба прытрымлівацца прапісаных у іх палажэнняў.
Адносна магчымага ўзмацнення расійскага міратворчага кантынгенту ў рэгіёне прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна сказаў, што "тут толькі вайскоўцы могуць даць нейкую экспертызу наконт мэтазгоднасці такога павелічэння".
Але цяпер, дадаў ён, "галоўнае – гэта пераканаць, пераканаць і Ерэван, і Баку адмовіцца ад сілавых метадаў і сесці за стол перагавораў".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Міратворцы РФ заклікаюць бакі канфлікту ў Карабаху спыніць агонь
МЗС Беларусі адрэагавала на сітуацыю ў Карабаху
Масква заклікае Баку і Ерэван спыніць ваенныя дзеянні – МЗС РФ
Стужка навiн
0