https://bel.sputnik.by/20230923/ale-mae-namer-padpsats-mrny-dagavor-z-armenyay-1079693066.html
Аліеў мае намер падпісаць мірны дагавор з Арменіяй
Аліеў мае намер падпісаць мірны дагавор з Арменіяй
Sputnik Беларусь
Азербайджанскі лідар паабяцаў забяспечыць усе правы армянскага насельніцтва Карабаха, у тым ліку культурныя і рэлігійныя. 23.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-23T20:41+0300
2023-09-23T20:41+0300
2023-09-23T20:41+0300
нагорны карабах
навіны
ільхам аліеў
арменія
азербайджан
дагавор
палітыка
бяспека
у свеце
ес
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/19/1075942230_0:0:3096:1742_1920x0_80_0_0_0d0fd4dc84869d27ca0611c27e404789.jpg
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Пасля контртэрарыстычнай аперацыі ў Карабаху склаліся больш спрыяльныя ўмовы для мірнага дагавора паміж Арменіяй і Азербайджанам, заявіў азербайджанскі прэзідэнт Ільхам Аліеў на сустрэчы са спецпрадстаўніком Еўрасаюза па Паўднёвым Каўказе Тойва Клаарам.Як паведамляе прэс-служба азербайджанскага лідара, Аліеў праінфармаваў прадстаўніка ЕС, што ў Карабаху пачалося раззбраенне мясцовых сіл. Створана рабочая група на чале з віцэ-прэм’ерам Шахінам Мустафаевым. Яе задача – вырашыць сацыяльныя і эканамічныя праблемы ў рэгіёне.Ільхам Аліеў таксама запэўніў, што будуць забяспечаны ўсе правы армянскага насельніцтва Карабаха: культурныя, рэлігійныя, адукацыйныя і іншыя.Раней стала вядома, што ў Карабах прыбылі замежныя ваенныя аташэ ад Расіі, Кітая, Ірана, Казахстана, Беларусі і іншых краін. Адна з іх задач – назіранне за перадачай зброі ад "арміі Нагорнага Карабаха" азербайджанскім ваенным. Так выконваецца адна з дамоўленасцей, якая была дасягнута некалькі дзён таму на перагаворах азербайджанскага і карабахскага бакоў пры пасрэдніцтве міратворцаў з РФ.Як паведамлялася, чарговая эскалацыя канфлікту ў Карабаху адбылася 19 верасня 2023 года, калі армія Азербайджана пачала контртэрарыстычную аперацыю для аднаўлення канстытуцыйнага ладу. Пры гэтым у ходзе аперацыі была абстраляна машына расійскіх міратворцаў. Загінулі некалькі вайскоўцаў з Расіі.Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў ужо прынёс прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прабачэнні наконт гэтага і паабяцаў дакладнае расследаванне і пакаранне вінаватых.Канфлікт у Карабаху вядомы яшчэ з 1918 года, калі пасля распаду Расійскай Імперыі правы на гэтую тэрыторыю пачалі аспрэчваць армяне і азербайджанцы. На час існавання СССР канфлікт удалося купіраваць праз стварэнне армянскай аўтаноміі ў складзе Азербайджанскай ССР. Але перад распадам Саюза супрацьстаянне аднавілася і перарасло ў серыю ўзброеных канфліктаў, адзін з якіх меў месца ў 2020 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
нагорны карабах
арменія
азербайджан
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/19/1075942230_154:0:2885:2048_1920x0_80_0_0_a3150bb8b5e118ddcec452b7a8ea3375.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нагорны карабах, навіны , ільхам аліеў, арменія, азербайджан, дагавор, палітыка, бяспека, у свеце, ес
нагорны карабах, навіны , ільхам аліеў, арменія, азербайджан, дагавор, палітыка, бяспека, у свеце, ес
Аліеў мае намер падпісаць мірны дагавор з Арменіяй
Азербайджанскі лідар паабяцаў забяспечыць усе правы армянскага насельніцтва Карабаха, у тым ліку культурныя і рэлігійныя.
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Пасля контртэрарыстычнай аперацыі ў Карабаху склаліся больш спрыяльныя ўмовы для мірнага дагавора паміж Арменіяй і Азербайджанам, заявіў азербайджанскі прэзідэнт Ільхам Аліеў на сустрэчы са спецпрадстаўніком Еўрасаюза па Паўднёвым Каўказе Тойва Клаарам.
Як паведамляе прэс-служба азербайджанскага лідара, Аліеў праінфармаваў прадстаўніка ЕС, што ў Карабаху пачалося раззбраенне мясцовых сіл. Створана рабочая група на чале з віцэ-прэм’ерам Шахінам Мустафаевым. Яе задача – вырашыць сацыяльныя і эканамічныя праблемы ў рэгіёне.
Ільхам Аліеў таксама запэўніў, што будуць забяспечаны ўсе правы армянскага насельніцтва Карабаха: культурныя, рэлігійныя, адукацыйныя і іншыя.
Раней стала вядома, што ў Карабах прыбылі замежныя ваенныя аташэ ад Расіі, Кітая, Ірана, Казахстана, Беларусі і іншых краін. Адна з іх задач – назіранне за перадачай зброі ад "арміі Нагорнага Карабаха" азербайджанскім ваенным. Так выконваецца адна з дамоўленасцей, якая была дасягнута некалькі дзён таму на перагаворах азербайджанскага і карабахскага бакоў пры пасрэдніцтве міратворцаў з РФ.
Як паведамлялася, чарговая эскалацыя канфлікту ў Карабаху адбылася 19 верасня 2023 года, калі армія Азербайджана пачала контртэрарыстычную аперацыю для аднаўлення канстытуцыйнага ладу. Пры гэтым у ходзе аперацыі была абстраляна машына расійскіх міратворцаў. Загінулі некалькі вайскоўцаў з Расіі.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў ужо прынёс прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прабачэнні наконт гэтага і паабяцаў дакладнае расследаванне і пакаранне вінаватых.
Канфлікт у Карабаху вядомы яшчэ з 1918 года, калі пасля распаду Расійскай Імперыі правы на гэтую тэрыторыю пачалі аспрэчваць армяне і азербайджанцы. На час існавання СССР канфлікт удалося купіраваць праз стварэнне армянскай аўтаноміі ў складзе Азербайджанскай ССР. Але перад распадам Саюза супрацьстаянне аднавілася і перарасло ў серыю ўзброеных канфліктаў, адзін з якіх меў месца ў 2020 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Аліеў прынёс Пуціну прабачэнне ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў