https://bel.sputnik.by/20230923/vaenny-atashe-belarus-pryby-u-nagorny-karabakh-1079690758.html
Ваенны аташэ Беларусі прыбыў у Нагорны Карабах
Ваенны аташэ Беларусі прыбыў у Нагорны Карабах
Sputnik Беларусь
Ідзе раззбраенне карабахскіх сіл, якія перадаюць арміі Азербайджана ўзбраенні і ваенную тэхніку. 23.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-23T19:11+0300
2023-09-23T19:11+0300
2023-09-23T19:15+0300
нагорны карабах
палітыка
беларусь
у свеце
арменія
азербайджан
навіны
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079573131_0:0:3078:1731_1920x0_80_0_0_a730b3129bc299f362b9c67f6593ec37.jpg
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Ваенныя аташэ шэрага краін, у тым ліку Беларусі, прыбылі ў наваколлі Сцепанакерта (Ханкендзі), каб азнаёміцца са становішчам і назіраць за раззбраеннем карабахскіх сіл.Як перадае РІА Навіны, прыехалі аташэ Расіі, Кітая, Ірана, Казахстана, Беларусі і іншых дзяржаў. Азербайджанскія вайскоўцы раней заявілі, што ідзе раззбраенне сіл Карабаха. Сцепанакерт знаходзіцца пад агнявым кантролем азербайджанскіх вайскоўцаў.На блокпастах на ўездзе ў горад Шушу сумесна дзяжураць падраздзяленні азербайджанскай арміі і расійскія міратворцы.Абстаноўка, паводле апошніх звестак, спакойная, а на вышынях вакол Сцепанакерта абсталяваны пазіцыі азербайджанскай арміі.Гісторыя канфліктуПершыя сутыкненні ў Карабаху паміж армянамі і азербайджанцамі былі яшчэ пасля распаду Расійскай Імперыі ў 1918-1920 гадах. Калі ў рэгіёне ўстанавілася савецкая ўлада, Карабах стаў аўтаноміяй у складзе Азербайджана.Супярэчнасці абвастрыліся зноў у 1987 годзе, а да 1992 года сутыкненні перараслі ў поўнамаштабную вайну, якая ішла да 1994 года. Потым было яшчэ некалькі перыядаў эскалацыі. У тым ліку буйныя баявыя дзеянні ішлі ў 2020 годзе. Доўгі час Карабах афіцыйна лічыўся тэрыторыяй Азербайджана, але існаваў як непрызнаная рэспубліка.Чарговае абвастрэнне на тэрыторыі адбылося 19 верасня 2023 года. Мінабароны Азербайджана заявіла, што пачалася контртэрарыстычная аперацыя лакальнага характару для аднаўлення канстытуцыйнага ладу. Расійскія міратворцы, якія прысутнічаюць у рэгіёне, эвакуіравалі частку насельніцтва Карабаха – некалькі тысяч чалавек.20 верасня адбыўся інцыдэнт з расійскімі міратворцамі. Іх машыну абстралялі ў раёне населенага пункта Джанятаг. Загінулі некалькі вайскоўцаў РФ, сярод якіх быў капітан першага рангу Іван Коўган.Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прынёс прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прабачэнні і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю міратворцаў. Азербайджанскі лідар запэўніў, што будзе праведзена дакладнае расследаванне, вінаватых пакараюць.Таксама 20 верасня стала вядома, што пры пасярэдніцтве міратворцаў з РФ, карабахскі бок і Баку дамовіліся аб поўным спыненні баявых дзеянняў. Іншая дамоўленасць заключалася ў тым, што "армія Нагорнага Карабаха" будзе раззброена і расфарміравана.Баку абяцала рэінтэграцыю жыхароў Карабаха ў азербайджанскае грамадства і забеспячэнне праў і бяспекі армян рэгіёна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
нагорны карабах
беларусь
арменія
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079573131_347:0:3078:2048_1920x0_80_0_0_3713812d5e2f692255b54f6aa4154d8b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нагорны карабах, палітыка, беларусь, у свеце, арменія, азербайджан, навіны , бяспека
нагорны карабах, палітыка, беларусь, у свеце, арменія, азербайджан, навіны , бяспека
Ваенны аташэ Беларусі прыбыў у Нагорны Карабах
19:11 23.09.2023 (абноўлена: 19:15 23.09.2023) Ідзе раззбраенне карабахскіх сіл, якія перадаюць арміі Азербайджана ўзбраенні і ваенную тэхніку.
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Ваенныя аташэ шэрага краін, у тым ліку Беларусі, прыбылі ў наваколлі Сцепанакерта (Ханкендзі), каб азнаёміцца са становішчам і назіраць за раззбраеннем карабахскіх сіл.
Як перадае
РІА Навіны, прыехалі аташэ Расіі, Кітая, Ірана, Казахстана, Беларусі і іншых дзяржаў. Азербайджанскія вайскоўцы раней заявілі, што ідзе раззбраенне сіл Карабаха. Сцепанакерт знаходзіцца пад агнявым кантролем азербайджанскіх вайскоўцаў.
На блокпастах на ўездзе ў горад Шушу сумесна дзяжураць падраздзяленні азербайджанскай арміі і расійскія міратворцы.
Абстаноўка, паводле апошніх звестак, спакойная, а на вышынях вакол Сцепанакерта абсталяваны пазіцыі азербайджанскай арміі.
Першыя сутыкненні ў Карабаху паміж армянамі і азербайджанцамі былі яшчэ пасля распаду Расійскай Імперыі ў 1918-1920 гадах. Калі ў рэгіёне ўстанавілася савецкая ўлада, Карабах стаў аўтаноміяй у складзе Азербайджана.
Супярэчнасці абвастрыліся зноў у 1987 годзе, а да 1992 года сутыкненні перараслі ў поўнамаштабную вайну, якая ішла да 1994 года. Потым было яшчэ некалькі перыядаў эскалацыі. У тым ліку буйныя баявыя дзеянні ішлі ў 2020 годзе. Доўгі час Карабах афіцыйна лічыўся тэрыторыяй Азербайджана, але існаваў як непрызнаная рэспубліка.
Чарговае абвастрэнне на тэрыторыі адбылося 19 верасня 2023 года. Мінабароны Азербайджана заявіла, што пачалася контртэрарыстычная аперацыя лакальнага характару для аднаўлення канстытуцыйнага ладу. Расійскія міратворцы, якія прысутнічаюць у рэгіёне, эвакуіравалі частку насельніцтва Карабаха – некалькі тысяч чалавек.
20 верасня адбыўся інцыдэнт з расійскімі міратворцамі. Іх машыну абстралялі ў раёне населенага пункта Джанятаг. Загінулі некалькі вайскоўцаў РФ, сярод якіх быў капітан першага рангу Іван Коўган.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прынёс прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прабачэнні і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю міратворцаў. Азербайджанскі лідар запэўніў, што будзе праведзена дакладнае расследаванне, вінаватых пакараюць.
Таксама 20 верасня стала вядома, што пры пасярэдніцтве міратворцаў з РФ, карабахскі бок і Баку дамовіліся аб поўным спыненні баявых дзеянняў. Іншая дамоўленасць заключалася ў тым, што "армія Нагорнага Карабаха" будзе раззброена і расфарміравана.
Баку абяцала рэінтэграцыю жыхароў Карабаха ў азербайджанскае грамадства і забеспячэнне праў і бяспекі армян рэгіёна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"