https://bel.sputnik.by/20230925/kadravy-panyadzelak-lukashenka-prav-sherag-pryznachennya-1079720755.html
Кадравы панядзелак: Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў
Кадравы панядзелак: Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы прызначыў новага мэра Віцебска, узгадніў намеснікаў кіраўнікоў двух міністэрстваў і кандыдатуры ў мясцовай вертыкалі ў шасці раёнах. 25.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-25T12:23+0300
2023-09-25T12:23+0300
2023-09-25T12:33+0300
аляксандр лукашэнка
кадравы дзень
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_0:162:3065:1886_1920x0_80_0_0_ab136693ba20635571d8b36c77e301b2.jpg
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у панядзелак кадравы дзень, аб гэтым паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Новыя намеснікі міністра з’явіліся ў двух ведамствах – Мінэканомікі і Мінпрыроды.Віктар Галанаў, які да гэтага моманту ўзначальваў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пяройдзе на працу ў профільнае міністэрства.Старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Уладзімір Навумовіч у сваю чаргу зойме пасаду намесніка міністра ў эканамічным ведамстве.Новы мэр з’явіўся ў Віцебску. На гэтую пасаду прызначаны экс-кіраўнік Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч.У Віцебскай вобласці, акрамя таго, новы намеснік губернатара па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ, а таксама кіраўнік спраў аблвыканкама. Імі сталі Аляксей Героеў, які раней кіраваў у гэтым рэгіёне камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве, і былы кіраўнік Міёрскага раёна Ігар Кузняцоў.Таксама Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у шасці раёнах.У Міёрах старшынёй райвыканкама стаў Сяргей Семянычаў, у Сянно – Алег Макарэвіч, у Івацэвічах – Уладзімір Бялоў, у Ганцавічах – Віктар Рафаловіч, у Карме – Дзмітрый Шынкарэнка, у Дрыбіне – Дзмітрый Чыгір.Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы змяніў дырэктараў двух прадпрыемстваў.Новым кіраўніком холдынга "Бабруйскаграмаш" прызначаны Алег Корсак, які да гэтага часу працаваў у структуры "Амкадора".На пасаду гендырэктара "Лідсельмаша" ўзгоднены Раман Трубіцкой, які раней узначальваў Лідскі ліцейна-механічны завод.Таксама новым памочнікам прэзідэнта – інспектарам па Гомельскай вобласці стаў Юрый Горлаў, які да гэтага займаў пасаду старшыні Маладзечанскага райвыканкама.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_169:0:2897:2046_1920x0_80_0_0_e2a1610b14b2687631a625d9aaa223a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Кадравы панядзелак: Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў
12:23 25.09.2023 (абноўлена: 12:33 25.09.2023) Кіраўнік дзяржавы прызначыў новага мэра Віцебска, узгадніў намеснікаў кіраўнікоў двух міністэрстваў і кандыдатуры ў мясцовай вертыкалі ў шасці раёнах.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у панядзелак кадравы дзень, аб гэтым паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Новыя намеснікі міністра з’явіліся ў двух ведамствах – Мінэканомікі і Мінпрыроды.
Віктар Галанаў, які да гэтага моманту ўзначальваў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пяройдзе на працу ў профільнае міністэрства.
Старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Уладзімір Навумовіч у сваю чаргу зойме пасаду намесніка міністра ў эканамічным ведамстве.
Новы мэр з’явіўся ў Віцебску. На гэтую пасаду прызначаны экс-кіраўнік Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч.
У Віцебскай вобласці, акрамя таго, новы намеснік губернатара па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ, а таксама кіраўнік спраў аблвыканкама. Імі сталі Аляксей Героеў, які раней кіраваў у гэтым рэгіёне камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве, і былы кіраўнік Міёрскага раёна Ігар Кузняцоў.
Таксама Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у шасці раёнах.
У Міёрах старшынёй райвыканкама стаў Сяргей Семянычаў, у Сянно – Алег Макарэвіч, у Івацэвічах – Уладзімір Бялоў, у Ганцавічах – Віктар Рафаловіч, у Карме – Дзмітрый Шынкарэнка, у Дрыбіне – Дзмітрый Чыгір.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы змяніў дырэктараў двух прадпрыемстваў.
Новым кіраўніком холдынга "Бабруйскаграмаш" прызначаны Алег Корсак, які да гэтага часу працаваў у структуры "Амкадора".
На пасаду гендырэктара "Лідсельмаша" ўзгоднены Раман Трубіцкой, які раней узначальваў Лідскі ліцейна-механічны завод.
Таксама новым памочнікам прэзідэнта – інспектарам па Гомельскай вобласці стаў Юрый Горлаў, які да гэтага займаў пасаду старшыні Маладзечанскага райвыканкама.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Два новыя міністры: Лукашэнка правёў кадравы дзень