https://bel.sputnik.by/20230928/rasyskya-vnu-prynyal-dzel-u-vystave-tekhnapram-u-mnsku-1079834326.html
Расійскія ВНУ прынялі ўдзел у выставе "ТэхІнаПрам" у Мінску
Расійскія ВНУ прынялі ўдзел у выставе "ТэхІнаПрам" у Мінску
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі расійскіх ВНУ прадэманстравалі на выставе больш за паўсотні інавацыйных распрацовак. 28.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-28T17:48+0300
2023-09-28T17:48+0300
2023-09-28T17:48+0300
вну
выстава
мінск
расія
у беларусі
беларусь
навіны
адукацыя
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1c/1079833993_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_92f9bf7799dc2cd13bf660ed5f2c42cc.jpg
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Расійскія універсітэты прынялі ўдзел у 26-й Спецыялізаванай выставе тэхналогій і інавацый у прамысловасці "ТэхІнаПрам", якая праходзіла ў Мінску, паведамілі ў Мінадукнавукі РФ.Экспазіцыя міністэрства аб’яднала на сваім стэндзе 11 расійскіх універсітэтаў, навуковых арганізацый і навукова-вытворчых кампаній, якія прадставілі больш за 50 інавацыйных распрацовак.Так, у прыватнасці, Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт "МІСІС" і Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прэзентавалі 10 распрацовак і тэхналогій у галіне новых матэрыялаў, Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт і Кубанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – тэхналагічныя рашэнні для глабальнай харчовай сістэмы.Даследчыкі з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага марскога тэхнічнага ўніверсітэта паказалі, як з металічных парашкоў можна лазерам "вырасціць" вялікія дэталі складанай формы.У рамках "Форуму інавацый. Расія – Беларусь" адбылася сесія па інтэлектуальнай уласнасці і інавацыях у галіне медыцынскіх матэрыялаў і тэхналогій.На сесіі "Інавацыі ў галіне медыцынскіх матэрыялаў і тэхналогій" прадстаўнікі Беларусі і Расіі прадэманстравалі распрацоўкі і тэхналогіі для біямедыцыны, а таксама тэхналогіі замяшчэння імпартных біясумяшчальных сплаваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
мінск
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1c/1079833993_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_3114c2782c6ae43c52784f120027d5bc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вну, выстава, мінск, расія, у беларусі, беларусь, навіны , адукацыя, грамадства
вну, выстава, мінск, расія, у беларусі, беларусь, навіны , адукацыя, грамадства
Расійскія ВНУ прынялі ўдзел у выставе "ТэхІнаПрам" у Мінску
Прадстаўнікі расійскіх ВНУ прадэманстравалі на выставе больш за паўсотні інавацыйных распрацовак.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Расійскія універсітэты прынялі ўдзел у 26-й Спецыялізаванай выставе тэхналогій і інавацый у прамысловасці "ТэхІнаПрам", якая праходзіла ў Мінску, паведамілі ў Мінадукнавукі РФ.
Экспазіцыя міністэрства аб’яднала на сваім стэндзе 11 расійскіх універсітэтаў, навуковых арганізацый і навукова-вытворчых кампаній, якія прадставілі больш за 50 інавацыйных распрацовак.
Так, у прыватнасці, Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт "МІСІС" і Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прэзентавалі 10 распрацовак і тэхналогій у галіне новых матэрыялаў, Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт і Кубанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – тэхналагічныя рашэнні для глабальнай харчовай сістэмы.
Даследчыкі з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага марскога тэхнічнага ўніверсітэта паказалі, як з металічных парашкоў можна лазерам "вырасціць" вялікія дэталі складанай формы.
У рамках "Форуму інавацый. Расія – Беларусь" адбылася сесія па інтэлектуальнай уласнасці і інавацыях у галіне медыцынскіх матэрыялаў і тэхналогій.
На сесіі "Інавацыі ў галіне медыцынскіх матэрыялаў і тэхналогій" прадстаўнікі Беларусі і Расіі прадэманстравалі распрацоўкі і тэхналогіі для біямедыцыны, а таксама тэхналогіі замяшчэння імпартных біясумяшчальных сплаваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка: галоўнае,
каб моладзь выхоўвалася патрыётамі і абаронцамі