https://bel.sputnik.by/20230928/sdb-azerbaydzhana-rubena-vardanyana-abvnavachvayuts-u-fnansavann-teraryzmu-1079820924.html
СДБ Азербайджана: Рубена Варданяна абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму
СДБ Азербайджана: Рубена Варданяна абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму
Sputnik Беларусь
Суд пастанавіў арыштаваць Варданяна на чатыры месяцы, па сукупнасці яму пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі. 28.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-28T12:27+0300
2023-09-28T12:27+0300
2023-09-28T12:30+0300
азербайджан
арменія
бяспека
грамадства
навіны
у свеце
нагорны карабах
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1b/1079796593_0:0:3101:1745_1920x0_80_0_0_2f13ddbdadba4687f96b7ee4d17c0217.jpg
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Аднаму з лідараў непрызнаных улад Нагорнага Карабаха прад’яўлена абвінавачанне, аб гэтым паведаміла ў чацвер Служба дзяржбяспекі Азербайджана.Варданяну, які з’яўляецца грамадзянінам Арменіі, прад’яўлена абвінавачанне ў фінансаванні тэрарызму на тэрыторыі Азербайджана, і яшчэ па шэрагу артыкулаў, у тым ліку ўдзел у стварэнні і дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў.Следства ўстанавіла, што Варданян з мэтай учынення тэрарыстычных дзеянняў восенню 2022 года незаконна перайшоў мяжу з Азербайджанам у абход кантрольна-прапускных пунктаў, і прыехаў на тэрыторыю, дзе размяшчаліся расійскія міратворцы.Служба дзяржбяспекі адзначае, што ў дачыненні да Варданяна была выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту, следча-аператыўныя мерапрыемствы па крымінальнай справе працягваюцца.Па сукупнасці артыкулаў прад’яўленага Варданяну абвінавачання яму пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
азербайджан
арменія
нагорны карабах
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1b/1079796593_292:0:3023:2048_1920x0_80_0_0_027cf77753b3b3ad9b761d1eca97680a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
азербайджан, арменія, бяспека, грамадства, навіны , у свеце, нагорны карабах
азербайджан, арменія, бяспека, грамадства, навіны , у свеце, нагорны карабах
СДБ Азербайджана: Рубена Варданяна абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму
12:27 28.09.2023 (абноўлена: 12:30 28.09.2023) Суд пастанавіў арыштаваць Варданяна на чатыры месяцы, па сукупнасці яму пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Аднаму з лідараў непрызнаных улад Нагорнага Карабаха прад’яўлена абвінавачанне, аб гэтым паведаміла ў чацвер Служба дзяржбяспекі Азербайджана.
Варданяну, які з’яўляецца грамадзянінам Арменіі, прад’яўлена абвінавачанне ў фінансаванні тэрарызму на тэрыторыі Азербайджана, і яшчэ па шэрагу артыкулаў, у тым ліку ўдзел у стварэнні і дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў.
Следства ўстанавіла, што Варданян з мэтай учынення тэрарыстычных дзеянняў восенню 2022 года незаконна перайшоў мяжу з Азербайджанам у абход кантрольна-прапускных пунктаў, і прыехаў на тэрыторыю, дзе размяшчаліся расійскія міратворцы.
"На названай тэрыторыі прымаў удзел у фарміраванні і дзейнасці ўзброеных фарміраванняў, не прадугледжаных заканадаўствам Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама ўдзельнічаў у забеспячэнні зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі, ваеннай тэхнікай і вайсковымі прыладамі гэтых незаконных воінскіх фарміраванняў", - гаворыцца ў паведамленні СДБ.
Служба дзяржбяспекі адзначае, што ў дачыненні да Варданяна была выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту, следча-аператыўныя мерапрыемствы па крымінальнай справе працягваюцца.
Па сукупнасці артыкулаў прад’яўленага Варданяну абвінавачання яму пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Аліеў мае намер падпісаць
мірны дагавор з Арменіяй