Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана нарвежцу Юну Фосе

© AFP 2024 / ALI ZAREНарвежскі пісьменнік Юн Фосе
Нарвежскі пісьменнік Юн Фосе - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2023
Падпісацца
Наватарскія п’есы і проза нарвежца "агучваюць невыказнае", заявілі ў Нобелеўскім камітэце Каралеўскай шведскай акадэміі навук.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Нарвежскі пісьменнік Юн Фасэ стаў уладальнікам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2023 года.
Аб прысуджэнні прэміі аб’явіў у чацвер Нобелеўскі камітэт Каралеўскай шведскай акадэміі навук.
У камітэце растлумачылі, што Фосе атрымаў узнагароду за наватарскія п’есы і прозу, якія "агучваюць невыказнае".
П’есы нарвежскага пісьменніка ўваходзяць у лік самых шырока пастаўленых твораў сучаснай драматургіі ў Еўропе.
Юн Фосе нарадзіўся ў 1959 годзе. Як празаік дэбютаваў у 1983-м, прадставіўшы на суд публікі раман "Чырвонае, чорнае". У 1994 годзе заявіў аб сабе ў драматургіі п’есай "І мы ніколі не растанемся". З’яўляецца аўтарам васьмі раманаў і аповесцей, а таксама каля дваццаці п’ес.
Акрамя таго, Юн Фасэ выдаў некалькі вершаваных зборнікаў і кніг для дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
У Мінску раскажуць пра выхадцаў з Беларусі, якія баранілі Камчатку
Крымскі перыяд Максіма Багдановіча: погляд сучаснікаў
Кнігу аб генацыдзе савецкага народа прэзентавалі ў Брэсце
Стужка навiн
0