Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Беларусы звярнуліся ў дыпмісію РФ з просьбай эвакуацыі з сектара Газа

© Sputnik / Tarek Aliyan / Перайсці ў медыябанкАбломкі будынкаў, якія пацярпелі ў выніку ракетных удараў УС Ізраіля па Газе
Абломкі будынкаў, якія пацярпелі ў выніку ракетных удараў УС Ізраіля па Газе - Sputnik Беларусь, 1920, 10.10.2023
Падпісацца
Усяго ў расійскую дыпмісію ў Палесціне паступіла каля 400 паведамленняў з просьбай аб эвакуацыі.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Расія прапрацоўвае пытанне эвакуацыі людзей, якія знаходзяцца ў сектары Газа, пра гэта паведаміла прэс-сакратар расійскай дыпламатычнай місіі ў Рамалі Алія Зарыпава.
Усяго ў дыпмісію паступіла каля 400 зваротаў ад людзей, якія жадаюць пакінуць сектар Газа.

"Непасрэдна расіян (звярнулася - Sputnik) 280. Астатнія – грамадзяне Беларусі, Украіны, Казахстана і Палесціны. Пытанне эвакуацыі – у прапрацоўцы", - цытуе РІА Навіны словы Зарыпавай.

Дакладная колькасць беларусаў, якія папрасілі аб эвакуацыі з сектара Газа, не называецца.
Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Ізраілі, у выніку ракетных абстрэлаў ізраільскага горада Ашкелон пацярпелі тры беларусы. Кіраўнік дыпмісіі Яўген Вераб’ёў паведаміў, што на тэрыторыі Ізраіля пражываюць дзесяткі тысяч выхадцаў з Беларусі, з іх многія захавалі беларускае грамадзянства.
Вераб’ёў адзначыў, што ў самім сектары Газа беларусаў няшмат, у асноўным гэта жанчыны з дзецьмі.
Тэлефон для экстранай сувязі з пасольствам Беларусі ў Ізраілі: +972 50 521 48 19.
Раней МЗС Беларусі заклікала суайчыннікаў адмовіцца ад паездак у Ізраіль да нармалізацыі сітуацыі ў рэгіёне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Ізраіль нанёс больш за 800 ракетных удараў па цэлях у Газе
Рыхтуюць бамбасховішчы і прызываюць у армію: мясцовы жыхар аб сітуацыі ў Ізраілі
ВПС Ізраіля наносяць удары па цэлях у Газе пасля раптоўнага нападзення ХАМАС
Стужка навiн
0