https://bel.sputnik.by/20231017/galochanka-tavaraabarot-belarus--rana--2022-godze-vyras-utraya-1080363878.html
Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Ірана ў 2022 годзе вырас утрая
Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Ірана ў 2022 годзе вырас утрая
Sputnik Беларусь
Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў апошні час будуецца на аснове ўсебаковага плана развіцця адносін у розных сферах. 17.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-17T15:25+0300
2023-10-17T15:25+0300
2023-10-17T15:25+0300
іран
у беларусі
беларусь
навіны
раман галоўчанка
палітыка
эканоміка
адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102610/95/1026109537_0:49:2048:1201_1920x0_80_0_0_24b95ec296357c3dd8403e6a485cea10.jpg
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Беларусь высока цэніць дружалюбныя сувязі з Іранам, сказаў прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў Галоўчанкі, краіны, нягледзячы ні на якія цяжкасці і знешні націск, працягваюць паспяхова ўзаемадзейнічаць. Узаемная падтрымка на міжнароднай арэне дапамагае ў дасягненні мэт пабудовы справядлівага міру і бяспекі на ўсёй планеце.Кіраўнік беларускага ўрада нагадаў, што падчас візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Іран была падпісана карта развіцця шматбаковага супрацоўніцтва. Гэты сістэмны дакумент дае магчымасць працаваць і змяшчае пералік канкрэтных практычных мерапрыемстваў."Многія мерапрыемствы і задачы паспяхова рэалізуюцца", - запэўніў Галоўчанка.Пасля чаго дадаў, што ў мінулым годзе тавараабарот вырас у тры разы ў параўнанні з 2021 годам, а "сёлета мы дадалі яшчэ 25% да высокага росту мінулага года".Па меркаванні кіраўніка ўрада, прыярытэтнымі праектамі ў развіцці адносін паміж нашымі краінамі павінны стаць кааперацыя ў прамысловасці.Галоўчанка лічыць, што ўвесь патэнцыял яшчэ не раскрыты і трэба далей працаваць над імпартазамяшчэннем.Ён таксама нагадаў, што ў рэспубліцы традыцыйна шмат студэнтаў з Ірана атрымлівае адукацыю, што садзейнічае развіццю адносін паміж краінамі. Неабходна паскорыць прыняцце дакументаў аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі.У завяршэнне прэм’ер сказаў, што разглядае візіт першага віцэ-прэзідэнта, як завяршальны этап у падрыхтоўцы візіту прэзідэнта Ірана ў Беларусь у наступным годзе.У сваю чаргу Махбер выказаў надзею, што ўдасца вырашыць усе пытанні, якія пакуль што застаюцца нявырашаныя, і паглядзець як рэалізуюцца ўзгодненыя праекты.Махбер запэўніў, што супрацоўніцтва з Беларуссю знаходзіцца ў прыярытэтах іранскіх улад на асаблівым месцы."Цяпер міжнароднае ўзаемадзеянне змянілася – гегемонія Амерыкі поўнасцю зламана", - упэўнен ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102610/95/1026109537_183:0:1962:1334_1920x0_80_0_0_712a528a3a0008aff8042f60f14912e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іран, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка, палітыка, эканоміка, адукацыя
іран, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка, палітыка, эканоміка, адукацыя
Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Ірана ў 2022 годзе вырас утрая
Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў апошні час будуецца на аснове ўсебаковага плана развіцця адносін у розных сферах.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Беларусь высока цэніць дружалюбныя сувязі з Іранам, сказаў прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Галоўчанкі, краіны, нягледзячы ні на якія цяжкасці і знешні націск, працягваюць паспяхова ўзаемадзейнічаць. Узаемная падтрымка на міжнароднай арэне дапамагае ў дасягненні мэт пабудовы справядлівага міру і бяспекі на ўсёй планеце.
Кіраўнік беларускага ўрада нагадаў, што падчас візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Іран была падпісана карта развіцця шматбаковага супрацоўніцтва. Гэты сістэмны дакумент дае магчымасць працаваць і змяшчае пералік канкрэтных практычных мерапрыемстваў.
"Многія мерапрыемствы і задачы паспяхова рэалізуюцца", - запэўніў Галоўчанка.
Пасля чаго дадаў, што ў мінулым годзе тавараабарот вырас у тры разы ў параўнанні з 2021 годам, а "сёлета мы дадалі яшчэ 25% да высокага росту мінулага года".
Па меркаванні кіраўніка ўрада, прыярытэтнымі праектамі ў развіцці адносін паміж нашымі краінамі павінны стаць кааперацыя ў прамысловасці.
"Беларусь і Іран валодаюць развітым тэхналагічным патэнцыялам. Мы вырабляем шырокую лінейку высокатэхналагічнай прадукцыі і паспяхова замяшчаем ёй прадукцыю заходніх вытворцаў, якія сышлі з нашых рынкаў", - упэўнен ён.
Галоўчанка лічыць, што ўвесь патэнцыял яшчэ не раскрыты і трэба далей працаваць над імпартазамяшчэннем.
Ён таксама нагадаў, што ў рэспубліцы традыцыйна шмат студэнтаў з Ірана атрымлівае адукацыю, што садзейнічае развіццю адносін паміж краінамі. Неабходна паскорыць прыняцце дакументаў аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі.
У завяршэнне прэм’ер сказаў, што разглядае візіт першага віцэ-прэзідэнта, як завяршальны этап у падрыхтоўцы візіту прэзідэнта Ірана ў Беларусь у наступным годзе.
У сваю чаргу Махбер выказаў надзею, што ўдасца вырашыць усе пытанні, якія пакуль што застаюцца нявырашаныя, і паглядзець як рэалізуюцца ўзгодненыя праекты.
"У Іране зараз ёсць дакладная стратэгія на развіццё палітычнага, эканамічнага, культурнага супрацоўніцтва з краінамі-аднадумцамі", - асабліва адзначыў першы віцэ-прэзідэнт Ірана.
Махбер запэўніў, што супрацоўніцтва з Беларуссю знаходзіцца ў прыярытэтах іранскіх улад на асаблівым месцы.
"Цяпер міжнароднае ўзаемадзеянне змянілася – гегемонія Амерыкі поўнасцю зламана", - упэўнен ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"