Кастрычніцкія "паседжанкі", або Гатуем перадвясельныя стравы на "дзявоцкае лета"
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПацеркі з ягад рабіны
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае таямніцы, чым "дзявоцкае лета" адрозніваецца ад "бабінага", навошта маладусе верхняя спадніца з фартухом і як прыгатаваць лепшыя булачкі з бульбы і кмену, каб прывабіць добрага жаніха.
Прыбраўшыся ў залатую сукенку, за вакном валадарыць восень, а ў народзе ўсё ніяк не жадаюць развітацца з цёплым летам. У верасні некалькі тыдняў цешыліся "бабіным летам", цяпер жа надышоў час "лета дзявоцкага", якое, згодна з народным календаром, цягнецца ад 14 да 21 кастрычніка. Калісьці менавіта гэтым часам вясковая грамада ўшаноўвала маладых дзяўчынак, якіх ужо прынялі "ў дзеўкі".
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДзяўчаты перад "паседжанкамі"
Дзяўчаты перад "паседжанкамі"
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Каб паказаць сябе будучым жаніхам і іх сем’ям, напрацягу тыдня прыгожа апранутыя дзяўчаты імкнуліся як найчасцей бываць на вуліцы, шукалі нагоды па якой-небудзь справе зайсці да сваякоў і суседзяў. Таксама на гэтым тыдні, дні якога былі размеркаваны паміж дзяўчатамі, варажылі пра добры характар будучых маладух. Калі дні стаялі сонечныя, то і характар у дзяўчат павінен быў быць памяркоўны, добразычлівы, ласкавы.
Быць прынятай "у дзеўкі"
У многіх народаў свету нацыянальнае адзенне з’яўляецца візітнай карткай. Не выключэнне і беларусы, у якіх нашэнне пэўных частак адзення адпавядала ўзросту, сацыяльнаму статусу, прыналежнасці да мясцовасці, рэгіёна Беларусі і нават стану здароўя (перыяд цяжарнасці).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвяточныя кашулькі
Святочныя кашулькі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Напрыклад, калі дзіця нараджалася, то яму апраналі першую кашульку і – незалежна ад полу – кашульку дзеці насілі да 6-7 гадоў, пасля чаго ім прапаноўвалі порткі і спаднічку.
Крыху пазней дзяўчынкам паверх сарочкі павязвалі фартушок, а па дасягненні юнацкага ўзросту ў адзенні дзяўчынкі адбываліся чарговыя перамены. Быць прынятай "у дзеўкі" азначала для 16-17-гадовай дзяўчынкі-падлетка, што яна дасягнула юнацкага ўзросту. З гэтага часу, паверх доўгай сарочкі, дзяўчына пачынала насіць верхнюю спадніцу і фартух.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТой самы дзявочы фартух
Той самы дзявочы фартух
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Наяўнасць гэтых частак адзення для вясковай супольнасці азначала, што да дзяўчыны можна было засылаць сватоў.
"Дзявочага лета" з радасцю чакалі і дзяўчаты, і хлопцы. Бо па вечарах у хаце, дзе было шмат моладзі, наладжваліся "паседжанкі", каб у дзяўчат і хлопцаў была магчымасць бліжэй пазнаёміцца.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа "паседжанках" заўсёды было весела!
На "паседжанках" заўсёды было весела!
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Кастрычніцкія вячоркі былі поўныя спеваў, танцаў, жартаў у бок хлопцаў і наадварот.
А таксама – рукадзелля, па якім вызначалася ўмельства будучай маладзіцы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБагатае дзявочае адзенне
Багатае дзявочае адзенне
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Усё гэта спрыяла стварэнню пар, пасля чаго неўзабаве адбывалася сватаўство, дзе і дамаўляліся аб часе правядзення вяселля.
Таксама на вячорках дзяўчатамі наладжвалася частаванне ўсялякім смакоццем, дзе яны стараліся паказаць сваю дамавітасць і майстэрства ў прыгатаванні страў. Дарэчы, хлопцы таксама без пачастункаў не прыходзілі!
© Sputnik / Альфрэд МікусЯкія ж вячоркі без пачастункаў ад вясковых прыгажунь!
Якія ж вячоркі без пачастункаў ад вясковых прыгажунь!
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Падтрымаць традыцыю стравамі
Каб падтрымаць цудоўную традыцыю вясёлай кастрычніцкай "паседжанкі", падобную імпрэзу магчыма зладзіць і цяпер – напрыклад, у бліжэйшую суботу. І нават, калі надвор’е будзе не зусім цёплае, продкі заўважалі: нішто так не падымае добры настрой, як смачная ежа на вясёлых вячорках. Вось некалькі рэцэптаў лёгкіх у гатаванні старадаўніх страў.
Булачкі з бульбы з кменам
З чаго гатаваць:
12 бульбін,
0,5 шк. мукі,
1 яйка,
1 цыбуліна,
1 ст. л. топленага масла,
кмен,
соль.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБульбу спачатку трэба адварыць
Бульбу спачатку трэба адварыць
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Бульбу абабраць, зварыць, патаўчы, дадаць муку, яйка, дробна скрышаную і падсмажаную цыбулю, масла, соль, перамяшаць. Раскачаць з цеста валікі таўшчынёй у палец, нарэзаць іх кавалачкамі па 10 см, пасыпаць соллю і кменам. Пасля выкласці на змазаную маслам бляху і выпечы ў духоўцы.
Пончыкі з яблыкамі
З чаго гатаваць:
20 дробных яблыкаў,
1-1,5 шк. варэння,
4-5 яек,
0,5 шк. цукру,
1 шк. мукі,
400 г тлушчу з маслам,
цукар з карыцай,
сок.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковыя пончыкі
Вясковыя пончыкі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Абабраць 20 (можна болей) невялікіх яблыкаў, выразаць зярняткі, зрабіўшы дзірку з аднаго боку, накласці туды любога густога варэння. Размяшаць некалькі жаўткоў з цукрам і мукой, змяшаць з узбітай пенай, мачаць у гэта цеста яблыкі так, каб яно пакрыла іх цалкам. Распусціць масла перамяшанае напалову са свежым свіным тлушчам, як звычайна на пончыкі, пакласці яблыкі ў кіпячы тлушч, накрыць і смажыць да румянага колеру.
Калі будуць гатовыя, дастаць друшляковай лыжкай у паўмісак, абсыпаць цукрам з карыцай і заліць сокам.
Тварог з кменам
З чаго гатаваць:
400 г тварагу,
1 ст. л. кмену,
4 ст. л. смятаны,
соль.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвежаадагрэты тварог
Свежаадагрэты тварог
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. У добра расцёрты тварог дадаць 1 няпоўную ст. л. кмену, смятану, соль і ўсё перамяшаць.
Падаць да варанай бульбы або зрабіць бутэрброды.
Яблыкі, фаршыраваныя тварагом
З чаго гатаваць:
4 яблыкі,
100 г тварагу,
1 ст. л. цукру,
3 яйкі,
4 ст. л. варэння,
ванілін (карыца).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі клалі на патэльню, падлівалі трошкі вады і запякалі ў печы
Яблыкі клалі на патэльню, падлівалі трошкі вады і запякалі ў печы
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Яблыкі памыць, выдаліць асяродак. У працёрты тварог дадаць 2 яйкі, расцёртыя з цукрам, ванілін ці карыцу, старанна перамяшаць. Гэтай масай запоўніць яблыкі, паверхню якіх змазаць узбітым яйкам. Пакласці яблыкі на патэльню, падліць трошкі вады і запячы ў печы ці духоўцы.
Пры падачы на стол яблыкі паліць варэннем.
Смачна есці і вясёлых вам "паседжанак"!
Чытайце таксама:
Час, калі замыкаецца лета, або Смакоцце з печы пасля Узвіжання
"Памідоры зводзяць з розуму…", або Кулінарны экскурс у таматную даўніну
Грыбная навука ад старой Лявоніхі, або "Без шчасця і ў грыбы не хадзі…"