https://bel.sputnik.by/20231021/vykarystanne-syameynaga-kaptalu--belarus-abmyazhuyuts-1080462515.html
Выкарыстанне сямейнага капіталу ў Беларусі абмяжуюць
Выкарыстанне сямейнага капіталу ў Беларусі абмяжуюць
Sputnik Беларусь
Асноўныя нормы застаюцца нязменныя, але з’явіўся ліміт выкарыстання гэтых грошай для аплаты навучання. 21.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-21T14:47+0300
2023-10-21T14:47+0300
2023-10-21T14:47+0300
сямейны капітал
пастанова
міністэрства адукацыі рб
адукацыя
грамадства
бацькі і дзеці
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0d/1057161510_0:309:3092:2048_1920x0_80_0_0_7fcc493b51c94525f02489286241300f.jpg
МІНСК, 21 кас – Sputnik. У Беларусі набыло моц абмежаванне на выкарыстанне сямейнага капіталу пры аплаце вучобы, вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі №311, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Раней адзін з пунктаў інструкцыі міністэрства абвяшчаў, што грошы на вучобу з сямейнага капіталу пералічвае Беларусбанк.Дадатковых умоў не было, але зараз з’явіцца штогадовы ліміт.Выдаткі з сямейнага капіталу не павінны будуць перавышаць кошт навучання за бягучы і (або) папярэдні навучальны год, у тым ліку для пагашэння запазычанасці за навучанне.Гэтае новаўвядзенне Мінадукацыі ўзгадніла з шэрагам дзяржорганаў і ведамстваў, дзяржканцэрнаў, з прафсаюзамі і іншымі арганізацыямі, у тым ліку і з Беларусбанкам.Што за капіталПершая праграма сямейнага капіталу была распачата ў 2015 годзе. Пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга дзіцяці для сямей адкрывалі асаблівы дэпазіт. Сума была ў валюце і складала 10 тыс долараў.З 2020 года правілы выкарыстання капіталу крыху змяніліся, а дэпазіты сталі адкрываць у рублях. Гэта па-ранейшаму "звязаныя" грошы, якія нельга абнаявіць на любыя патрэбы. На гэты момант датэрмінова, гэта значыць, да 18-годдзя трэцяга дзіцяці, расходаванне строга рэгламентавана. Да гэтага часу можна выкарыстоўваць капітал на пэўныя медпаслугі, на паляпшэнне жыллёвых умоў і на навучанне ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0d/1057161510_186:0:2917:2048_1920x0_80_0_0_5995bd115fec94173068c13d9b5823b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сямейны капітал, пастанова, міністэрства адукацыі рб, адукацыя, грамадства, бацькі і дзеці, у беларусі, беларусь, навіны
сямейны капітал, пастанова, міністэрства адукацыі рб, адукацыя, грамадства, бацькі і дзеці, у беларусі, беларусь, навіны
Выкарыстанне сямейнага капіталу ў Беларусі абмяжуюць
Асноўныя нормы застаюцца нязменныя, але з’явіўся ліміт выкарыстання гэтых грошай для аплаты навучання.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. У Беларусі набыло моц абмежаванне на выкарыстанне сямейнага капіталу пры аплаце вучобы, вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі №311, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней адзін з пунктаў інструкцыі міністэрства абвяшчаў, што грошы на вучобу з сямейнага капіталу пералічвае Беларусбанк.
Дадатковых умоў не было, але зараз з’явіцца штогадовы ліміт.
Выдаткі з сямейнага капіталу не павінны будуць перавышаць кошт навучання за бягучы і (або) папярэдні навучальны год, у тым ліку для пагашэння запазычанасці за навучанне.
Гэтае новаўвядзенне Мінадукацыі ўзгадніла з шэрагам дзяржорганаў і ведамстваў, дзяржканцэрнаў, з прафсаюзамі і іншымі арганізацыямі, у тым ліку і з Беларусбанкам.
Першая праграма сямейнага капіталу была распачата ў 2015 годзе. Пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга дзіцяці для сямей адкрывалі асаблівы дэпазіт. Сума была ў валюце і складала 10 тыс долараў.
З 2020 года правілы выкарыстання капіталу крыху змяніліся, а дэпазіты сталі адкрываць у рублях. Гэта па-ранейшаму "звязаныя" грошы, якія нельга абнаявіць на любыя патрэбы. На гэты момант датэрмінова, гэта значыць, да 18-годдзя трэцяга дзіцяці, расходаванне строга рэгламентавана. Да гэтага часу можна выкарыстоўваць капітал на пэўныя медпаслугі, на паляпшэнне жыллёвых умоў і на навучанне ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Нараджальнасць у Беларусі
штогод змяншаецца на 10%