"Без капусты жываты пусты!", або Старажытныя стравы з белакачаннай расліны

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГалубцы
Галубцы - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2023
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская нагадвае, чаму турэцкая "далма" і французскі "крэпінэт" – бліжэйшыя сваякі беларускіх галубцоў, і прапануе прыгатаваць іх з бульбай.
Гараць рознаколер’ем восеньскіх фарбаў лісцёвыя лясы. У паветры ўжо лятае тонкае павуцінне, нагадваючы пра тое, што неўзабаве зіма. Трапіўшы гэтай парой у вёску, падаецца, што ў золаце дрэў паселішча бы прыснула. У задуменні стаяць мокрыя хаты, узгадваючы руплівую вясну і вірлівае лета, якое яшчэ ўчора поўнілася гукамі вясковага жыцця.
Сяляне сабралі багаты ўраджай: ссыпана ў "каморы" зерне, гаспадыні пастараліся прыбраць да першых маразоў свае агароды.
Надышоў час рабіць прыпасы з капусты і вядома ж часцей яе спажываць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНадышоў час рабіць капусныя прысмакі
Капуста белакачанная - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Надышоў час рабіць капусныя прысмакі

"Сем страў, ды ўсё – капуста"

З даўніх часоў стравы з агародніны ў меню беларусаў прысутнічаюць штодня. І сярод іх традыцыйна на першым месцы разам з бульбай – капуста. Варыянтаў прыгатавання гэтай каштоўнай агародніны вялікае мноства, і гэта не выпадкова! Бо гэтую вітамінную расліну можна ўжываць круглы год.
Да ўсяго расліна цудоўна пачувае сябе на нашых землях і любіць хмарыстае надвор’е. З гістарычнай і мемуарнай літаратуры вядома, што ў Беларусі з даўніх часоў вырошчвалі і спажывалі яе розныя гатункі. Так, пры дварах беларускай шляхты вырошчвалі квяцістую, белакачанную, ліставую, чырвоную, савойскую, брусельскую капусту, а таксама кальрабі. Просты ж люд на сваіх сціплых агародах аддаваў перавагу белакачаннай капусце, з якой гаспадыні рабілі нарыхтоўкі на зіму, захоўваючы яе квашанай і свежай на працягу доўгага часу. Пры гэтым у белакачаннай капусты выкарыстоўвалі не толькі белае, але і шэрае лісце.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСяляне на сваіх гародах аддавалі перавагу белакачаннай капусце
Капуста - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Сяляне на сваіх гародах аддавалі перавагу белакачаннай капусце
Гатуюць капусту як самастойную страву, так і ў якасці дадатку да мяса і рыбы. Капусту вараць, тушаць, смажаць, ужываюць свежай і квашанай. Нездарма ж у народзе аб сваёй любові да гэтай агародніны казалі:
"Сем страў, ды ўсё – капуста",
ці яшчэ
"Густа, тлуста наша капуста!"
Наогул, стравы з капусты нахвальвалі і тыя хто еў, і тыя хто гатаваў. Вось некалькі цікавых рэцэптаў страў з капусты па-беларуску.

Ад "далмы" да "галубоў"

Асабліва палюбіліся галубцы, якія нашы гаспадыні гатуюць з разнастайнымі начынкамі. Так, сёлетнія кулінарныя вандроўкі ў розных рэгіёнах Беларусі паказалі, што галубцы, асабліва з бульбянай начынкай, вельмі распаўсюджаная і любімая ў многіх сем’ях страва.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГалубцы вясковыя з капусты
Галубцы - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Галубцы вясковыя з капусты
Галубцы – страва беларускай, украінскай, рускай, літоўскай, польскай кухні. Гісторыкі ад кулінарыі сцвярджаюць, што ў ХІV-ХVI стагоддзях кухары ВКЛ перанялі страву ад татар і туркаў, якія называлі яе "далма", і перарабілі на свой лад: вінаграднае лісце замянілі капусным, бараніну – свінінай, а замест рыса сталі ўжываць пшано.
Цікава, што менавіта "галубцамі" страва пачала называцца толькі ў канцы ХVIІІ – пачатку ХІХ стагоддзяў. Гэта звязана з метадам гатавання французскай стравы пад назвай "крэпінэт", у кулінарнай аснове якой былі галубы ці перапёлкі. Птушку запякалі тушкамі на рашотках над вуголлем. Калі ж цэлай птушкі не было, то з мяснога фаршу, загорнутага ў сальнік, рабілі "падманных галубоў".
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГалубцы ў лістах рабарбару – кулінарная вынаходка продкаў
Галубцы ў лістах рабарбару - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Галубцы ў лістах рабарбару – кулінарная вынаходка продкаў
У хуткім часе любы фарш, загорнуты ў капусту, і пачалі называць "галубамі" ці "галубцамі". Дарэчы, і дагэтуль у вёсцы Васілішкі Шчучынскага раёна (Гродзенская вобласць) ёсць падобная страва пад старой назвай – "галубы".

Галубы

З чаго гатаваць:
2 кг свежай капусты,
1 кг бульбы,
300-400 г свінога тлушчу,
400 г свежага сала (грудзінкі),
2 цыбулі,
перац (да смаку),
соль.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТыя самыя "Галубы"
Галубцы - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Тыя самыя "Галубы"
Як гатаваць. Старкаваць бульбу як на дранікі і пакінуць з сокам, пашаткаваць цыбулю, нарэзаць кубікамі сала, перамяшаць з бульбай, пасаліць, дадаць перац да смаку, перамяшаць.
Качан капусты апусціць у ваду, якая кіпіць, паварыць 3-5 хв., затым выняць, аддзяліць капусныя лісты, зрэзаць патаўшчэнні і загарнуць бульбяную масу у лісты з двух доўгіх бакоў (не канвертам).
Скласці ў чыгун (4-5 л), на дно якога пакласці увесь тлушч, накрыць гаршчок вечкам, уставіць у печ на 2-4 гадзіны (чым больш будуць гатавацца ў печы, тым смачнейшыя атрымаюцца).
Звычайна падаюць са смятанай ці так.

Капуста ў палуйках (палавінках)

З чаго гатаваць:
палуйкі капусты (па патрэбе),
вада,
зерне кукурузы,
корань хрэну.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапуста ў палуйках
Капуста ў палуйках - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Капуста ў палуйках
Як гатаваць. Для нарыхтоўкі капусты ў палуйках восенню бяруць крэпкія качаны (галоўкі) сярэдняга і невялікага памераў. Капусту чысцяць ад верхняга лісця і разразаюць напалам уздоўж качарыжкі (храпкі), складаюць у кадку ці бочку, заліваюць чыстай вадой і накрываюць накрыўкай. Так трымаюць у кладоўцы (варыўні), пакуль не закісне, 4-5 месяцаў. Невялікія галоўкі капусты кладуць цэлымі.
Паміж радамі капусты можна сыпаць невялікую колькасць буйна тоўчанай кукурузы, што надае капусце прыемны жоўты колер і далікатны смак расолу. Дарэчы, так робяць і балгары. Таксама для таго, каб капуста была крохкай, пры квашанні ў расол дадаюць і скрылікі кораня хрэну. Капуста ў згаданым расоле можа захоўвацца ў склепе да новага ўраджаю.

Капуста, тушаная ў палуйках

Менавіта з такой капусты гатуюць цікавую страву ў Любанскім раёне (Мінская вобласць). Вось цікавы рэцэпт ад Жыхарка вёсцы Пласток Соф’і Міхайлаўны Каток.
З чаго гатаваць:
1 галоўка квашанай капусты,
1-2 цыбуліны,
1 ст. л. свінога тлушчу (алею),
заправа з насення каляндры і кропу,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапуста, тушаная ў палуйках
Капуста , квашаная галоўкамі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Капуста, тушаная ў палуйках
Як гатаваць. Капусту разрэзаць на 4 часткі, пакласці ў гаршчок разам з ачышчанай цыбуляй, пасаліць, дадаць заправу і свіны тук (тлушч) ці алей. Уліць крыху вады, уставіць у печ або духоўку на 1 гадзіну. Капуста стане мяккай, набярэцца водарам цыбулі, кмену і каляндры.
Страву можна есці як самастойную або падаць у якасці гарніру да запечанага мяса.

Галубцы картапляныя

Гэтыя галубцы гатуюцца паводле рэцэпта з вёскі Шыпілавічы, Любанскага раёна.
З чаго гатаваць:
1 качан капусты,
1-1,5 кг бульбы,
800 г мяса (свініна),
2 вялікія цыбуліны,
400 г свінога тлушчу,
1 ст. л. тлушчу для смажання,
3 ст. л. хатняй молатай прыправы (каляндра, кроп, лаўровы ліст, перац),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГалубцы картапляныя
Галубцы картапляныя - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Галубцы картапляныя
Як гатаваць. Старкаваць бульбу як на дранікі і крыху адціснуць, не вельмі дробна пашаткаваць цыбулю і падсмажыць яе на тлушчы. Нарэзаць кубікамі мяса (не ўжываць фарш), дадаць разам з цыбуляй у старкаваную бульбу, крыху пасаліць, дадаць 1,5 ст. л. спецый.
У лісты кіслай капусты загарнуць бульбяны фарш, скласці ў гаршчок, на дно якога пакласці прыкладна 1 ст. л. тлушчу. Калі гаршчок будзе поўны, усыпаць 1,5 ст. л. спецый, тоўстым слоем выкласці астатні тлушч і уліць крыху вады. Уставіць у вытапленую печ на 2-4 гадзіны.

Галубцы посныя з грыбамі

З чаго гатаваць:
1 качан капусты,
500 г свежых грыбоў,
2-3 цыбуліны,
80 г алею,
150-200 г смятаны,
адвар капусты і грыбоў,
0,5 ч. л. спецый (каляндра, кроп, кмен),
1-2 лаўровых ліста,
зеляніна кропу,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСа свежых грыбоў неабходна прыгатаваць фарш
Грыбы ў чыгунку - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Са свежых грыбоў неабходна прыгатаваць фарш
Як гатаваць. Абабраць качан капусты ад верхніх лістоў, выдаліць храпку. Адварыць яе ў падсоленай вадзе так, каб лісце стала мяккае, але не пераварылася. Дастаць капусту з адвару і крыху астудзіць, аддзяліць капусныя лісты.
Прыгатаваць фарш са свежых грыбоў. Грыбы адварыць, адцадзіць і нашаткаваць саломкай, дадаць у іх дробна пасечаную цыбулю, крыху змолатых спецый, падсмажыць на алеі, у канцы дадаць жменю здробненай зеляніны кропу.
Фарш закруціць у капусныя лісты, скласці галубцы ў глыбокую патэльню цікаструлю, заліць смятанным соусам. Накрыць крышкай і патушыць, пакуль лісце капусты крыху не памякчэе і не напітаецца соусам.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКабеты з галубцамі
Кабеты з галубцамі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Кабеты з галубцамі
Соус жа гатуецца так: у адвар капусты і грыбоў дадаць смятану, соль па смаку і лаўровыя лісты.
Прыгатуйце, не пашкадуеце, і смачна вам есці!
Чытайце таксама:
Кастрычніцкія "паседжанкі", або Гатуем перадвясельныя стравы на "дзявоцкае лета"
"Тадорыны прысмакі", або Стравы са шпінату
"Салодкі кусок знойдзе раток!", або Гатуем з садавіны
Стужка навiн
0