Сожженная техника ВСУ - Sputnik Беларусь, 1920
Дарогамі Данбаса: рэпартажы ад першай асобы

Ніколі не бяру наёмнікаў у палон: адкрыцці байца з Данбаса

© Sputnik / Александр ЖибульАўтамат
Аўтамат - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2023
Падпісацца
Эксклюзіў
Падраздзяленне, якім камандуе баец з пазыўным "Макей", цяпер ваюе на аўдзееўскім кірунку, дзе за дзевяць гадоў Узброеныя сілы Украіны стварылі магутны ўмацаваны раён.
Пра баі, палонных і веру ў перамогу баец распавёў у інтэрв’ю карэспандэнту Sputnik Беларусь Аляксандру Жыбулю.
"Макей" упершыню ўзяў у рукі зброю ў 2014 годзе, з самага пачатку ўзброенага канфлікту ў Данбасе. Вайсковец родам з Макееўкі (горад пад Данецкам - Sputnik), адсюль і аднайменны пазыўны. Зараз ён камандзір адной з частак расійскай арміі. Вось ужо дзевяць гадоў баец змагаецца за тое, каб яго блізкія жылі спакойна.
Дома "Макея" чакаюць жонка і дзеці, іх з-за частых і моцных абстрэлаў прыйшлося вывезці ў больш бяспечнае месца. З’яжджаць у Расію са сваёй зямлі ён не мае намеру, як і тысячы іншых жыхароў Данбаса.
© Sputnik / Александр ЖибульБаец з пазыўным "Макей"
Боец с позывным Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 26.10.2023

Упэўнены ў перамозе

З "Макеем" размаўляем недалёка ад Аўдзееўкі – магутнага ўмацаванага раёна УСУ. На фоне працуе расійская артылерыя, раз-пораз чуваць "зваротак", даносяцца гукі стралковага бою. Субяседнік абсалютна спакойны, да такой "сімфоніі", так вайскоўцы паміж сабой завуць гукі стральбы з розных відаў зброі, ён даўно прывык, як і шматлікія мясцовыя, якія не кінулі свае хаты.
"З’язджаць нават не думаў. Я тут вырас, Данбас – гэта мой дом, калі такія, як я, будуць кідаць усё і з’язджаць, то не будзе каму абараняць наш край. Тое ж самае тычыцца і мірных. Яны тут нарадзіліся, жывуць, працуюць. Куды ім з’яжджаць? Тым больш што з прыходам Расіі людзі ўпэўнены ў светлай будучыні і перамозе, што хутка вернецца мірнае жыццё", - кажа баец.
Жыхароў Данбаса расійскія байцы падтрымліваюць, дапамагаюць прадуктамі харчавання, лекамі, недзе плот падправяць, дах залатаюць. "Гэта трэба рабіць, таму што – нашы людзі, яны павінны ведаць, што мы побач", - упэўнен ён.

Пачатак спецаперацыі

Як пачыналася спецаперацыя, ваенны памятае літаральна штохвілінна, для яго, як і многіх жыхароў Данбаса, гэта доўгачаканы дзень. Раніцай 24 лютага 2022-га ён знаходзіўся на дзяжурстве.
"У нас у бліндажыку стаяў тэлевізар, мы глядзелі зварот Уладзіміра Уладзіміравіча (Пуціна – Sputnik). Спачатку ўзрадаваліся, нарэшце, усё можа скончыцца ў бліжэйшы час. Першы дзень спецаперацыі – гэта ўвогуле было нешта. За ўвесь час узброенага канфлікту тут я ніколі не бачыў столькі тэхнікі, вайскоўцаў. Рабяты былі на ўздыме", - успамінае вайсковец.
І зараз, як адзначае баец, расійскія вайскоўцы ўпэўнены ў сваёй перамозе, нават нягледзячы на ​​тое, што краіны Захаду працягваюць "нашпігоўваць" УСУ узбраеннем і тэхнікай.
"Настрой па-ранейшаму баявы: усё роўна перамога будзе за намі, як бы "немцаў" (так байцы РФ называюць украінскіх вайскоўцаў - Sputnik) там амерыканцы не піхалі тэхнікай, як бы яны не вучылі ўкраінскіх салдат на базах НАТА, усё роўна пераможам. Таму што ў нас у руках руская зброя, мы самі рускія", - расказвае вайсковец.
Пайсці на грамадзянку "Макею", як ён сам прызнаецца, не дазваляюць прынцыпы. "Калі пераможам усіх "немцаў", тады з радасцю пастаўлю аўтамат у кут. Але пакуль не скончыцца гэта ўсё, буду ісці да канца. Бегчы ад праблемы – гэта не выйсце. Сэнс, што я з’еду адсюль? Канфлікт усё роўна працягнецца. Ды і не мужчынскі ўчынак гэта – уцякаць", - кажа ён.
Баец лічыць, што любы мужчына, які сябе паважае, павінен узяць у рукі зброю і абараняць родную зямлю.
© Sputnik / Александр ЖибульБаец з пазыўным "Макей"
Боец с позывным Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 26.10.2023

Перакопваючы бетон

Цяпер падраздзяленне "Макея" дзейнічае на аўдзееўскім напрамку. Украінскія нацыяналісты ўмацоўвалі горад на працягу дзевяці гадоў. Адтуль жа яны абстрэльваюць Данецк і сумежныя пасёлкі.
"За дзевяць гадоў зрабілі там крэпасць. Проста так яе ўзяць не атрымаецца. Спрабуем артылерыяй, рэактыўнымі сістэмамі ўсё гэта перакапаць і потым запусціць пяхоту, каб яна рабіла сваю справу", - тлумачыць баец.
На аснашчэнне "Макей" не скардзіцца – хапае ўсяго (цеплавізары, зброя), адзінае, узнікае цяпер праблема з транспартам. "Вельмі часта выходзіць (транспарт - Sputnik) з шыхту, трапляюць па ім міны, адпаведна, падвоз асабовага складу, прадуктаў харчавання, боекамплекта, вываз параненых абцяжарваецца. Квадрацыкл нам не перашкодзіў бы, а так усяго хапае", - дадае ён.

Баявыя дзеянні змяніліся

Па словах ваеннага, у параўнанні з 2014 годам баявыя дзеянні зведалі вялікія змены: раней на полі бою валадарылі танкі і пяхота, зараз жа актыўна выкарыстоўваюцца дроны, сродкі РЭБ, радыёлакацыйнай разведкі.
"Чалавечыя адносіны таксама змяніліся, з праціўнікам можна было дамаўляцца: там забраць целы таварышаў, параненых, але, улічваючы тое, што "немцы" зрабілі за апошнія некалькі гадоў, нам размаўляць ужо няма пра што. Проста знішчаць праціўніка і ўсё", - кажа вайсковец.

Ніколі не складу зброю

Да палонных стаўленне ў "Макея" філасофскае, ён нічога не спрабуе давесці ім – дарэмна. А вось да наёмнікаў – зусім іншае, з імі даводзілася сустракацца ў баі.
"Ім плацяць грошы за тое, каб яны прыйшлі да мяне дадому забіць мяне і маю сям’ю. Пра што размова? Адна справа ўкраінцы, якіх забралі з вуліцы на фронт, далі зброю – камандзіры загадалі і ўсё. А гэтыя за бабло прыйшлі нас забіваць. Асабіста я ў палон іх браць не буду ніколі. Для яго самае лепшае – куля ў галаву і ўсё. Хай ляжыць, удабрае нашу зямлю, можа яблыкі добрыя вырастуць", - падкрэслівае вайсковец.
Не спадзяецца ён і на літасць праціўніка, палон для сябе ён нават не разглядае – бачыў занадта шмат зверстваў.
"Я зброю ніколі не складу. Ёсць з сабой у мяне маленькі дэвайс заўсёды. Калі я траплю ў бязвыхадную сітуацыю, дык вось яно – выйсце. У палон ніколі не здамся, я для сябе дакладна вырашыў: лепш смерць, чым палон", - кажа баец і дэманструе гранату, якую носіць "для сябе".

Беларусь павінна падтрымаць

За гады службы "Макею" даводзілася неаднаразова сустракацца з беларусамі, якія абараняюць Данбас.
"Усе хлопцы таварыскія, класныя, беларусы – вельмі добрыя рабяты", - адзначае ён.
Акрамя таго, мяркуе, што не падтрымаць спецаперацыю насельніцтва рэспублікі не можа.
"Канфлікт справакавала па большай частцы Амерыка, яна пачала гэтую руханіну: майдан, раздача пячэнек, каструлі на галовах. Канфлікт пачаў рухацца ў бок Расіі. Ад Беларусі, дарэчы, таксама недалёка, я лічу, што беларусы павінны падтрымаць нас, Расію – мы адзін народ. Можа зараз некаторыя не разумеюць гэтага, але з часам зразумеюць", - падсумоўвае баец.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Прылятала" ў кабінет: мэр Ясінаватай аб замахах і працы пад абстрэламі
Побач лінія фронту: беларускія валанцёры паспелі з дапамогай у раён Аўдзееўкі
З’ехаць нельга застацца: гісторыі жыцця і болю людзей Данбаса
Стужка навiн
0