Правільнае харчаванне: што трэба есці восенню?
Падпісацца
Галоўныя прадукты восеньскага сезона для імунітэту і прыгожай фігуры – у інфаграфіцы Sputnik.
Наступіў лістапад і ў самым разгары сельскагаспадарчыя кірмашы. Часцей забягайце на рынак за сезоннымі прадуктамі і запасайцеся вітамінамі на зіму. Не варта забываць і пра смачныя і пажыўныя закаткі – яны сапраўды пацешаць вас у халодную пару года. Спісак самых карысных прадуктаў – у спецыяльнай падборцы ад Sputnik.
Агародніна:
балгарскі перац – для здароўя ЖКТ, сэрца і сасудаў, а таксама супраць пухлін;
капуста – для метабалізму, здароўя сэрца і кішэчніка;
морква – для зроку, здароўя сэрца, печані і нырак;
баклажан – супраць вірусаў, атэрасклерозу і хвароб падстраўнікавай залозы;
бульба – для абмену рэчываў, гемаглабіну і зніжэння кіслотнасці страўніка;
лук рэпчаты – для прафілактыкі грыпу і ВРВІ, супраць авітамінозу і мікробаў;
буракі – для імунітэту, супраць ёдадэфіцыту, прастуды і пахмелля;
пастарнак – для стрававання, гарманальнага фону і органаў дыхання;
фенхель – для кішэчніка і нырак, супраць мачакаменнай хваробы;
часнок – для імунітэту, супраць бактэрый, вірусаў і грыбкоў;
хрэн – для апетыту, зніжэння цукру ў крыві, імунітэту і крывятварэння;
таматы – для мужчынскага здароўя, сэрца, кішэчніка, прыгажосці валасоў і зубоў;
рэпа – супраць запаленняў, грыбковых захворванняў і боляў рознага тыпу;
рэдзька – супраць прастуды, халестэрыну, кішэчных і страўнікавых расстройстваў;
агуркі – для абмену рэчываў, супраць старэння і "дрэннага" халестэрыну;
лясныя грыбы – для здароўя сэрца і сасудаў, нервовай сістэмы і костак;
гарбуз – ад артрыту, анеміі, падагры, гіпертаніі, скурных захворванняў і ВРВІ;
кабачок – для здароўя ЖКТ, імуннай сістэмы, костак і суставаў;
рукала – для імунітэту, метабалізму, пахудання і зроку;
сельдэрэй – для жыццёвага тонусу, супраць таксінаў, санлівасці і апатыі.
Садавіна:
груша – для жаночага здароўя, лячэнні хвароб ЖКТ і нервовай сістэмы;
сліва – для стрававання, печані і костак, супраць анеміі і атлусцення;
вінаград – для амаладжэння, супраць халестэрыну і росту ракавых клетак;
гранат – для сэрца і сасудаў, шчытавідкі і павышэння гемаглабіну;
яблыкі – супраць стрэсу, для працы мозгу і сардэчна-сасудзістай сістэмы;
дыня – для здароўя вачэй, скуры, костак і ўмацавання імунітэту;
персікі – супраць анеміі, пры хваробах сэрца і для аднаўлення пасля цяжкіх хвароб.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Бог даў боршч…", або Кулінарная вандроўка з халодных град на гарачы прыпечак
"Без капусты жываты пусты!", або Старажытныя стравы з белакачаннай расліны
"Тадорыны прысмакі", або Стравы са шпінату