https://bel.sputnik.by/20231102/pnevch-prakamentsrava-pavelchenne-termna-adpratsok-dlya-racho-ardynatara-1080839358.html
Піневіч пракаменціраваў павелічэнне тэрміна адпрацоўкі для ўрачоў-ардынатараў
Піневіч пракаменціраваў павелічэнне тэрміна адпрацоўкі для ўрачоў-ардынатараў
Sputnik Беларусь
Згодна з плануемымі зменамі ў заканадаўстве, адпрацоўка пасля праходжання ардынатуры складзе не менш за пяць гадоў. 02.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-02T14:44+0300
2023-11-02T14:44+0300
2023-11-02T14:44+0300
дзмітрый піневіч
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
грамадства
праца
працаўладкаванне
выпускнікі
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/02/1080837981_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_67f42101445168617b483afd6c8c3f03.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што лічыць справядлівым павышэнне тэрмінаў адпрацоўкі для маладых урачоў, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён падкрэсліў, што з гэтага часу "ўваход" на некаторыя спецыяльнасці будзе толькі праз ардынатуру.Паводле яго слоў, гэта робіцца зыходзячы з таго, што навучанне медыкаў, як і любых іншых спецыялістаў, што навучаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, дастаткова затратнае для дзяржавы.Акрамя таго, Піневіч звярнуў увагу на праблему недахопу кадраў у медыцынскай галіне і адзначыў, што гэта датычыцца не толькі Беларусі."Такая праблема ўсюды, таму што ёсць затратнасць падрыхтоўкі спецыялістаў. Часта для некаторых краін прасцей атрымаць эмігрантаў, чым рыхтаваць сваіх спецыялістаў", - падкрэсліў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.Ён таксама нагадаў, што ў краіне ўжо даўно існуе мэтавая падрыхтоўка будучых медыкаў. Пасля заканчэння вучобы выпускнікі ВНУ адпрацоўваюць не два гады, як звычайныя бюджэтнікі, а пяць гадоў.Тэрміны адпрацоўкі павялічваюццаУ закон "Аб ахове здароўя" ўносяцца змяненні, якія датычацца праходжання ардынатуры. Нагадаем, што ардынатура – гэта дадатковая форма падрыхтоўкі маладых урачоў, якія хочуць павысіць сваю кваліфікацыю або змяніць профіль спецыяльнасці.Згодна з запланаванымі зменамі, мінімальны тэрмін падрыхтоўкі ў ардынатуры складзе два гады, а максімальны – пяць гадоў. Пры гэтым навучанне жыхарам Беларусі будзе аплачваць дзяржава. Платную ардынатуру пакінуць для замежнікаў, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у краіне.Пасля бюджэтнай ардынатуры трэба будзе адпрацаваць па размеркаванні не менш за пяць гадоў. Калі ўрач адмаўляецца ад размеркавання, неабходна пакрыць выдаткі дзяржаве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/02/1080837981_91:0:1228:853_1920x0_80_0_0_d362cef56cbc37dfef8ad317b57c2488.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый піневіч, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, праца, працаўладкаванне, выпускнікі, навіны , у беларусі, беларусь
дзмітрый піневіч, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, праца, працаўладкаванне, выпускнікі, навіны , у беларусі, беларусь
Піневіч пракаменціраваў павелічэнне тэрміна адпрацоўкі для ўрачоў-ардынатараў
Згодна з плануемымі зменамі ў заканадаўстве, адпрацоўка пасля праходжання ардынатуры складзе не менш за пяць гадоў.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што лічыць справядлівым павышэнне тэрмінаў адпрацоўкі для маладых урачоў, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён падкрэсліў, што з гэтага часу "ўваход" на некаторыя спецыяльнасці будзе толькі праз ардынатуру.
"Я думаю, справядліва, калі ты атрымліваеш высокатэхналагічную спецыяльнасць за кошт бюджэту, і табе дзяржава дае магчымасць стаць высокага класа спецыялістам, якім становяцца на Захадзе за значна даўжэйшы час, адпрацаваць гэты тэрмін у той сістэме аховы здароўя, у той установе аховы здароўя, куды цябе пашле Радзіма", - сказаў Піневіч журналістам пасля наведвання Рэспубліканскага цэнтра атэстацыі і навучання медработнікаў, які ў чацвер адкрыўся ў Мінску.
Паводле яго слоў, гэта робіцца зыходзячы з таго, што навучанне медыкаў, як і любых іншых спецыялістаў, што навучаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, дастаткова затратнае для дзяржавы.
Акрамя таго, Піневіч звярнуў увагу на праблему недахопу кадраў у медыцынскай галіне і адзначыў, што гэта датычыцца не толькі Беларусі.
"Такая праблема ўсюды, таму што ёсць затратнасць падрыхтоўкі спецыялістаў. Часта для некаторых краін прасцей атрымаць эмігрантаў, чым рыхтаваць сваіх спецыялістаў", - падкрэсліў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Ён таксама нагадаў, што ў краіне ўжо даўно існуе мэтавая падрыхтоўка будучых медыкаў. Пасля заканчэння вучобы выпускнікі ВНУ адпрацоўваюць не два гады, як звычайныя бюджэтнікі, а пяць гадоў.
Тэрміны адпрацоўкі павялічваюцца
У закон "Аб ахове здароўя" ўносяцца змяненні, якія датычацца праходжання ардынатуры. Нагадаем, што ардынатура – гэта дадатковая форма падрыхтоўкі маладых урачоў, якія хочуць павысіць сваю кваліфікацыю або змяніць профіль спецыяльнасці.
Згодна з запланаванымі зменамі, мінімальны тэрмін падрыхтоўкі ў ардынатуры складзе два гады, а максімальны – пяць гадоў. Пры гэтым навучанне жыхарам Беларусі будзе аплачваць дзяржава. Платную ардынатуру пакінуць для замежнікаў, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у краіне.
Пасля бюджэтнай ардынатуры трэба будзе адпрацаваць па размеркаванні не менш за пяць гадоў. Калі ўрач адмаўляецца ад размеркавання, неабходна пакрыць выдаткі дзяржаве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь і Новасібірская вобласць будуць
супрацоўнічаць у кардыялогіі