Відэа

Тэхніка ўражвае: цэнтр для падрыхтоўкі медыкаў адкрылі ў Мінску – відэа

Падпісацца
Рэспубліканскі цэнтр прафесійнай атэстацыі і сімуляцыйнага навучання медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў адкрыўся ў сталіцы, на адкрыцці пабывала здымачная група Sputnik.
Новы медцэнтр знаходзіцца на вуліцы Петруся Броўкі ў Мінску, ён створаны на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў кадраў аховы здароўя БДМУ.
Тут будучыя і ўжо вопытныя медработнікі могуць адпрацоўваць аперацыі і маніпуляцыі ва ўсіх, нават самых складаных і экстрэмальных сітуацыях – ад гінекалогіі і дзіцячай хірургіі да надзвычайных сітуацый з рэанімацыйнымі дзеяннямі.
Усяго ў цэнтры 8 модулей: неадкладная дапамога і інтэнсіўная тэрапія, клініка неадкладных станаў у педыятрыі і неанаталогіі, хірургія, эндаскапічны кабінет, клініка акушэрства і гінекалогіі, аддзяленне УГД, стаматалогія, а таксама анатомія і рэфлексатэрапія.
Тэхніка і медабсталяванне ў новым цэнтры збдзіўляюць. Нават манекены, на якіх медыкі адточваюць навыкі, маюць тэмпературу, блізкую да тэмпературы цела чалавека, могуць крычаць ці падаваць іншыя гукі, што стварае цалкам рэальную карціну таго, што адбываецца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Піневіч пракаменціраваў павелічэнне тэрміна адпрацоўкі для ўрачоў-ардынатараў
Новы рэспубліканскі медцэнтр адкрыўся ў Мінску
Піневіч даручыў узмацніць кантроль за вакцынацыяй насельніцтва
Стужка навiн
0