Расійскія навукоўцы распрацавалі новы апарат для лячэння лёгкіх
© Sputnik / Евгений Биятов
/ Падпісацца
У аснове медыцынскага вырабу – аксід азоту, які раней атрымлівалі на прамысловых прадпрыемствах і дастаўлялі ў бальніцы ў балонах.
Дзякуючы распрацоўцы расійскіх навукоўцаў "выратавальны" газ можна атрымліваць прама з паветра. Аб перавагах новага апарата Sputnik распавёў прафесар Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра імя У. А. Алмазава Андрэй Бауцін.
Аксід азоту ўжо больш за 30 гадоў шырока выкарыстоўваюць у медыцыне. Напрыклад, пры цяжкіх захворваннях у нованароджаных, звязаных з развіццём лёгачнай гіпертэнзіі. Таксама выкарыстоўваюць яго пры трансплантацыі сэрца.
"Дзе б ні выконваліся аперацыі на сэрцы – за мяжой, у Беларусі ці Расіі, прыкладна трэць пацыентаў патрабуе гэтай тэхналогіі. Таму што пасля такіх аперацый часта ўзнікае вазаспазм (спазм сасудаў, які прыводзіць да зніжэння крывацёку - Sputnik) малога круга кровазвароту і, як следства, павышаная нагрузка на сэрца, што можа прывесці да яго спынення", - распавёў Андрэй Бауцін.
Раней газ атрымлівалі на спецыяльных станцыях хімічным спосабам, а затым дастаўлялі ў медустановы ў балонах. Гэта ўскладняла не толькі лагістыку, але і патрабавала дадаткова закупляць за мяжой прылады для дазіравання і мець спецыялістаў па абслугоўванні балонаў. З-за гэтых асаблівасцей дадзеную тэхналогію маглі дазволіць сабе толькі буйныя медцэнтры.
© Photo : из личного архива Андрея БаутинаПрафесар Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра імя У. А. Алмазава Андрэй Бауцін
Прафесар Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра імя У. А. Алмазава Андрэй Бауцін
© Photo : из личного архива Андрея Баутина
Сёння распрацоўка спецыялістаў Федэральнага ядзернага цэнтра, Інстытута эксперыментальнай фізікі і АТ "Русатом РДС" дае магчымасць адмовіцца ад выкарыстання балонаў. Новы апарат уяўляе сабой мабільную ўстаноўку і генерыруе аксід азоту з атмасфернага паветра. За мяжой аналагаў яму няма.
"Цяпер нам не патрэбны ні балоны, ні абслуговы персанал, а па сутнасці патрабуецца толькі звычайная разетка 220 вольт", - падкрэсліў Андрэй Бауцін.
Паводле яго слоў, Расія – першая краіна, у якой так грунтоўна падышлі да вырашэння гэтай праблемы, пакінуўшы ззаду такіх моцных канкурэнтаў як ЗША і Кітай. Расійскі прафесар называе гэта рэвалюцыяй у медыцыне. Апарат ужо прайшоў клінічныя выпрабаванні на базе цэнтра імя Алмазава ў Санкт-Пецярбургу.
Расійскія вучоныя і распрацоўшчыкі прэзентавалі гэты апарат на нядаўняй навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску. Калі беларускія калегі зацікавяцца гэтай распрацоўкай, то расіяне гатовы паставіць яе і ў беларускія бальніцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Гінцбург: "Спутник V" перастаў абараняць ад новых штамаў COVID-19
Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у кардыялогіі