https://bel.sputnik.by/20231110/lukashenka-my-ne-adnalyaem-kpss-ne-buduem-partyyu-lady-1081044347.html
Лукашэнка: мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады
Лукашэнка: мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што беларускія партыі прынясуць карысць, калі па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх членаў перад... 10.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-10T12:45+0300
2023-11-10T12:45+0300
2023-11-10T12:57+0300
аляксандр лукашэнка
партыя
партыйнае будаўніцтва
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_0:242:3001:1930_1920x0_80_0_0_dd8de26e5b1ae4fa9ad57aebcdef1475.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў задачы партыйнага будаўніцтва ў краіне, якое трэба праводзіць з улікам спецыфікі айчыннага палітычнага працэсу.У пятніцу беларускі лідар праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі палітычных партый.Паводле яго слоў, пры партыйным будаўніцтве ў Беларусі не варта капіраваць савецкі, расійскі, а тым больш заходні вопыт.Раней кіраўнік дзяржавы ўжо гаварыў аб тым, што фарміраванне партыйных структур павінна ісці з улікам нацыянальных асаблівасцей і айчыннага палітычнага працэсу.Чыстае партыйнае полеЗакранаючы перарэгістрацыю палітычных партый, якая прайшла ў Беларусі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што партыйнае поле ачысцілася ў тым ліку ад дэструктыўных партыйных структур.Пры гэтым Лукашэнка засяродзіў увагу на тым, што задачамі палітычных партый з’яўляюцца не раз’яднанне, а наадварот, – аб’яднанне грамадства. Асабліва гэта важна ў перыяд глабальных выклікаў і пагроз.Перарэгістрацыя партыйных палітычных структур у Беларусі прайшла ў 2023 годзе, пасля таго, як быў прыняты адпаведны закон.Доўгі час у Беларусі было зарэгістравана не менш як 15 палітычных партый і аб’яднанняў. Цяпер пасля перарэгістрацыі іх засталося чатыры: Беларуская партыя "Белая Русь", Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ), Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_19:0:2686:2000_1920x0_80_0_0_eeaacb4c9d8d0f3101e44bb94db7d64e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, партыя, партыйнае будаўніцтва, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, партыя, партыйнае будаўніцтва, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка: мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады
12:45 10.11.2023 (абноўлена: 12:57 10.11.2023) Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што беларускія партыі прынясуць карысць, калі па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх членаў перад дзяржавай.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў задачы партыйнага будаўніцтва ў краіне, якое трэба праводзіць з улікам спецыфікі айчыннага палітычнага працэсу.
У пятніцу беларускі лідар праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі палітычных партый.
"Мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады, не падзяляем грамадства па партыйнай прыналежнасці. Вопыт будзем выкарыстоўваць станоўчы", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, пры партыйным будаўніцтве ў Беларусі не варта капіраваць савецкі, расійскі, а тым больш заходні вопыт.
Раней кіраўнік дзяржавы ўжо гаварыў аб тым, што фарміраванне партыйных структур павінна ісці з улікам нацыянальных асаблівасцей і айчыннага палітычнага працэсу.
Закранаючы перарэгістрацыю палітычных партый, якая прайшла ў Беларусі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што партыйнае поле ачысцілася ў тым ліку ад дэструктыўных партыйных структур.
"(…) мы ачысцілі партыйнае поле ад дэкаратыўных аб’яднанняў і тых, чыя дзейнасць накіравана на падрыў асноў канстытуцыйнага ладу нашай краіны", - адзначыў ён.
Пры гэтым Лукашэнка засяродзіў увагу на тым, што задачамі палітычных партый з’яўляюцца не раз’яднанне, а наадварот, – аб’яднанне грамадства. Асабліва гэта важна ў перыяд глабальных выклікаў і пагроз.
Перарэгістрацыя партыйных палітычных структур у Беларусі прайшла ў 2023 годзе, пасля таго, як быў прыняты адпаведны закон.
Доўгі час у Беларусі было зарэгістравана не менш як 15 палітычных партый і аб’яднанняў. Цяпер пасля перарэгістрацыі іх засталося чатыры: Беларуская партыя "Белая Русь", Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ), Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"