https://bel.sputnik.by/20231122/belaruskya-kasmanatk-prayshl-vodnae-vyzhyvanne-perad-paltam-na-mks-1081342823.html
Беларускія касманаўткі прайшлі "воднае выжыванне" перад палётам на МКС
Беларускія касманаўткі прайшлі "воднае выжыванне" перад палётам на МКС
Sputnik Беларусь
Дзяўчыны адпрацавалі дзеянні ў выпадку прызямлення на водную паверхню, таксама для іх правялі імітацыю эвакуацыі на верталёце. 22.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-22T14:53+0300
2023-11-22T14:53+0300
2023-11-22T14:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
"роскосмос"
мкс
саюзная дзяржава
беларусь
расія
космас
даследаванне космаса
беларускі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/06/1080025915_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_f1cbf6834d2417ae71297475261711c6.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Кандыдаты ад Беларусі на палёт у космас Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова працягваюць адпрацоўваць розныя няштатныя сітуацыі ў ЦПК імя Гагарына, паведамляе РІА Навіны.У сераду, 22 лістапада, касманаўткі адпрацавалі няштатную пасадку спускальнага апарата на ваду. Спецыялісты правялі для іх імітацыю эвакуацыі на верталёце пасля прызямлення.Трэніроўка прайшла ў гідралабараторыі ЦПК, паколькі ўмовы надвор’я не дазволілі правесці яе на адкрытай прасторы. Акрамя касманаўтаў, у ёй таксама прынялі ўдзел інструктары, урачы, псіхолагі і вадалазы.Раней Васілеўская і Лянкова прайшлі шэраг выпрабавання ва ўмовах бязважкасці, а таксама дасканала вывучылі карабель "Союз", на якім будзе ажыццяўляцца палёт.Палёт на МКСУ канцы мая 2023 года стала вядома, што рыхтавацца да касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублёр).Плануецца, што расійскі карабель "Союз МС-25" стартуе 13 сакавіка 2024 года.Камандзірам экіпажа стане ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Таксама на Міжнародную касмічную станцыю адправіцца астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.У час 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выканаць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" з удзелам Расійскай акадэміі навук.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/06/1080025915_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_7bb2c672382f3100e8748481741a7a1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"роскосмос", мкс, саюзная дзяржава, беларусь, расія, космас, даследаванне космаса, беларускі, навіны
"роскосмос", мкс, саюзная дзяржава, беларусь, расія, космас, даследаванне космаса, беларускі, навіны
Беларускія касманаўткі прайшлі "воднае выжыванне" перад палётам на МКС
Дзяўчыны адпрацавалі дзеянні ў выпадку прызямлення на водную паверхню, таксама для іх правялі імітацыю эвакуацыі на верталёце.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Кандыдаты ад Беларусі на палёт у космас Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова працягваюць адпрацоўваць розныя няштатныя сітуацыі ў ЦПК імя Гагарына, паведамляе
РІА Навіны.
У сераду, 22 лістапада, касманаўткі адпрацавалі няштатную пасадку спускальнага апарата на ваду. Спецыялісты правялі для іх імітацыю эвакуацыі на верталёце пасля прызямлення.
Трэніроўка прайшла ў гідралабараторыі ЦПК, паколькі ўмовы надвор’я не дазволілі правесці яе на адкрытай прасторы. Акрамя касманаўтаў, у ёй таксама прынялі ўдзел інструктары, урачы, псіхолагі і вадалазы.
Раней Васілеўская і Лянкова прайшлі шэраг выпрабавання ва ўмовах бязважкасці, а таксама дасканала вывучылі карабель "Союз", на якім будзе ажыццяўляцца палёт.
У канцы мая 2023 года стала вядома, што рыхтавацца да касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублёр).
Плануецца, што расійскі карабель "Союз МС-25" стартуе 13 сакавіка 2024 года.
Камандзірам экіпажа стане ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Таксама на Міжнародную касмічную станцыю адправіцца астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.
У час 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выканаць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" з удзелам Расійскай акадэміі навук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"