Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Новое поколение": чаму маладзёжная праграма мае папулярнасць у беларусаў – відэа

Падпісацца
У пятніцу, 24 лістапада, у 10:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Новое поколение" – асаблівасць маладзёжнай праграмы для беларусаў".
"Новое поколение" – унікальная маладзёжная праграма кароткатэрміновых азнаямленчых паездак у Расію маладых прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх, навуковых і дзелавых колаў.
У 2023 годзе пры падтрымцы Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь па праграме было накіравана каля 70 актывістаў абсалютна розных напрамкаў дзейнасці. Дэлегаты паўдзельнічалі ў больш як 15 розных праектах.
Геаграфія – амаль уся Расія. Таленавітыя і актыўныя маладыя людзі пабывалі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Уладзівастоку, Барнауле, Ніжнім Ноўгарадзе.
Чаму ўнікальная праграма становіцца ўсё больш папулярнай у беларусаў? Як маладзёжныя праекты садзейнічаюць умацаванню Саюзнай дзяржавы? Наколькі павялічыцца геаграфія праекта ў новым 2024 годзе? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый МАКУШЫН;
начальнік аддзела па рабоце з моладдзю Упраўлення грамадскай дыпламатыі Рассупрацоўніцтва Юлія УЛАСАВА;
саветнік аддзела па рабоце з моладдзю Дар’я ЯКІМАВА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Любімава: РФ і Беларусі трэба распрацоўваць сумесныя культурныя праекты
Прыём заявак на навучанне ў РФ па квотах працягнулі на месяц
Расія і Беларусь плануюць правесці маладзёжную змену для блогераў
Стужка навiн
0