https://bel.sputnik.by/20231127/lukashenka-zapatrabava-zabyaspechyts-asartyment-pradukta-u-vstsy-1081484773.html
Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць асартымент прадуктаў у вёсцы
Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць асартымент прадуктаў у вёсцы
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт адзначыў, што будучыя святы павінны быць не толькі для начальнікаў, жыхароў Мінска і буйных гарадоў, але для ўсіх. 27.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-27T15:02+0300
2023-11-27T15:02+0300
2023-11-27T15:02+0300
аляксандр лукашэнка
сяло
сяляне
прадукты харчавання
крама
савет міністраў рб
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104330/22/1043302245_0:291:3072:2019_1920x0_80_0_0_d0ebb23e200260df889b30ed2fe3ee00.jpg
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада прыняць меры да забеспячэння асартыменту тавараў у сельскіх крамах напярэдадні калядных і навагодніх свят.Дадзенае даручэнне ён даў на нарадзе з удзелам кіраўніцтва Саўміна і Адміністрацыі прэзідэнта.Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў простых беларусаў, асабліва тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці, не павінна быць праблем, каб купіць усё неабходнае на святочны стол. У сувязі з гэтым ён асабліва падкрэсліў, што святы павінны быць не толькі для начальнікаў, жыхароў Мінска і буйных гарадоў."Святы павінны быць для ўсіх", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што праблема з асартыментам тавараў у крамах магла быць актуальнай, калі б "чагосьці не хапала", але ва ўмовах адсутнасці дэфіцыту тавараў, "патрэбна распарадчасць".Ён падкрэсліў, што ў вёсцы жывуць "небагатыя людзі", але "яны павінны ўсім быць забяспечаны".Паступаюць скаргіЛукашэнка агучыў інфармацыю аб тым, што яму па інтэрнэце паступаюць скаргі ад людзей, якія тычацца асартыменту ў крамах."Я разумею, раблю скідку на ўсякія абставіны. Але звяртаецца нямала людзей, якія скардзяцца на забеспячэнне самым неабходным", - сказаў ён.Паводле слоў прэзідэнта, чалавек мог паскардзіцца, будучы ў дрэнным настроі."Але дыму без агню не бывае", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.Не толькі "справа малочнікаў"Таксама прэзідэнт персанальна папярэдзіў профільнага віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца аб тым, што ён павінен займацца не толькі "справай малочнікаў", але пытаннямі функцыянавання крам "Белкаапсаюза"."Каб не толькі займаліся там усялякімі бязладдзямі, накшталт малочнай справы", - сказаў кіраўнік дзяржавы звяртаючыся да Зайца.Паводле яго слоў, профільны віцэ-прэм’ер павінен адказваць і за Белкаапсаюз, і за пытанні сельскай гаспадаркі."Яны таксама ўваходзяць у вашы кампетэнцыі", - падкрэсліў Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104330/22/1043302245_278:0:3009:2048_1920x0_80_0_0_49a15a382638dd5ae137dc5ea1a7f513.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, сяло, сяляне, прадукты харчавання, крама, савет міністраў рб, грамадства, навіны
аляксандр лукашэнка, сяло, сяляне, прадукты харчавання, крама, савет міністраў рб, грамадства, навіны
Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць асартымент прадуктаў у вёсцы
Прэзідэнт адзначыў, што будучыя святы павінны быць не толькі для начальнікаў, жыхароў Мінска і буйных гарадоў, але для ўсіх.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада прыняць меры да забеспячэння асартыменту тавараў у сельскіх крамах напярэдадні калядных і навагодніх свят.
Дадзенае даручэнне ён даў на нарадзе з удзелам кіраўніцтва Саўміна і Адміністрацыі прэзідэнта.
"Хачу папярэдзіць урад, што скідак ніякіх не будзе ў плане забеспячэння нармальнай сітуацыі ў пераднавагоднія і перадкалядныя святы", - цытуе кіраўніка дзяржавы агенцтва БелТА.
Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў простых беларусаў, асабліва тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці, не павінна быць праблем, каб купіць усё неабходнае на святочны стол. У сувязі з гэтым ён асабліва падкрэсліў, што святы павінны быць не толькі для начальнікаў, жыхароў Мінска і буйных гарадоў.
"Святы павінны быць для ўсіх", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што праблема з асартыментам тавараў у крамах магла быць актуальнай, калі б "чагосьці не хапала", але ва ўмовах адсутнасці дэфіцыту тавараў, "патрэбна распарадчасць".
"Асабліва – малыя гарады, аграгарадкі і вёскі!", - прэзідэнт, тлумачачы ўраду, на што важна звярнуць увагу.
Ён падкрэсліў, што ў вёсцы жывуць "небагатыя людзі", але "яны павінны ўсім быць забяспечаны".
Лукашэнка агучыў інфармацыю аб тым, што яму па інтэрнэце паступаюць скаргі ад людзей, якія тычацца асартыменту ў крамах.
"Я разумею, раблю скідку на ўсякія абставіны. Але звяртаецца нямала людзей, якія скардзяцца на забеспячэнне самым неабходным", - сказаў ён.
Паводле слоў прэзідэнта, чалавек мог паскардзіцца, будучы ў дрэнным настроі.
"Але дыму без агню не бывае", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.
Не толькі "справа малочнікаў"
Таксама прэзідэнт персанальна папярэдзіў профільнага віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца аб тым, што ён павінен займацца не толькі "справай малочнікаў", але пытаннямі функцыянавання крам "Белкаапсаюза".
"Каб не толькі займаліся там усялякімі бязладдзямі, накшталт малочнай справы", - сказаў кіраўнік дзяржавы звяртаючыся да Зайца.
Паводле яго слоў, профільны віцэ-прэм’ер павінен адказваць і за Белкаапсаюз, і за пытанні сельскай гаспадаркі.
"Яны таксама ўваходзяць у вашы кампетэнцыі", - падкрэсліў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Што трэба зрабіць для
стварэння прадфонду ЕАЭС, растлумачылі ў ЕЭК
Стабфонды справіліся з забеспячэннем агароднінай насельніцтва – Мінсельгасхарч