https://bel.sputnik.by/20231129/kaval-eek-pratsue-nad-ukaranennem-u-eaes-pryntsypu-svabody-veda-1081560064.html
Кавалёў: ЕЭК працуе над укараненнем у ЕАЭС прынцыпу свабоды ведаў
Кавалёў: ЕЭК працуе над укараненнем у ЕАЭС прынцыпу свабоды ведаў
Sputnik Беларусь
У рамках ЕАЭС вядуцца кансультацыі па пытанні ўкаранення прынцыпу свабоды ведаў, гэта звязана з дыялогам у сферы навукі і адукацыі. 29.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-29T14:17+0300
2023-11-29T14:17+0300
2023-11-29T14:17+0300
еаэс
еэк
адукацыя
вышэйшая адукацыя
грамадства
меркаванне
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056205394_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_3fd9841ee92ea1fe5f4630c3f0beb95d.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Перад краінамі ЕАЭС стаіць задача павысіць узровень тэхналагічнага развіцця і навукаёмістасці эканомік краін саюза, паведаміў саветнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, кандыдат юрыдычных навук Уладзімір Кавалёў падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Астана – Ерэван – Ташкент на тэму: "Супрацоўніцтва краін ЕАЭС у сферы адукацыі як свабода ведаў"."Базісам для развіцця нашых эканомік, на нашу думку, з’яўляецца адукацыйная і навуковая сфера. У стратэгічных напрамках развіцця інтэграцыі ў рамках ЕАЭС да 2025 года асобная ўвага якраз удзелена пытанням навукі і адукацыі ў эканамічным кантэксце", - адзначыў ён.Кавалёў нагадаў, што ў ЕАЭС функцыянуе прынцып чатырох свабод: руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы.Узровень адукацыі і меры падтрымкіПаводле звестак прадстаўніка камісіі, у ЕАЭС шмат спецыялістаў з вышэйшай прафесійнай адукацыяй. Так, вынікі 2022 года сведчаць аб тым, што 35,5% працоўных на агульным рынку ЕАЭС – гэта людзі з вышэйшай прафесійнай адукацыяй, і лідарам тут з’яўляецца Казахстан – 44,8%.Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсе нарматыўныя асновы ў ЕАЭС для гэтай работы створаны.У прыватнасці, забяспечваецца ўзаемнае прызнанне дакументам аб адукацыі для працаўладкавання грамадзян саюза. Акрамя таго, ЕЭК працягвае работу па развіцці прававога рэгулявання ў гэтай сферы. Так, плануецца ўзаемнае прызнанне дакументаў у сферы юрыспрудэнцыі і педагогікі. А падпісанае сёлета ў Сочы пагадненне прадугледжвае ўзаемнае прызнанне дакументаў аб вучоных ступенях."Гэта таксама тыя меры, якія накіраваны на стварэнне максімальна спрыяльных умоў для перамяшчэння працоўных рэсурсаў. Таксама гэта пераклікаецца з супрацоўніцтвам у сферы адукацыі", - падкрэсліў саветнік старшыні камісіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056205394_310:0:2735:1819_1920x0_80_0_0_2d5c1a74d5449615b399fd59e404c801.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, еэк, адукацыя, вышэйшая адукацыя, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
еаэс, еэк, адукацыя, вышэйшая адукацыя, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Кавалёў: ЕЭК працуе над укараненнем у ЕАЭС прынцыпу свабоды ведаў
У рамках ЕАЭС вядуцца кансультацыі па пытанні ўкаранення прынцыпу свабоды ведаў, гэта звязана з дыялогам у сферы навукі і адукацыі.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Перад краінамі ЕАЭС стаіць задача павысіць узровень тэхналагічнага развіцця і навукаёмістасці эканомік краін саюза, паведаміў саветнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, кандыдат юрыдычных навук Уладзімір Кавалёў падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Астана – Ерэван – Ташкент на тэму: "Супрацоўніцтва краін ЕАЭС у сферы адукацыі як свабода ведаў".
"Базісам для развіцця нашых эканомік, на нашу думку, з’яўляецца адукацыйная і навуковая сфера. У стратэгічных напрамках развіцця інтэграцыі ў рамках ЕАЭС да 2025 года асобная ўвага якраз удзелена пытанням навукі і адукацыі ў эканамічным кантэксце", - адзначыў ён.
Кавалёў нагадаў, што ў ЕАЭС функцыянуе прынцып чатырох свабод: руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы.
"У гэтым годзе па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна вядзецца прапрацоўка магчымасці ўкаранення пятай свабоды – свабоды ведаў. Мы з нашымі краінамі вядзем кансультацыі па гэтым пытанні, але, вядома ж, гэтая тэма непасрэдна звязана з дыялогам у сферы навукі і адукацыі. Такім чынам прадметная работа намі ў гэтым напрамку вядзецца", - праінфармаваў саветнік старшыні ЕЭК.
Узровень адукацыі і меры падтрымкі
Паводле звестак прадстаўніка камісіі, у ЕАЭС шмат спецыялістаў з вышэйшай прафесійнай адукацыяй. Так, вынікі 2022 года сведчаць аб тым, што 35,5% працоўных на агульным рынку ЕАЭС – гэта людзі з вышэйшай прафесійнай адукацыяй, і лідарам тут з’яўляецца Казахстан – 44,8%.
"У кантэксце ўзроўню адукацыі і тых мер, якія нашы краіны прымаюць для садзейнічання ў гэтай сферы, трэба гаварыць аб такім тэрміне, як чалавекацэнтрычная інтэграцыя. Гэта інтэграцыя, якая стварае максімальна спрыяльныя ўмовы для прафесійнага развіцця грамадзян нашых краін", - адзначыў Кавалёў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсе нарматыўныя асновы ў ЕАЭС для гэтай работы створаны.
У прыватнасці, забяспечваецца ўзаемнае прызнанне дакументам аб адукацыі для працаўладкавання грамадзян саюза. Акрамя таго, ЕЭК працягвае работу па развіцці прававога рэгулявання ў гэтай сферы. Так, плануецца ўзаемнае прызнанне дакументаў у сферы юрыспрудэнцыі і педагогікі. А падпісанае сёлета ў Сочы пагадненне прадугледжвае ўзаемнае прызнанне дакументаў аб вучоных ступенях.
"Гэта таксама тыя меры, якія накіраваны на стварэнне максімальна спрыяльных умоў для перамяшчэння працоўных рэсурсаў. Таксама гэта пераклікаецца з супрацоўніцтвам у сферы адукацыі", - падкрэсліў саветнік старшыні камісіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"