Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Армія Ізраіля аднавіла баявыя дзеянні супраць ХАМАС у сектары Газа

© AP / Israel Defense ForcesІзраільскія вайскоўцы ў наземнай аперацыі ў сектары Газа
Ізраільскія вайскоўцы ў наземнай аперацыі ў сектары Газа - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2023
Падпісацца
Апошні тыдзень паміж бакамі канфлікту дзейнічала перамір’е, аб яго чарговым прадаўжэнні афіцыйна не аб’яўлялася.
МІНСК, 1 сне – Sputnik. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла, што аднавіла баявыя дзеянні супраць ХАМАС у сектары Газа.
Ваенныя паведамілі, што ХАМАС парушыў паўзу ў баявых дзеяннях і адкрыў агонь па ізраільскай тэрыторыі.
"ХАМАС парушыў аператыўную паўзу і, акрамя таго, адкрыў агонь па ізраільскай тэрыторыі. ЦАХАЛ аднавіў баявыя дзеянні супраць тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС у сектары Газа", - гаворыцца ў паведамленні.
У ізраільскай арміі заявілі, што ў цяперашні час вайскоўцы ўжо наносяць удары па аб’ектах ХАМАС у сектары Газа.
Дзеянне рэжыму спынення баявых дзеянняў скончылася ў пятніцу ў 7:00 (8:00 па мінскім часе). Газета Wall Street Journal напярэдадні паведамляла аб прадаўжэнні перамір’я яшчэ на адзін дзень, аднак афіцыйна гэтая інфармацыя пацверджана не была.

Тыдзень перамір’я

Нагадаем, што раней бакі канфлікту дамовіліся аб чатырохдзённым перамір’і, пачынаючы з 24 лістапада. У яго рамках Ізраіль і Палесціна павінны былі абмяняцца заложнікамі.
Потым 27 лістапада стала вядома аб дамоўленасці па прадаўжэнні гуманітарнага перамір’я яшчэ на два дні. Яно дзейнічала на тых самых умовах, што і папярэдняе.
Пазней 30 лістапада Ізраіль і ХАМАС паведамілі аб прадаўжэнні перамір’я на адзін дзень.
Дамоўленасцей аб перамір’і Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пры пасрэдніцтве Катара.

Эскалацыя канфлікту

Рэзкая эскалацыя палесціна-ізраільскага канфлікту адбылася 7 кастрычніка гэтага года – ХАМАС нанёс беспрэцэдэнтны ракетны ўдар па Ізраілі. У адказ Тэль-Авіў аб’явіў аб пачатку аперацыі "Жалезныя мячы" ў сектары Газа.
У канцы кастрычніка Ізраіль перайшоў да наземнай фазы сваіх дзеянняў у анклаве. Горад Газа быў акружаны ізраільскімі сухапутнымі сіламі, а анклаў фактычна быў падзелены на паўднёвую і паўночную часткі. Ізраіль таксама заявіў аб поўнай блакадзе сектара Газа: спынены пастаўкі вады, прадуктаў, электрычнасці, медыкаментаў, паліва.
Колькасць загінулых у сектары Газе перавысіла 16 тысяч чалавек, пацярпелі больш за 35 тысяч.
Палесціна-ізраільскі канфлікт звязаны з тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў і ўжо шмат дзесяцігоддзяў з’яўляецца крыніцай напружанасці і боесутыкненняў у рэгіёне. Рашэннем ААН пры актыўнай ролі СССР у 1947 годзе было вызначана стварэнне дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, але створана была толькі ізраільская.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Сі Цзіньпін: права народа Палесціны на жыццё павінна быць рэалізавана
Захарава: Захад ігнаруе рыторыку Ізраіля аб ядзернай зброі
Краіны АДКБ выступілі за спыненне палесціна-ізраільскага канфлікту
Стужка навiн
0