https://bel.sputnik.by/20231206/pamerla-baleryna-lyudmla-brzhazoskaya-1081761030.html
Памерла балерына Людміла Бржазоўская
Памерла балерына Людміла Бржазоўская
Sputnik Беларусь
Балерыне было 77 гадоў, званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала ў 29. 06.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-06T14:26+0300
2023-12-06T14:26+0300
2023-12-06T14:43+0300
людміла бржазоўская
культура
балет
вялікі тэатр беларусi
смерць публічных людзей
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/03/1047789614_0:116:601:454_1920x0_80_0_0_1e9eb64eaae21b2ab46423fa4613e973.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Памерла балерына Людміла Бржазоўская, паведаміла прэс-служба Вялікага тэатра Беларусі.Людміла Бржазоўская нарадзілася ў Мінску 4 чэрвеня 1946 года. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, з 1966 года працавала артысткай балета ў беларускім Вялікім тэатры. У 29 гадоў атрымала званне народнай артысткі Беларусі.Яна была першай выканаўцай партый Кармэн, Евы, Неле, Фрыгіі, Машы, Каханай у пастаноўках Валянціна Елізар’ева "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету", "Тыль Уленшпігель", "Спартак", "Шчаўкунчык", "Карміна Бурана"."Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысёр Франка Дзефірэлі. Яна стажыравалася ў Пецярбургу ў вучаніцы Ваганавай – Наталлі Дудзінскай. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудскай зоркай Одры Хепберн", - расказалі ў беларускім Вялікім тэатры.З 1997-га Людміла Генрыхаўна была педагогам-рэпетытарам Вялікага тэатра, у ліку яе выхаванак – плеяда таленавітых танцоўшчыц: Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, Марына Вежнавец, Марына Парамонава, Людміла Хітрова.Прэс-служба тэатра выказала спачуванні родным і блізкім балерыны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/03/1047789614_0:60:601:510_1920x0_80_0_0_b5da45d5c5ff7ed8dc97de8c1dd6129f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
людміла бржазоўская, культура, балет, вялікі тэатр беларусi, смерць публічных людзей, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
людміла бржазоўская, культура, балет, вялікі тэатр беларусi, смерць публічных людзей, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
Памерла балерына Людміла Бржазоўская
14:26 06.12.2023 (абноўлена: 14:43 06.12.2023) Балерыне было 77 гадоў, званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала ў 29.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Памерла балерына Людміла Бржазоўская, паведаміла прэс-служба Вялікага тэатра Беларусі.
"Пайшла з жыцця Людміла Генрыхаўна Бржазоўская..." - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Людміла Бржазоўская нарадзілася ў Мінску 4 чэрвеня 1946 года. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, з 1966 года працавала артысткай балета ў беларускім Вялікім тэатры. У 29 гадоў атрымала званне народнай артысткі Беларусі.
Яна была першай выканаўцай партый Кармэн, Евы, Неле, Фрыгіі, Машы, Каханай у пастаноўках Валянціна Елізар’ева "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету", "Тыль Уленшпігель", "Спартак", "Шчаўкунчык", "Карміна Бурана".
"Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысёр Франка Дзефірэлі. Яна стажыравалася ў Пецярбургу ў вучаніцы Ваганавай – Наталлі Дудзінскай. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудскай зоркай Одры Хепберн", - расказалі ў беларускім Вялікім тэатры.
З 1997-га Людміла Генрыхаўна была педагогам-рэпетытарам Вялікага тэатра, у ліку яе выхаванак – плеяда таленавітых танцоўшчыц: Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, Марына Вежнавец, Марына Парамонава, Людміла Хітрова.
Прэс-служба тэатра выказала спачуванні родным і блізкім балерыны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Памёр кампазітар
Генадзь ГладкоўПамёр аўтар песень ансамбляў "Песняры" і "Сябры"
ДабранраваўПамерла актрыса
Вера Васільева