https://bel.sputnik.by/20231219/kolkasts-rasyskay-arm-budze-pavyalchana-da-15-mln-vaennasluzhachykh-1082183756.html
Колькасць расійскай арміі будзе павялічана да 1,5 млн ваеннаслужачых
Колькасць расійскай арміі будзе павялічана да 1,5 млн ваеннаслужачых
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Расіі маюць у сваім арсенале перадавое ўзбраенне, праверанае ў баявых умовах, а таксама сотні тысяч вопытных вайскоўцаў. 19.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-19T15:16+0300
2023-12-19T15:16+0300
2023-12-19T15:16+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
украіна
расія
бяспека
сяргей шайгу
міністэрства абароны рф
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/04/1081665233_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_7c46844a8a728ed9fb1aad9eca38b6cd.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расійская армія з’яўляецца самай падрыхтаванай і баяздольнай у свеце, заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства ў аўторак.Кіраўнік Мінабароны Расіі растлумачыў: вопыт ваеннай спецаперацыі, якая праводзіцца ва Украіне, паказаў, што ўзброеныя сілы могуць аператыўна і адэкватна рэагаваць на дзеянні любога праціўніка.Асабовы складШайгу паведаміў, што ўсе планы па камплектаванні арміі і флоту ў 2023 годзе поўнасцю выкананы. Колькасць ваенных і маракоў даведзена ў Расіі да 1 млн 150 тысяч чалавек. Цяпер працягваецца павелічэнне асабовага складу.Акрамя таго, з 1 снежня Узброеныя сілы прыступілі да выканання даручэння прэзідэнта РФ па нарошчванні колькасці да 1 мільёна 320 тысяч чалавек. У сувязі з тым, што Фінляндыя ўступіла ў НАТА і запланаваным прыняццем у альянс Швецыі, працягваецца фарміраванне Маскоўскай і Ленінградскай ваенных акруг.Міністр абароны пацвердзіў планы па давядзенні колькасці Узброеных сіл да 1,5 млн чалавек.Пры гэтым у 2024-м колькасць кантрактнікаў у расійскай арміі плануецца давесці да 745 тысяч чалавек. У бягучым годзе ў войскі РФ было набрана каля 490 тысяч вайскоўцаў і добраахвотнікаў.Узбраенне і тэхнікаУ Расіі, нягледзячы на санкцыі, вырабляецца больш высокатэхналагічнага ўзбраення, чым у краінах НАТА, указаў Сяргей Шайгу.Ён праінфармаваў, што ваенна-марскі флот атрымаў восем надводных караблёў і чатыры шматмэтавыя падлодкі. Паветрана-касмічныя сілы абзавяліся 237 самалётамі і верталётамі, 86 узорамі зенітнага ракетнага ўзбраення і 67 РЛС. А ў сухапутныя войскі былі пастаўлены больш за 1 500 новых танкаў і больш за 2 500 БМП і БТР.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/04/1081665233_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_6d84e089f13a3801da12428a16a06a9c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, украіна, расія, бяспека, сяргей шайгу, міністэрства абароны рф, навіны
спецаперацыя, украіна, расія, бяспека, сяргей шайгу, міністэрства абароны рф, навіны
Колькасць расійскай арміі будзе павялічана да 1,5 млн ваеннаслужачых
Узброеныя сілы Расіі маюць у сваім арсенале перадавое ўзбраенне, праверанае ў баявых умовах, а таксама сотні тысяч вопытных вайскоўцаў.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расійская армія з’яўляецца самай падрыхтаванай і баяздольнай у свеце, заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства ў аўторак.
"На сёння расійская армія з’яўляецца самай падрыхтаванай і баяздольнай у свеце, мае перадавое ўзбраенне, праверанае ў баявых умовах", - сказаў ён.
Кіраўнік Мінабароны Расіі растлумачыў: вопыт ваеннай спецаперацыі, якая праводзіцца ва Украіне, паказаў, што ўзброеныя сілы могуць аператыўна і адэкватна рэагаваць на дзеянні любога праціўніка.
Шайгу паведаміў, што ўсе планы па камплектаванні арміі і флоту ў 2023 годзе поўнасцю выкананы. Колькасць ваенных і маракоў даведзена ў Расіі да 1 млн 150 тысяч чалавек. Цяпер працягваецца павелічэнне асабовага складу.
Акрамя таго, з 1 снежня Узброеныя сілы прыступілі да выканання даручэння прэзідэнта РФ па нарошчванні колькасці да 1 мільёна 320 тысяч чалавек. У сувязі з тым, што Фінляндыя ўступіла ў НАТА і запланаваным прыняццем у альянс Швецыі, працягваецца фарміраванне Маскоўскай і Ленінградскай ваенных акруг.
Міністр абароны пацвердзіў планы па давядзенні колькасці Узброеных сіл да 1,5 млн чалавек.
"Суразмерна знешнім пагрозам колькасць узброеных сіл у далейшым будзе даведзена да 1,5 мільёна ваеннаслужачых", - падкрэсліў генерал арміі.
Пры гэтым у 2024-м колькасць кантрактнікаў у расійскай арміі плануецца давесці да 745 тысяч чалавек. У бягучым годзе ў войскі РФ было набрана каля 490 тысяч вайскоўцаў і добраахвотнікаў.
У Расіі, нягледзячы на санкцыі, вырабляецца больш высокатэхналагічнага ўзбраення, чым у краінах НАТА, указаў Сяргей Шайгу.
Ён праінфармаваў, што ваенна-марскі флот атрымаў восем надводных караблёў і чатыры шматмэтавыя падлодкі. Паветрана-касмічныя сілы абзавяліся 237 самалётамі і верталётамі, 86 узорамі зенітнага ракетнага ўзбраення і 67 РЛС. А ў сухапутныя войскі былі пастаўлены больш за 1 500 новых танкаў і больш за 2 500 БМП і БТР.
"Сучасная расійская тэхніка прайшла жорсткую праверку ва ўмовах спецаперацыі і паказала сваю перавагу над аналагічнымі ўзорамі краін НАТА", - сказаў на заканчэнне кіраўнік расійскага абароннага ведамства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пуцін: правядзенне спецыяльнай аперацыі
выявіла шэраг праблем