https://bel.sputnik.by/20231219/lukashenka-treba-ratavats-melyaratsyyu-yak-galnu-1082163903.html
Лукашэнка: трэба ратаваць меліярацыю як галіну
Лукашэнка: трэба ратаваць меліярацыю як галіну
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады займаюцца аднаўленнем меліярацыйнай сістэмы ў рэспубліцы, якая цяпер мае патрэбу ў мадэрнізацыі. 19.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-19T11:43+0300
2023-12-19T11:43+0300
2023-12-19T12:39+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
у беларусі
беларусь
эканоміка
сельская гаспадарка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0a/1081056243_97:0:1240:643_1920x0_80_0_0_8d9221a83e8b6d2befa6c09d43392ed5.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Сітуацыя з правядзеннем меліярацыі далёкая ад ідэальнай, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на спецыяльнай нарадзе.Паводле яго слоў, пытанні правядзення меліярацыі ў Беларусі ўжо ўзнімаліся ў ходзе семінара на рэспубліканскім узроўні яшчэ год таму, тады былі пастаўлены пэўныя задачы, што аб’ёмы такіх работ будуць патроены ў параўнанні з 2021 годам.Беларускі лідар задаўся рытарычным пытаннем, як пры такім становішчы спраў маглі ўтрая павялічыцца аб’ёмы працы, ці не выдаюць жаданае за сапраўднае.Пасля чаго нагадаў, што ў абласцях у сельгасабарот сёлета павінны былі ўвесці 110 тысяч гектараў зямлі. Тым больш, што на гэта былі выдаткаваны сродкі."Прытым прыняты ў сярэдзіне года. Аднак, як мне паведамляюць, у асобных галінах сітуацыя з выкананнем далёкая ад ідэальнай", - канстатаваў Лукашэнка.Стаіць вада, стаіць зямляПасля чаго падкрэсліў, што насцярожаны работай урада, які не выконвае яго прамыя даручэнні па некаторых асобных напрамках."Гэта што, практыкай становіцца ўрада? Гэта недапушчальна. Са мной гэта не пракаціць", - запэўніў чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.Лукашэнка таксама асобна спыніўся на тым, што чыноўнікі спрабуюць падмяніць правядзенне прац па меліярацыі культуртэхнікай, але гэта розныя віды дзейнасці. Таму што культуртэхніка – гэта ўсяго прывядзенне зямель у парадак.Па словах беларускага лідэра, у краіне прастойваюць паўмільёна гектараў зямлі, якія можна выратаваць пры правядзенні меліярацыі. Пры гэтым у некаторых рэгіёнах уклалі ў гэтую працу грошы, а вада як стаяла, так і стаіць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0a/1081056243_256:0:1113:643_1920x0_80_0_0_3567da5bf97ccf07bcc3bf9e08a344c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка, сельская гаспадарка
аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка, сельская гаспадарка
Лукашэнка: трэба ратаваць меліярацыю як галіну
11:43 19.12.2023 (абноўлена: 12:39 19.12.2023) Беларускія ўлады займаюцца аднаўленнем меліярацыйнай сістэмы ў рэспубліцы, якая цяпер мае патрэбу ў мадэрнізацыі.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Сітуацыя з правядзеннем меліярацыі далёкая ад ідэальнай, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на спецыяльнай нарадзе.
Паводле яго слоў, пытанні правядзення меліярацыі ў Беларусі ўжо ўзнімаліся ў ходзе семінара на рэспубліканскім узроўні яшчэ год таму, тады былі пастаўлены пэўныя задачы, што аб’ёмы такіх работ будуць патроены ў параўнанні з 2021 годам.
"Як мне дакладвае профільны віцэ-прэм’ер, патроілі сёлета. Але што мяне здзіўляе: усё паламана, усё паламана, ратаваць трэба меліярацыю як галіну", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Беларускі лідар задаўся рытарычным пытаннем, як пры такім становішчы спраў маглі ўтрая павялічыцца аб’ёмы працы, ці не выдаюць жаданае за сапраўднае.
Пасля чаго нагадаў, што ў абласцях у сельгасабарот сёлета павінны былі ўвесці 110 тысяч гектараў зямлі. Тым больш, што на гэта былі выдаткаваны сродкі.
"Прытым прыняты ў сярэдзіне года. Аднак, як мне паведамляюць, у асобных галінах сітуацыя з выкананнем далёкая ад ідэальнай", - канстатаваў Лукашэнка.
Стаіць вада, стаіць зямля
Пасля чаго падкрэсліў, што насцярожаны работай урада, які не выконвае яго прамыя даручэнні па некаторых асобных напрамках.
"Гэта што, практыкай становіцца ўрада? Гэта недапушчальна. Са мной гэта не пракаціць", - запэўніў чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама асобна спыніўся на тым, што чыноўнікі спрабуюць падмяніць правядзенне прац па меліярацыі культуртэхнікай, але гэта розныя віды дзейнасці. Таму што культуртэхніка – гэта ўсяго прывядзенне зямель у парадак.
"Дык вось маё рашэнне: кусты, Раман Аляксандравіч (прэм'ер Галоўчанка - Sputnik) будзеце высякаць сякерай і рыдлёўкамі. Гэта павінны рабіць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы – культуртэхнічныя мерапрыемствы. А меліярацыю будзем весці так, як належыць па навуцы", - абмаляваў ён перспектывы ўраду.
Па словах беларускага лідэра, у краіне прастойваюць паўмільёна гектараў зямлі, якія можна выратаваць пры правядзенні меліярацыі. Пры гэтым у некаторых рэгіёнах уклалі ў гэтую працу грошы, а вада як стаяла, так і стаіць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"